Навіны на тэму: праваабаронцы
03.06.2011 Праваабаронца Алесь Бяляцкі абскардзіць папярэджаньне Генпракуратуры ў судзе (дапоўнена)
Папярэджаньне Генеральнай пракуратуры старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесю Бяляцкаму будзе абскарджана у судзе Цэнтральнага раёна Менска 3 чэрвеня. Пачатак у 15-30. Суддзя Алена Сямак.
02.06.2011 Праваабаронцы: У Беларусь трэба запрасіць спецдакладчыка ААН па катаваннях
Еўрапарламент наведала беларуская дэлегацыя, у якую ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, Дар'я Корсак, жонка палітвязня Аляксандра Атрошчанкава, а таксама нядаўнія палітвязні Наста Палажанка, Андрэй Дзмітрыеў, Алесь Міхалевіч і Віталь Рымашэўскі. Яны правялі ў Бруселі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі розных палітычных структур, у тым ліку з сябрамі найбуйнейшай парламенцкай фракцыі — Еўрапейскай народнай партыі.
02.06.2011 Беларусь на мяжы дэспатызму
Міжнародная арганізацыя ў пытаньнях маніторынгу правоў чалавека Freedom House абнародавала сваю штогадовую справаздачу аб найбольш рэпрэсіўных грамадзтвах у сьвеце.
31.05.2011 Гомель: За згублены тэлефон КДБ узяло распіску
Гомельскае ўпраўленне КДБ згубіла тэлефон мясцовага праваабаронцы Анатоля Паплаўнага. Апарат быў канфіскаваны падчас ператрусу Гомельскага грамадска-палітычнага цэнтра па вуліцы Палеская, 52.
31.05.2011 Умовы ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці ў Беларусі
Міжнародная назіральная місія падрыхтавала чарговую сістэматызаваную падборку фактаў, якія ілюструюць ўмяшанне ў дзейнасць адвакатаў у Рэспубліцы Беларусь. Аналітычная даведка з'яўляецца вынікам адсочвання сітуацыі ў гэтай сферы ў перыяд з 19 лютага па 19 красавіка 2011 года.
30.05.2011 “Amnesty International” споўнілася 50 гадоў
Найбуйнейшая міжнародная праваабарончая няўрадавая арганізацыя "Міжнародная амністыя" (“Amnesty International”) адзначае 50-годзьдзе.
28.05.2011 Семінар па турмах -- за кратамі. Масавыя затрыманні праваабаронцаў у Мінску (абноўлена)
Беларусаў Алега Гулака, Аляксандра Саснова, Людмілу Ісакаву, расіянку Вольгу Саламатаву, украінцаў Алега Мартыненку, Алу Благую і Вадзіма Піваварава некалькі гадзін трымалі ў Савецкім РУУС. Зараз усе на свабодзе, але з папярэджанямі.
25.05.2011 Праваабаронцы адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы
Праваабаронца быў затрыманы 28 сакавіка за распаўсюджанне бюлетэня “Не бойся”, прысвечанага падзеям 19 снежня ў Мінску. У ходзе затрымання Рамана яго гвалтоўна змушалі прайсці дактыласкапію, што парушае правы чалавека.
24.05.2011 Падатковыя інспектары апісалі маёмасць БХК
Праверка з падатковай інспекцыі прыйшла ў офіс Беларускага Хельсінскага камітэту 24 траўня.
18.05.2011 Марцін Угла: эканамічныя санкцыі як адзін з інструментаў
Лідар Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen Марцін Угла лічыць увядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі адным з інструментаў у патрабаванні вызвалення палітвязняў.
16.05.2011 У літоўскім Сейме -- выстава ў гонар 15-годдзя "Вясны"
13 траўня ў Сейме Літоўскай Рэспублікі адкрылася выстава на тэму падзеяў 19 снежня, прысвечаная 15-м угодкам стварэння праваабарончага цэнтра "Вясна". На адкрыцці выставы прысутнічалі беларускія праваабаронцы і літоўскія дэпутаты.
16.05.2011 Беларусь: грамадства ў небяспецы
Дакументальны 7 хвілінны інтэрнэт-фільм "Змрочная зіма ў Беларусі" выкрывае жорсткія рэпрэсіі, якія ўжываюцца беларускімі ўладамі ў дачыненні да ўсіх дысідэнцкіх галасоў, якія выступілі з выкрыццём прэзідэнцкіх выбараў19 снежня 2010 года
13.05.2011 Amnesty International: У Беларусі ня менш за 16 вязьняў сумленьня
У апублікаванай сёньня штогадовай справаздачы аб стане правоў чалавека ў сьвеце Amnesty International характарызуе Беларусь як краіну, у якой выконваюцца сьмяротныя пакараньні, улады жорстка абмяжоўваюць права на свабоду слова і сходаў, ігнаруюць паведамленьні аб катаваньнях і іншых відах жорсткага абыходжаньня зь людзьмі, а вязьням сумленьня адмаўляюць у мэдычнай і юрыдычнай дапамозе.
10.05.2011 Праваабаронца стаў прызёрам міжнароднага марафона
Юрыст Праваабарончана цэнтра “Вясна” з Маларыты Уладзімір Малей заняў 3-яе месца на міжнародным марафонскім прабегу, які адбыўся ў Дзень Перамогі ў Ковелі (Україна). Супернікамі праваабаронцы былі больш за 60 марафонцаў. Віншуем нашага калегу!
09.05.2011 Праваабаронца адзначае Дзень Перамогі марафонскім бегам
Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзімір Малей з Маларыты адзначае Дзень Перамогі ва Украіне, дзе ў Ковелі адбываецца міжнародны марафон. У марафонскім забегу на 10 кіламетраў прымаюць удзел аматары бегу з Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны.










