Навіны на тэму: праваабаронцы
07.05.2011 Затрыманыя ўчора расійскія праваабаронцы павінны сёння пакінуць Беларусь
Грамадзянкі Расіі Любоў Захарава, Ірына Пайкачова і Кацярына Карасцялёва былі адпушчаныя ўчора каля апоўначы з прадпісаннямі пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на працягу 24-х гадзін у сувязі з іх унясеннем у спіс асоб, уезд на тэрыторыю рэспублікі якіх забаронены або непажаданы, - аналагічнымі тым, якія да гэтага ў розны час атрымалі іх калегі па Місіі Андрэй Юраў, Іван Кандраценка, Вікторыя Громава і Аляксандр Мнацаканян.
06.05.2011 Пераслед расійскіх праваабаронцаў працягваецца
Сёння прыкладна ў 20:30 людзі, якія назвалі сябе супрацоўнікамі міграцыйнай службы, пачалі ламіцца ў дзверы ў кватэру ў доме па вул. Чырвонай у Менску, дзе знаходзіліся прадстаўніцы Міжнароднай назіральнай місіі Любоў Захарава, Ірына Байкачова і Кацярына Карасцялёва. У выніку грамадзянкі Расіі з рэчамі дастаўленыя ў Савецкі РАУС.
06.05.2011 Мемарандум Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь
Зыходзячы з праведзенага намі аналізу падстаў ўзбуджэння, расследавання і судовага разгляду шэрагу крымінальных спраў * у адносінах да асобаў, якія маюць дачыненне да падзеяў 19 сьнежня 2010 г., і, перш за ўсё, з асноўных палажэнняў даклада Спецыяльнага дакладчыка Камітэта, матэрыялаў незалежнага судовага маніторынгу, якое ажыццяўляецца Міжнароднай назіральнай місіяй камітэта, і іншых яе аналітычных дакументаў, лічым неабходным канстатаваць, што:
05.05.2011 Праваабарончаму цэнтру “Вясна” – 15 гадоў
У час, калі ў Беларусі шалеюць палітычныя расправы над апанентамі існуючага рэжыму, праваабарончаму цэнтру “Вясна” спаўняецца пятнаццаць гадоў. Пра святкаванне праваабаронцам думаць у гэты час не выпадае, але азірнуцца на зробленае і акрэсліць арыенціры на бліжэйшую будучыню – магчыма. Гэта робіць старшыня і стваральнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.
05.05.2011 Прамежкавая ацэнка падзей 19 сьнежня 2010 г. у Менску з пункту гледжання правоў чалавека
Спецыяльны дакладчык Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, кіраўнік Інстытута па вывучэнні канфліктаў (Вялікабрытанія), кіраўнік групы экспертаў АБСЕ па свабодзе сходаў Ніл Джарман разам з групай міжнарожных экспертаў падрыхтаваў справаздачу, у якой была дадзеная ацэнка падзеяў 19 снежня ў Менску з пункту гледжання міжнародных стандартаў.
04.05.2011 Алік Мнацаканян і Вікторыя Громава выгнаныя з Беларусі на 2 гады
Для сяброў Міжнароднай назіральнай місіі, расійскіх грамадзян Аляксандра Мнацаканяна і Вікторыі Громавай затрыманне на офісе "Вясны" не прайшло без наступстваў. Абодва яны абвешчаны беларускімі ўладамі неўязнымі ў Беларусь.
04.05.2011 Даклад па Плошчы сарваны: уварванне ў офіс "Вясны", затрыманне 6 замежных грамадзянаў
Толькі што з Першамайскага РУУС Мінска былі вызваленыя 5 грамадзян Расіі, затрыманых каля 19 гадзін у офісе ПЦ "Вясна". Гадзіну таму з пастарунку адпусцілі таксама затрыманага тамсама грамадзяніна Украіны. Усе шасцёра з'яўляюцца правабаронцамі і маюць дачыненне да Міжнароднай назіральнай місіі, якая на працягу апошніх месяцаў сачыла за падзеямі ў Беларусі. На 19.00 на офісе "Вясны" планавалася прэзентацыя даклада па падзеях 19 снежня, падрыхтаванага незалежнай экспертнай групай на чале з Нілам Джарманам. Ягоны відэазварот збіраліся прагледзець правабаронцы і запрошаныя на прэзентацыю журналісты.
29.04.2011 Уладзімір Целяпун узнагароджаны Чарнобыльскім Крыжом за мужнасць, годнасць і гуманнасць
Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе свайго сябра, які атрымаў гэтую ўзнагароду як ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Узнагарода Уладзіміру Целепуну была перададзена з Кіева, дзе 27 красавіка адбылася ўрачыстая цырымонія.
29.04.2011 Праваабаронца не здаўся - пойдзе ў суд супраць ЦІП
29 красавіка з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасля адбыцця арышту выйшаў на свабоду Павел Левінаў. Усе 10 сутак праваабаронца трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць неабгрунтаванай і незаконнай пастановы па справе аб адміністратыўным правапарушэнні, якую вынесла суддзя суда Фрунзенскага раёна Вольга Комар.
29.04.2011 У Беларусі праваабаронцаў выдаляюць з краіны проста з будынка суда
28 красавіка, пасьля затрыманьня ў судзе і дастаўлення ў райаддзел міліцыі, прадстаўніку Міжнароднай назіральнай місіі Івану Кандраценка ўручаны загад пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на працягу 24 гадзін. Складваецца ўражанне, што выправаджэнне праваабаронцаў і забарона іх ўезду ў краіну становіцца ўжо нормай для беларускіх уладаў.
28.04.2011 Расійскі праваабаронца павінен на працягу сутак пакінуць Беларусь
Расійскі праваабаронца Іван Кандраценка павінен на працягу 24 гадзін пакінуць тэрыторыю Беларусі. Як адзначана ў адпаведным дакуменце, ён унесены ў спіс асобаў, знаходжанне якіх на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь непажадана.
25.04.2011 Праваабаронцы просяць забяспечыць публічнасць працэсаў над удзельнікамі падзей 19 снежня
Міжнародная назіральная місія звярнулася да старшыняў раённых судоў горада Мінска з просьбай забяспечыць публічнасць, галоснасць і даступнасць маючых адбыцца судовых пасяджэнняў. Місія з'яўляецца адной з рабочых структураў Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.
22.04.2011 Беларусь аб'явіла вайну ўкраінскай грамадзянскай супольнасці
21 красавіка Міхаіл Каменеў, намеснік кіраўніка Усеўкраінскай моладзевай арганізацыі «Фундацыі Рэгіянальных Ініцыятываў", сябра Грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны пры праверцы дакументаў на мяжы даведаўся, што знаходзіцца ў «спісе неўязных» у Беларусь.
21.04.2011 Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзімір Малей прывёз медаль з Міланскага марафона
Наш калега, юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” з Маларыты Уладзімір Малей прыняў удзел у знакамітым Міланскім марафоне, дзе бралі ўдзел больш за тры тысячы бегуноў са ўсяго свету. Віншуем Уладзіміра Малея і жадаем яму далейшых перамог – спартыўных і прафесійных.
20.04.2011 Сябраў Міжнароднай назіральнай місіі ў Беларусь не ўпускаюць
Уначы 20 красавіка супрацоўнікі беларускай памежнай службы зьнялі украінскую праваабаронцу Марыну Цапок з цягніка «Кіеў-Мінск». Яе суправадзілі на прыгарадны цягнік да Чарнігава.










