Навіны на тэму: праваабаронцы
12.09.2011 Ці дапаможа суд адстаяць свае правы віцебскаму праваабаронцу?
Атрымаўшы ад чыноўнікаў Чыгуначнага райвыканкаму Віцебску адмову на сваю заяўку аб правядзеньні пікету, праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся са скаргай у суд. Пікет з мэтай прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да праблемаў забесьпячэньня правоў чалавека, што існуюць у краіне, плянавалася зладзіць 22 жніўня. Таксама празь пікет праваабаронца спадзяваўся падзяліцца з жыхарамі гораду інфармацыяй пра арышт кіраўніка праваабарочага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
09.09.2011 Праваабаронцы чакаюць сустрэчы з начальнікам Шклоўскай калёніі
Магілёўскія праваабаронцы Крысьціна Шацікава й Барыс Бухель намагаюцца трапіць на прыём да начальніка Шклоўскай калёніі № 17.
08.09.2011 “Супраўцы” вярнулі кампутары “вясноўцам”, аднак іх перададуць у дзіцячы дом
Праваабаронцам з ПЦ “Вясна” нарэшце вярнулі сканфіскаваныя пад час ператрусу 19 сьнежня 2010 года кампутарную тэхніку, носьбіты памяці, дыскі і касэты. Тэхніка вернутая 8 верасьня ў поўным аб’ёме, яе тэхнічным станам зараз зоймуцца адмыслоўцы.
08.09.2011 Алег Гулак накіраваў скаргу на адмову следчага УДФР
Старшыня РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» Алег Гулак накіраваў скаргу ў суд Першамайскага раёна г. Мінска на пастанову следчага Упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў аб адмове ў змене меры стрымання ў дачыненні да Алеся Бяляцкага з заключэння пад варту на асабістае даручальніцтва.
08.09.2011 Міліцыя зноў вінаваціць праваабаронцу ў лаянцы
Маёр Уладзіслаў Шукель склаў на яго новы адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 17.1 — «дробнае хуліганства». А выявілася гэтая «хуліганская драбяза» ў тым, што праваабаронца 3 ліпеня пасьля маўклівай акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» нібыта «выказваўся нецэнзурнай лаянкай, на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі не рэагаваў, чым парушыў грамадзкі парадак і спакой грамадзян». Гэтая фармулёўка збольшага сьпісаная з Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
07.09.2011 Міліцыя выклікае праваабаронцу «дарабіць пратакол»
6 верасьня на працу да гомельскага праваабаронцы Анатоля Паплаўнага завітаў маёр Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Ўладзіслаў Шукель. Лякальшчыка Паплаўнага выклікалі на прахадную, дзе маёр уручыў яму позву — зьявіцца 7 верасьня ў аддзел дзеля «дапрацоўкі пратаколу».
06.09.2011 Стэфановіч прыедзе з-за мяжы на судовы працэс
Падатковая інспэкцыя Партызанскага раёну Менску пастанавіла спагнаць зь сябра праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча 31 мільён 500 тысяч рублёў нібыта ўтоенага падатку. А таксама 6 мільёнаў рублёў пені. Падаткоўцы накіроўваюць у суд Партызанскага раёну пазоў аб спагнаньні гэтых грошай у сувязі зь іх няплатай у добраахвотным парадку. Дата пасяджэньня суду пакуль не прызначаная.
06.09.2011 Адхілены ад працэсу прадстаўнік дапамог маці ахвяры выбуху на “Пінскдрэве” выйграць справу
Праваабаронца Уладзімір Малей ня быў дапушчаны на судовы працэс у якасьці прадстаўніка маці загінулага падчас аварыі на “Пінскдрэве” Яўгена Рапуты. Тым не меньш, справа была вырашаная на карысьць Людмілы Рапуты. Прадпрыемства выплаціць ёй кампенсацыю ў памеры 30 мільёнаў рублёў.
06.09.2011 Рада па правах чалавека ААН правядзе дэбаты па Беларусі
Рада па правах чалавека ААН плянуе правесьці дэбаты па Беларусі на 18-й сэсіі ААН у Жэнэве (12-30 верасьня). Праваабарончая арганізацыя Amnesty International падрыхтавала да дэбатаў справаздачу з аглядам сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
06.09.2011 Міжнароднае таварыства “Мемарыял” патрабуе вызваліць Алеся Бяляцкага
Міжнароднае таварыства “Мемарыял” выступіла з заявай, у якой патрабуе неадкладнага вызвалення старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзняволеных у Беларусі.
05.09.2011 Алесь Бяляцкі: Жыву, бунтую, хто зразумее?
Заўважана, што з узростам у чалавека сапраўдных сяброў не становіцца болей, хутчэй наадварот. Аднак здараецца, што лёс сутыкае людзей, якія на доўгія гады робяцца сябрамі і аднадумцамі. Алесь Бяляцкі уварваўся ў маё жыцьцё ў 1979 годзе...
05.09.2011 Алесь Бяляцкі -- абаронца правоў чалавека (відэа)
Дакументальны фільм "Алесь Бяляцкі – абаронца правоў чалавека" створаны на Белсат-TV па сцэнары Міколы Ваўранюка ў 2008 годзе і распавядае пра дзейнасць вядомага беларускага прааабаронцы, пачынаючы ад 2001 года.
05.09.2011 Таццяну Равяку выклікаюць на допыт
Дэпартамент фінансавых расследванняў цікавіць, ці супрацоўнічала юрыстка з арыштаваным Алесем Бяляцкім і якое дачыненне мае да Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
05.09.2011 Без альтэрнатыўнай інфармацыі…
Тэма арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага ўжо доўгі час не пакідае старонкі сусветнай прэсы. Напачатку газеты друкавалі няўпэўненыя прабачэнні літоўскіх чыноўнікаў, якія называлі выдачу рахунка на праваабарончую дзейнасць, які быў зарэгістраваны на імя Алеся Бяляцкага, незразумелай недарэчнасцю.
02.09.2011 Створаны сайт у падтрымку Алеся Бяляцкага
Створаны сайт у падтрымку зьняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Ініцыятарам сталася праваабарончая супольнасьць “Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”.










