Навіны на тэму: праваабаронцы
19.11.2010 Гіда Вэстэрвэле: эканамічны абмен і грамадскія змены звычайна праходзяць разам
18-19 лістапада ў Берліне праходзіць Другі Форум Грамадзянскай супольнасці ў рамках Усходняга партнёрства. Удзел у мерапрыемстве бяруць прадстаўнікі каля 200 няўрадавых арганізацый з шасці краінаў — удзельніц праграмы Усходняга партнёрства: Украіны, Малдовы, Беларусі, Грузіі, Арменіі і Азербайджана. Агульная мэта мерапрыемства – спрыяць кантактам паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і іх дыялогу з дзяржаўнай уладай у сваіх краінах.
19.11.2010 Алесь Бяляцкі: дзяржава не павінна праводзіць палітыку пугі і перніка
Грамадзянская супольнасць Беларусі ў апошні час робіць спробы аб’яднаць намаганні, скіраваныя на кансалідацыю грамадства, дэмакратызацыю грамадскага жыцця, паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека.
11.11.2010 Беларускія праваабаронцы выступілі з заявай
У якой заявілі аб гатоўнасці супрацоўніцтва з уладнымі структурамі на прынцыпах, прапанаваных у распрацаванай пад эгідай Асамблеі НДА Канцэпцыі ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнай улады і грамадзянскай супольнасці.
05.11.2010 Катаваньні пад увагай праваабаронцаў
Група праваабаронцаў з розных беларускіх праваабарончых арганізацый падрыхтавалі альтэрнатыўны даклад ў Камітэт па катаваннях ААН. Даклад тычыцца абавязацельстваў Беларусі згодна з Канвенцыяй ААН супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня і пакараньня.
05.11.2010 Апазыцыянэраў трымалі на мяжы
Учора, 4 лістапада, уначы на чыгуначным вакзале ў Горадні дзьве гадзіны пратрымалі актывістаў БСДГ Уладзімера Хільмановіча і Віктара Сазонава, якія вярталіся з Польшчы.
04.11.2010 Бяляцкі: Сьледчыя “тасуюць” артыкулы, каб аблегчыць сабе жыцьцё
Ужо два месяцы знаходзяцца за кратамі Аляксандар Францкевіч і Мікалай Дзядок. Іх затрымалі на пачатку верасьня паводле падазрэньня ў датычнасьці да выбуху на тэрыторыі расейскай амбасады ў Менску, але потым трымалі паводле іншых крымінальных справаў. Агулам у сувязі з падазрэньнямі ў нападзе на расейскую амабасаду затрымліваліся дзясяткі чалавек.
04.11.2010 Справу былога эксперта з Брэста будзе разглядаць Камітэт па правах чалавека
Паўла Казлова беларускія суды прызналі вінаватым у паклёпе. Цяпер яго справу зарэгістравалі і будуць рыхтаваць да разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН. Пра гэта распавёў Еўрарадыё праваабаронца Раман Кісляк:
03.11.2010 Праваабаронцы атрымалі палёгку на 500 тысяч рублёў
Калегія Магілёўскага абласнога гаспадарчага суду зьменшыла на 500 тысяч рублёў камунальныя даўгі Магілёўскага праваабарончага цэнтру. Камунальнікі праз суд намагаюцца спагнаць з праваабаронцаў 13 мільёнаў 658 тысяч рублёў запазычанасьці за арэнду сядзібы.
02.11.2010 Алесь Бяляцкі зьвярнуўся ў Адміністрацыю Прэзідэнта і да Генпракурора Беларусі
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі даслаў зварот на імя Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча і ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
02.11.2010 На Дзяды ў Польшчы запаляць зьнічы ў памяць аб пакараных сьмерцю беларусах
На Дзяды сябры польскай праваабарончай арганізацыі “Гарызонт” запаляць зьнічы ў памяць аб растраляным у Беларусі па прысуду суда Андрэю Жуку.
01.11.2010 Праваабаронцы заклікалі Вэстэрвэле выставіць Менску шэраг патрабаваньняў
Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" заклікала міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле запатрабаваць ад беларускіх уладаў падчас візыту ў Менск "неадкладнага мараторыю на сьмяротнае пакараньне".
01.11.2010 БХК — 15 гадоў
Сёння спаўняецца 15 гадоў з дня заснавання Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК).
28.10.2010 Неабходна спыніць перасьлед моладзевых актывістаў!
Сумесная заява Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтру «Вясна». Парыж-Мінск, 26 кастрычніка 2010.
13.10.2010 Забароны на правядзеньне мірных сходаў праверыць Камітэт па правах чалавека ААН
Камітэт ААН па правах чалавека праверыць законнасьць абмежаваньняў, што накладаюцца беларускімі ўладамі на арганізатараў мірных сходаў.
13.10.2010 “Брэсцкая вясна” не дамаглася рэгістрацыі праз чарговы суд
12 кастрычніка Брэсцкі абласны суд вынес вердыкт у справе аб нерэгістрацыі Галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама праваабарончай арганізацыі “Брэсцкая вясна”: пакінуць рашэнне суда першай інстанцыі без зменаў. Адзін с сузаснавальнікаў “Брэсцкай вясны”, Уладзімір Вялічкін, патлумачыў Еўрарадыё:










