Навіны на тэму: праваабаронцы

Валянцін Стэфановіч дамагаецца вяртаньня ўласнай маёмасьці, сканфіскаванай пад час ператрусу

16.03.2011 Валянцін Стэфановіч дамагаецца вяртаньня ўласнай маёмасьці, сканфіскаванай пад час ператрусу

Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч атрымалі адказы за свае скаргі наконт сканфіскаваных пад час ператрусу ўначы 20 сьнежня на кватэры Алеся Бяляцкага асабістых рэчаў, у тым ліку і кампутарнай тэхнікі. Прычым адказы прыйшлі не з пракуратуры Першамайскага раёна Менска, куды звярталіся праваабаронцы, а Першамайскага РУУСа сталіцы, менавіта таго органа, дзеяньні якога і абскарджваліся.

Ацэнкі беларускіх праваабаронцаў прагучалі падчас прэзентацыі дакладу Human Rights Watch па Беларусі (+ даклад)

16.03.2011 Ацэнкі беларускіх праваабаронцаў прагучалі падчас прэзентацыі дакладу Human Rights Watch па Беларусі (+ даклад)

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch уключыла факты пераследу Праваабарончага цэнтру “Вясна” пасля снежаньскіх падзеяў у свой даклад “Няздзейсненыя надзеі: рэпрэсіі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў-2010”, апублікаваны 12 сакавіка. Расійскі офіс Human Rights Watch прэзентаваў даклад 14 сакавіка у Маскве, куды быў запрошаны кіраўнік “Вясны”. Падчас прэзентацыі Алесь Бяляцкі прадставіў сваю ацэнку сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за апошнія некалькі месяцаў.

Віктар Адзіночанка: «Людзі адчуваюць, што іх падманулі, але што рабіць з гэтым - не ведаюць»

15.03.2011 Віктар Адзіночанка: «Людзі адчуваюць, што іх падманулі, але што рабіць з гэтым - не ведаюць»

Пра рэпрэсіўныя хвалі, якія рэхам дакаціліся да Гомельскай вобласці пасля падзеяў 19 снежня ў Мінску, стан грамадзянскай супольнасці, парушэнні правоў чалавека ў рэгіёне размова з гомельскім праваабаронцам, прадстаўніком Беларускага Хельсінскага камітэту Віктарам Адзіночанкам.

«Вясна» ўзнагароджаная Прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады

14.03.2011 «Вясна» ўзнагароджаная Прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады

Сёлетнюю ўзнагароду разам атрымаюць Праваабарончы цэнтр «Вясна», ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і «Свабодны тэатр». Пра гэта паведамляецца ў лісце, накіраваным на імя старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага кіраўніком Атлантычнай Рады (Atlantic Council) Фрэдэрыкам Кэмпам.

“Вясна” прыйшла ў сацыяльныя сеткі

14.03.2011 “Вясна” прыйшла ў сацыяльныя сеткі

Сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна” стаў даступным у папулярных сацыяльных сетках - Fasebook і Twitter.

14.03.2011 На мяжы затрыманы праваабаронца Віктар Сазонаў

На беларуска-польскай мяжы сёння з раніцы затрыманы аўтамабіль, у якім ехаў гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў. На памежным пераходзе Бераставіца-Баброўнікі ў накірунку Польшчы беларускія памежнікі спярша доўга некуды бегалі і, відаць, раіліся з кіраўніцтвам, пасля чаго забралі ў Сазонава пашпарт.

14.03.2011 Human Rights Watch заклікае ААН асудзіць Беларусь

Human Rights Watch разам з 130-цю іншымі праваабарончымі арганізацыямі і актывістамі заклікае Раду ААН па правах чалавека ўхваліць рэзалюцыю, якая асуджае парушэньні правоў чалавека ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

14.03.2011 Суд не задаволіў скаргу БХК

Вярхоўны суд адхіліў скаргу Беларускага Хэльсынскага камітэту да Міністэрства юстыцыі. Праваабаронцы абскарджвалі папярэджаньне Мін'юста, вынесенае на адрас БХК 12 студзеня.

Міжнародная назіральная місія фіксуе факты перасьледу праваабаронцаў

11.03.2011 Міжнародная назіральная місія фіксуе факты перасьледу праваабаронцаў

Міжнародная назіральная місія падрыхтавала аналітычную даведку аб становішчы праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь за перыяд з 12 студзеня па 8 сакавіка 2011 года.

10.03.2011 Разгляд справы БХК працягнецца 11 сакавіка

Разбор па скарзе рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК) на папярэджанне Міністэрства юстыцыі працягнецца ў Вярхоўным судзе 11 сакавіка.

09.03.2011 "Міжнародная амністыя" заклікала масава пісаць лісты Лукашэнку і Васілевічу

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць асуджанага Аляксандра Атрошчанкава і іншых 11 вязняў сумлення.

Сябру Міжнароднай назіральнай місіі Беларусь забараніла ўезд

09.03.2011 Сябру Міжнароднай назіральнай місіі Беларусь забараніла ўезд

Памочніку прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, сябру «Фундацыі Рэгіянальных Ініцыятываў», грамадзяніну Украіны Максіму Кіцюку было адмоўлена ў перасячэньні беларускай мяжы.

09.03.2011 БХК абскардзіць папярэджаньне Мінюста

9 сакавіка Вярхоўны суд пачне разгляд скаргі Беларускага Хельсінскага камітэту да Міністэрства юстыцыі.

Карл Шварцэнберг абураны папярэджаннем Генпракуратуры Алесю Бяляцкаму

04.03.2011 Карл Шварцэнберг абураны папярэджаннем Генпракуратуры Алесю Бяляцкаму

“Заўсёды з вялікім спачуваннем стаўлюся да спраў Вашага Праваабарончага цэнтру, які нястомна выступае за ідэалы правоў чалавека і дэмакратыі, не зважаючы на пагрозы беларускіх уладаў”, - адзначае намеснік прэм’ер-міністра і міністр замежных спраў Чэшскай Рэспублікі Карл Шварцэнберг у лісце да кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Ці прыме Рыгор Васілевіч прапанову Алеся Бяляцкага?

01.03.2011 Ці прыме Рыгор Васілевіч прапанову Алеся Бяляцкага?

“Мне не прыведзена ніводнага аргументу, чаму я не маю права ажыццяўляць праваабарончую дзейнасць ад імя Праваабарончага цэнтра “Вясна” і чым такая дзейнасць наносіць шкоду нацыянальнай бяспецы ці грамадскаму парадку, правам і свабодам іншых асобаў”, -- гаворыцца ў скарзе Алеся Бяляцкага на імя Генеральнага пракурора РБ Рыгора Васілевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства