Навіны на тэму: праваабаронцы
12.10.2010 Сяргей Усцінаў: Умовы ўтрыманьня ў беларускіх ізалятарах прыраўноўваюцца да катаваньняў
Праваабаронца Сяргей Усцінаў паведаміў, што Ігар Чапіга, які выйшаў на волю па справе аб падпале Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, адсядзеўшы агулам 9 сутак у ІЧУ, падаў скаргі ў пракуратуру і суд на неналежныя ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары.
11.10.2010 Раман Кісляк супраць Міністэрства замежных спраў
Брэсцкі юрыст-праваабаронца Раман Кісляк атрымаў адказ з Міністэрства замежных спраў Беларусі на сваю заяву, у якой ён намагаўся адмяніць закон аб тайне часу расстрэлу і месцы пахавання прысуджанага да смяротнага пакарання.
11.10.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: тыднёвы аналітычны агляд (4-10 кастрычніка)
Эксперты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прапануюць азнаёміцца з тыднёвым аналітычным аглядам па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
07.10.2010 Інфармацыя аб прымяненьні катаваньняў у Беларусі прагучала на ўвесь сьвет
На Канферэнцыі АБСЕ, прысьвечанай чалавечаму вымярэньню, якая праходзіць у Варшаве з 30 верасьня па 8 кастрычніка, прадстаўнік РГА "Прававая ініцыятыва» праваабаронца Сяргей Усцінаў выступіў з рэзкім паведамленьнем аб прымяненьні катаваньняў пры расследаваньні крымінальных спраў у Беларусі, заявіў пра перасьлед ахвяраў за паведамленьні аб катаваньнях.
06.10.2010 На мяжы затрымалі актывістаў кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі
5 кастрычніка на памежным пункце “Каменны Лог” былі затрыманыя актывісткі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Ірына Тоўсцік і Паліна Сцепаненка. Іх высадзілі з аўтобусу “Вільня-Менск”. Супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі інфармацыйныя матэрыялы кампаніі, якія везлі актывісткі.
28.09.2010 «Людзі проста забыліся, якімі павінны быць свабодныя выбары ...»
28 верасня на сайце «Белорусских новостей» прайшла онлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Гасцямі рэдакцыі былі старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак і прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.
28.09.2010 Онлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»
28 верасня на сайце «Белорусских новостей» з 11.30 да 12.30 пройдзе онлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Гасцямі рэдакцыі стануць старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак і прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.
27.09.2010 Удзельнікі Форуму праваабаронцаў: Становішча з правамі чалавека ў Беларусі застаецца недапушчальна кепскім і патрабуе сістэмных захадаў па выпраўленні
Удзельнікамі ІІ Беларускага праваабарончага форуму былі ўхвалены два вельмі важных дакументы: Стратэгія беларускага праваабарончага руху “Правы чалавека 2010: гарызонты будучыні” і Рэзалюцыя «Становішча з правамі чалавека ў Беларусі застаецца недапушчальна кепскім і патрабуе сістэмных захадаў па выпраўленні».
27.09.2010 Сетка дамоў правоў чалавека заклікае беларускія ўлады выконваць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека
22-23 верасня ў Вільні адбылася Штогадовая сустрэча Сеткі дамоў правоў чалавека - форума супрацоўніцтва паміж існуючымі і ствараемымі Дамамі правоў чалавека, якія аб'ядноўваюць 70 НДА ў 15 краінах. Удзельнікамі Штогадовай сустрэчы СДПЧ у Вільні сталі праваабаронцы з 17 краін.
23.09.2010 Беларускія праваабаронцы абвясцілі ў Бруселі пра кампанію па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі
З 20 па 22 верасня старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і старшыня “Беларускага Хельсінкскага Камітэта” Алег Гулак знаходзіліся з візітам у Бруселі, дзе правялі шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі Еўрапейскага Саюза. Адна з асноўных тэмаў, што абмяркоўвалася падчас гэтых сустрэчаў - незалежнае назіранне і кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Кіраўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый спадзяюцца, што гэты візіт дапаможа прадухіліць магчымыя масавыя рэпрэсіі супраць удзельнікаў выбарчай кампаніі і незалежных назіральнікаў.
22.09.2010 Шчасце - нарадзіцца ў адзін дзень з Лукашэнкам!
22 верасня грамадскі актывіст з Гомеля Уладзімір Няпомняшчых атрымаў заключэнне за подпісам начальніка аддзела ЗАГС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Наталлі Марозавай паводле якога яго сапраўднай датай нараджэння з’яўляецца 1 верасеня 1952 года.
20.09.2010 Гародня: Уладзіміра Хільмановіча будуць судзіць за пікет у падтрымку беларускай мовы
Гарадзенскі грамадскі праваабаронца і журналіст Уладзімір Хільмановіч атрымаў позву ў суд Ленінскага раёну. Працэс па разглядзе адміністратыўнай справы адбудзецца ў чацвер, 23 верасня, а 10-й гадзіне. Грамадскага актывіста будуць судзіць за ўдзел у пікеце 2 верасня на цэнтральнай плошчы гораду.
20.09.2010 "Брэсцкая вясна" – Таварыства аховы жывёл?
Брэсцкае абласное ўпраўленне юстыцыі прапанавала дапамагчы з афармленнем дакументаў стваральнікам грамадскага Таварыства аховы жывёл, калі яны назавуць аб’яднанне “Брэсцкай вясной”.
16.09.2010 Грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі напярэдадні выбараў Прэзідэнта
Грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі напярэдадні выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь застаецца вельмі складанай. Улады не забяспечылі грамадзянам краіны ў адпаведным аб’ёме грамадзянскія правы і свабоды, гарантаваныя Канстытуцыяй.
16.09.2010 Заява праваабаронцаў з нагоды пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Улічваючы важнасць выбараў Прэзідэнта, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, “Беларускага Хельсінкскага камітэта” і Правабарончага цэнтра “Вясна”, абвяшчаем аб пачатку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.










