Навіны на тэму: праваабаронцы

Экстрэмізму ў інструкцыях не знойдзена і Ашмянская мытня вярнула іх праваабаронцу

11.02.2011 Экстрэмізму ў інструкцыях не знойдзена і Ашмянская мытня вярнула іх праваабаронцу

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка атрымаў з Ашмянскай мытні заказную бандэроль з Інструкцыямі для кароткатэрміновых назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія былі канфіскаваныя 30 лістапада 2010 г. на памежным пераходзе "Каменны Лог» беларускімі мытнікамі.

Выбары, боршч, гвалт і турма. Правабаронцы ў ААН – аб праблемах суайчынніц

02.02.2011 Выбары, боршч, гвалт і турма. Правабаронцы ў ААН – аб праблемах суайчынніц

27 студзеня ў Камітэт CEDAW ААН у Жэневе выслухаў справаздачу беларускага ўраду аб выкананні ў краіне Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын. Трыма днямі раней там выступілі прадстаўніцы незалежных жаночых арганізацый Беларусі, якія прадставілі сваю альтэрнатыўную справаздачу.

Акцыя салідарнасці ў Швейцарыі

02.02.2011 Акцыя салідарнасці ў Швейцарыі

У Цурыху 31 студзеня больш за 30 чалавек прынялі ўдзел у мітынгу і запалілі свечы ў падтрымку гарамадзян, якія патрапілі пад пераслед у Беларусі. Акцыю падтрымалі прааабаронцы з Amnesty International і LIBERECO, швейцарскі ПЭН-цэнтр, CODAP ды іншыя моладзевыя арганізацыі.

28.01.2011 Толькі салідарнасць дапаможа журналістам і праваабаронцам

Пра гэта 27 студзеня на прэс-канферэнцыі казалі прадстаўнікі Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Вікторыя Громава і Мікаэл Даніэлян, а таксама віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі і старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед праваабаронцаў

27.01.2011 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звярнулася да беларускіх уладаў з тэрміновай заявай, у якой гэтая ўплывовая міжнародная арганізацыя заклікае ўрад Беларусі неадкладна спыніць усе формы пераследу праваабаронцаў у краіне.

Марцін Угла: “Зараз трэба патрабаваць вызвалення палітвязняў, але гэтага не дастаткова…”

25.01.2011 Марцін Угла: “Зараз трэба патрабаваць вызвалення палітвязняў, але гэтага не дастаткова…”

Марціну Углу, старшыні шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen, напачатку снежня мінулага году, падчас выбарчай кампаніі, Амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме адмовіла ў візе. Аднак прэзідэнцкая кампанія-2010 і паслявыбарчыя падзеі ў нашай краіне не засталіся па-за ўвагай Östgruppen . У інтэрв’ю Марцін Угла выказвае свой погляд на цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі і дае ацэнку таго становішча, у якім зараз вымушаны працаваць беларускія праваабаронцы.

Швейцарскія праваабаронцы заклікаюць увесьці візавыя санкцыі супраць Лукашэнкі

24.01.2011 Швейцарскія праваабаронцы заклікаюць увесьці візавыя санкцыі супраць Лукашэнкі

Швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco зьвярнулася да ўраду краіны з заклікам аб неадкладным увядзеньні візавых санкцыяў у дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі, а таксама іншых высокапастаўленых асобаў Беларусі.

Візіт еўрапейскіх амбасадараў ў Беларускі Дом правоў чалавека

21.01.2011 Візіт еўрапейскіх амбасадараў ў Беларускі Дом правоў чалавека

20 студзеня 2011 году ў Вільні ў Доме правоў чалавека прайшла сустрэча прадстаўнікоў беларускіх праваабарончых арганізацыяў з амбасадарамі Еўразьвязу ў Беларусі.

Ацэнка падзеяў, звязаных з выбарамі прэзідэнта: пазіцыя Праваабарончага цэнтра “Вясна”

20.01.2011 Ацэнка падзеяў, звязаных з выбарамі прэзідэнта: пазіцыя Праваабарончага цэнтра “Вясна”

- Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не з’яўляліся свабоднымі і дэмакратычнымі. Вынікі выбараў, абвешчаныя ЦВК, ніякім чынам не адлюстроўваюць рэальнага волевыяўлення грамадзян Беларусі. - Акцыя пратэсту па выніках недэмакратычных і несвабодных выбараў мела мірны характар. Грамадзяне, якія сабраліся ў цэнтры Мінска, мелі мірныя мэты і імкнуліся мірным шляхам выказаць сваё меркаванне і пратэст. - Збіццё і арышт фактычна ўсіх кандытаў у прэзідэнты, якія апаніравалі А.Лукашэнку на выбарах, з’яўляецца нічым іншым як палітычнай расправай. - Колькасць палітычных вязняў у краіне дасягнула рэкорднай за перыяд 16-гадовага кіравання А.Лукашэнкі колькасці і спіс увязненных яшчэ не закрыты.

Тэрміновая заява Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў адносна пераследу “Вясны”

19.01.2011 Тэрміновая заява Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў адносна пераследу “Вясны”

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла тэрміновую заяву, у якой гэтая міжнародная арганізацыя звяртаецца да беларускіх уладаў, у тым ліку да Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, Генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча, Міністра юстыцыі Віктара Галаванава і Старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы, з патрабаваннем аб спыненні пераследу Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Ператрус з офіса Цэнтра правоў чалавека перакінуўся на кватэру Раісы Міхайлоўскай

19.01.2011 Ператрус з офіса Цэнтра правоў чалавека перакінуўся на кватэру Раісы Міхайлоўскай

Пад час ператрусу, праведзенага супрацоўнікамі КДБ 19 студзеня ў офісе грамадскага аб'яднаньня "Цэнтр па правах чалавека", канфіскаваныя тры кампутары. Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўнік аб'яднаньня Раіса Міхайлоўская.

19.01.2011 У Польшчы пачынаецца акцыя ў падтрымку "Вясны"

Грамадская ініцыятыва «Свабодная Беларусь», таварыства «Праект Слёнск» разам з бюро еўрадэпутата Марка Мігальскага, выступілі з ініцыятывай акцыі пад назвай «Скасуй сістэму: збор лэптопаў для беларускіх апазіцыянераў». Медыяльную падтрымку гэтай інцыятыве будзе аказваць Радыё Рацыя.

18.01.2011 Міліцыя затрымлівала Рамана Кісляка

Праваабаронцу Рамана Кісьляка выпусьцілі зь Ленінскага РУУС Брэста пасля затрыманьня каля аблвыканкаму. Праваабаронца распаўсюджваў тут спэцбюлетэнь пра салідарнасьць з затрыманымі падчас Плошчы-2010 у Менску.

Новыя ператрусы ў праваабаронцаў (Відэа)

17.01.2011 Новыя ператрусы ў праваабаронцаў (Відэа)

У офісе праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама на кватэры і лецішчы праваабаронцы Алеся Бяляцкага адбыліся ператрусы. Супрацоўнікі КДБ паказалі пастанову, падпісаную пракурорам Менску. Сьледчыя дзеяньні праводзіліся ў межах крымінальнай справы аб падзеях на плошчы 19 сьнежня. Першы раз ператрус на офісе ПЦ “Вясна” адбыўся ўначы з 19-га на 20-е сьнежня адразу пасля разгрому мірнай дэманстрацыі апазіцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску, была вывезена ўся кампутарная тэхніка.

17.01.2011 БХК просіць Вярхоўны суд прызнаць выбары прэзідэнта Беларусі несапраўднымі

Як паведаміў БелаПАН юрыст гэтай рэспубліканскай праваабарончай арганізацыі Гары Паганяйла, дакумент накіраваны ў суд 10 студзеня. Адказ на яго, згодна з законам, павінен быць дадзены на працягу дзесяці дзён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства