Навіны на тэму: праваабаронцы
23.12.2010 Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі ў абарону студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ, арыштаваных 19 снежня
Шматлікія праваабарончыя арганізацыі, у ліку якіх Фонд Дамоў правоў чалавека (Нарвегія), Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Літва), арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” (Чэхія), Рада па справах дзяцей і моладзі Нарвегіі і арганізацыя Belarus Watch (Літва) звярнуліся да Прэзідэнта Лукашэнкі А.
22.12.2010 Дзесяткі еўрапейскіх арганізацый асудзілі дзеянні ўладаў Беларусі
Сетка Дамоў правоў чалавека, якая аб'ядноўвае 70 праваабарончых і грамадскіх арганізацый з розных краін Еўропы і Афрыкі, звярнулася да прэзідэнта Беларусі з заклікам адпусціць удзельнікаў мірнай дэманстрацыі на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Праваабарончыя арганізацыі нагадваюць пра міжнародныя абавязанні Беларусі па забеспячэнні свабоды думкі і слова ды свабоды мірных сходаў.
22.12.2010 Бяляцкі: “Гэта паказвае нізасьць улады”
Cьпіс асобаў, якія прыцягаваюцца да крымінальнай адказнасьці за падзеі 19-га сьнежня, апублікаваны на сайце праваабарончай арганізацыі "Вясна" мы папрасілі пракамэнтаваць лідэра арганізацыі Алеся Бяляцкага.
21.12.2010 Праваабаронцы працягнуць дапамогу рэпрэсаваным і сем’ям
Прадстаўнікі цэнтра "Вясна" і камітэта "Салідарнасць" працягваюць складаць спісы затрыманых ва ўсіх мінскіх турмах, каардынуюць людзей з перадачай цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены.
21.12.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
21.12.2010 «Міжнародная амністыя» асудзіла жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі
«Міжнародная амністыя» патрабуе ад Мінска расследаваць заявы аб празмерным ужыванні сілы пры разгоне акцыі апазіцыі.
21.12.2010 Cтаршыня БХК Алег Гулак на волі
Адзін з кіраўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак адпушчаны на волю. Суд не адбыўся з-за недахопу доказаў. Адміністрацыйная справа накіраваная на дапрацоўку.
20.12.2010 Была другая спроба захопу офісу "Вясны"
Каля 7 раніцы пяцёра невядомых у цывільным спрабавалі ў другі раз за ноч патрапіць у кватэру, дзе знаходзіцца Праваабарончы цэнтр "Вясна"
20.12.2010 Праваабаронцаў "Вясны" пакінулі без кампутарнай тэхнікі
5-10 Супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным забралі з офісу ПЦ "Вясна" усе кампутары (нібыта на праверку). Каля 6 раніцы ўсіх 10 затрыманых адпусьцілі з Першамайскага РУУС пасля дачы тлумачэнняў без складання пратаколаў. Дапамогу ў гэтым аказалі прадстаўнікі АБСЕ.
18.12.2010 Праваабаронцы звяртаюцца да Адміністрацыі прэзідэнта, МУС і КДБ
Прадстаўнікі сямі праваабарончых арганізацый Беларусі адзінадушна падпісалі зварот у Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусі і Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у якім заклікаюць не нагнятаць атмасферу страху ў грамадстве ў перыяд выбарчай кампаніі і не ўжываць гвалт у адносінах да мірных дэманстрантаў. Ніжэй прыводзіцца тэкст звароту:
14.12.2010 Пракуратура Менска: інфармацыя праваабаронцы па справе “анархістаў” прынятая да ведама
Пракуратура Менска паабяцала праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ўлічыць дасланую ім інфармацыю па крымінальных справах, узбуджаных супраць актывістаў анархісцкіх і антыфашысцкіх рухаў. Аднак, каб прымусіць пракуратуру адказаць на зварот па сутнасьці, давялося скардзіцца пракурору.
13.12.2010 Беларускія ўлады адмовілі ў візе старшыні Нарвежскага Хельсінкскага камітэта
Беларуская амбасада ў Стакгольме адмовіла ў візе старшыні Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Бёрну Энгесланду.
10.12.2010 Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе з Міжнародным днём правоў чалавека!
Сучасныя міжнародныя правы чалавека ўпершыню ўбачылі свет у рамках ААН у 1948 г., калі была прынята Ўсеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Толькі тады правы чалавека ўпершыню сталі ўніверсальнымі.
09.12.2010 Шведскаму праваабаронцу адмовілі ў візе
Амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме адмовіла ў візе Марціну Углу - старшыні шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen. Афіцыйнай матывацыі адмовы праваабаронца ад беларускай амбасады не атрымаў.
03.12.2010 Праваабаронца з Маладэчна застаўся без працы
Праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі, які з’яўляецца доўгатэрміновым назіральнікам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, з 1 снежня застаўся без працы. Кіраўніцтва прыватнага прадпрыемства, на якім ён працаваў, нічога не патлумачыўшы, не падоўжыла з ім кантракт.










