Навіны на тэму: праваабаронцы
22.07.2011 Барыс Бухель - пра свае 7 сутак у ІЧУ
Праваабаронца падчас адбывання адміністратыўнага арышту ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання напісаў чатыры скаргі. Барыс Бухель адзначае, што ўпершыню больш чым за 20 год праваабарончай практыкі яму давялося пабываць у ізалятары, хаця дагэтуль ён ужо шмат разоў затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі.
21.07.2011 Пытанне жыцця і смерці застаецца адкрытым
Ці быў выкананы смяротны прысуд, вынесены 14 траўня 2010 года Гарадзенскім абласным судом Алегу Грышкаўцову і Андрэю Бурдыку? Інфармацыя пра гэта з’явілася 20 ліпеня ў розных СМІ са спасылкай на незалежнае выданне “Вечерний Гродно”. Аднак праваабаронцы нечакана знайшлі яшчэ адно паведамленне.
20.07.2011 Кантакты праваабаронцаў у Мінску і рэгіёнах
Спадарства, з вашай дапамогай мы зможам весці больш якасны маніторынг сітуацыі з правамі чалавека па ўсёй краіне і распаўсюджваць больш дакладную інфармацыю.
20.07.2011 Хельсінскі камітэт звярнуўся ў FIBA у справе бел-чырвона-белага сцягу
Інцыдэнт адбыўся на чэмпіянаце Еўропы па баскетболу сярод жанчын ў польскай Быдгашчы.
15.07.2011 Праваабаронца Анатоль Паплаўны з ІЧУ: “Дзякую ўсім за падтрымку!”
Анатоля Паплаўнага, які адзінадцатыя суткі адбывае незаконнае пакаранне ў ІЧУ, наведаў адвакат. Наш калега на ўмовы ўтрымання не скардзіцца, трымаецца бадзёра. Разам з тым сардэчна дзякуе ўсім за падтрымку і выказвае сваю салідарнасць з усімі затрыманымі ўдзельнікамі народных акцый па ўсёй краіне.
15.07.2011 Уладзімір Малей абскардзіў сваё затрыманне ў пракуратуры
Сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” з Маларыты Уладзімір Малей 14 ліпеня накіраваў у раённую пракуратуру скаргу на супрацьпраўныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымалі праваабаронцу ўвечары 13 ліпеня.
14.07.2011 Праваабаронца Барыс Бухель вызвалены ў ноч на 14 ліпеня
У Магілёве ў ноч на 14 ліпеня, а 3-яй гадзіне, з ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю Барыс Бухель. Ён адбываў адміністратыўнае пакаранне за “маўклівую акцыю” 3 ліпеня. Суддзя Ленінскага суда Станіслаў Шандаровіч 8-га ліпеня асудзіў праваабаронцу на 7 сутак арышту.
12.07.2011 Алесь Бяляцкі прапануе Менгарсуду паставіць пытанне аб прызнанні артыкула 193.1 неканстытуцыйным
Сваю прапанову старшыня ПЦ “Вясна” выклаў у касацыйнай скарзе на рашэнне суда Цэнтральнага раёна, які 20 чэрвеня 2011 года прызнаў вынесенае праваабаронцу афіцыйнае папярэджанне Генеральнай пракуратуры законным.
12.07.2011 А.Волчак: Сапсавалі кампутар - выстаўлю ім зыск
КДБ вярнуў кампутар праваабаронцу Алегу Волчаку пасля паўторнай яго скаргі. Кампутар быў адабраны падчас вобшуку 25 снежня 2010 году, які быў праведзены па пастанове пракурора Мінску Куліка следчым КДБ Дарашэвічам і яшчэ некалькімі супрацоўнікамі гэтай арганізацыі.
09.07.2011 “Вясна” салідарная з рэгіянальнымі сябрамі-праваабаронцамі
Праваабарончы цэнтар “Вясна” выказвае падтрымку і салідарнасьць сваім рэгіянальнымі актывістамі, затрыманымі пры выкананьні прафесійных абавязкаў падчас акцый маўклівага пратэсту па ўсёй Беларусі.
08.07.2011 Магілёўскага праваабаронцу арыштавалі на 7 сутак
Такі прысуд ён атрымаў за "маўклівую акцыю" 3 ліпеня.
05.07.2011 Amnesty International асудзіла празьмернае выкарыстаньне сілы беларускімі ўладамі
Міжнародныя праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала беларускія ўлады ўстрымлівацца ад ужыцьця празьмернай сілы ў дачыненьні да пратэстоўцаў.
04.07.2011 Сілавыя разгоны мірных сходаў грамадзянаў падраздзяленнямі МУС з’яўляецца грубейшым парушэннем правоў чалавека
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”
01.07.2011 “Вясна” выказвае шчырую падзяку ўсім, хто адгукнуўся на збор сродкаў для выплаты штрафаў
Правабарончы цэнтр “Вясна” выказвае шчырую падзяку грамадзянам, якія праявілі салідарнасьць з тымі, хто пацярпеў у выніку масавых затрыманьняў і адміністратыўным перасьледзе пад час правядзеньня “маўклівых акцый” пратэсту ў Беларусі.
01.07.2011 «Міжнародная амністыя» асудзіла затрыманьні падчас маўклівых пратэстаў
Беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць усіх затрыманых за ўдзел у мірных акцыях маўклівага пратэсту, заявіла праваабарончая арганізацыя Amnesty International.










