Навіны на тэму: праваабаронцы

Алесь Бяляцкі: “Час зрабіў нам выклік. Мы яго прынялі”

25.09.2011 Алесь Бяляцкі: “Час зрабіў нам выклік. Мы яго прынялі”

Гэтае інтэрв’ю з Алесем Бяляцкім рыхтавалася да зборніка, прысвечанага 15-годдзю дзейнасці Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якое адзначаецца ў гэтым годзе. Яно запісвалася за некалькі дзён да арышту праваабаронцы, і гэта першая яго публікацыя.

Калегі віншуюць Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў

24.09.2011 Калегі віншуюць Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў

Калегі-праваабаронцы перадаюць віншаванні Алесю Бяляцкаму, які вымушаны сустракаць свой дзень народзінаў у зняволенні. 25 верасня кіраўніку “Вясны” спаўняецца 49 гадоў, большасць з якіх ён прысвяціў праваабарончай дзейнасці.

Павіншуем Алеся Бяляцкага!

23.09.2011 Павіншуем Алеся Бяляцкага!

25 верасня, у дзень нараджэння кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, ягоныя паплечнікі і сябры супольна дашлюць віншавальныя паштоўкі праваабаронцу.

Баранавічы: праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі віншаванні Алесю Бяляцкаму

23.09.2011 Баранавічы: праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі віншаванні Алесю Бяляцкаму

23 верасня 2011 года баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі віншаванні кіраўніку Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму з днём народзінаў.

Новая справа ў Камітэце па правах чалавека ААН: “Валер Місьнікаў супраць Беларусі”

22.09.2011 Новая справа ў Камітэце па правах чалавека ААН: “Валер Місьнікаў супраць Беларусі”

2093/2011 - такі рэгістрацыйны нумар прысвоіў Камітэт па правох чалавека ААН чарговаму звароту, які паступіў ў камітэт ад жыхара Віцебску. Аўтарам гэтага звароту зьяўляецца праваабаронца Валер Місьнікаў.

21.09.2011 Анатолю Паплаўнаму вярнулі 15 сутак арышту

19 верасьня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка асудзіла праваабаронцу Анатоля Паплаўнага на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за лаянку. Такім чынам пацьверджана аналягічнае пакараньне, вынесенае спадару Паплаўнаму 4 ліпеня судзьдзёй Цалковай, але адмененае абласным судом. Паўмесяца ён адседзеў за кратамі.

У ААН – дыскусіі па дакладзе пра стан правоў чалавека ў Беларусі

20.09.2011 У ААН – дыскусіі па дакладзе пра стан правоў чалавека ў Беларусі

20 верасня на 18-ай сесіі Рады па правах чалавека ААН у Женеве распачаліся слуханні па дакладзе Найвышэйшага камісара па правах чалавека ААН “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі”. У працяг дыскусіі па дакладзе, падчас інтэрактыўнага дыялогу, слова будзе прадастаўлена і прадстаўнікам НДА, якія маюць статус у ААН. Ад імя Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека і яе сяброўскай арганізацыі ў Беларусі плануе выступіць і намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Гомель: раённы пракурор не зразумеў праваабаронцу

19.09.2011 Гомель: раённы пракурор не зразумеў праваабаронцу

Праваабаронца Анатоль Паплаўны працягвае патрабаваць прыцягнення да крымінальнай адказнасці суддзі Цэнтральнага раёна Гомеля Алену Цалкову, якая асудзіла яго да 15 сутак арышту. Заяву, накіраваную праваабаронцам Генеральнаму пракурору разгледзеў пракурор Цэнтральнага раёна Гомеля Ігар Купчын.

Па скарзе праваабаронцы супрацоўнікі міліцыі прыцягнутыя да адказнасці

15.09.2011 Па скарзе праваабаронцы супрацоўнікі міліцыі прыцягнутыя да адказнасці

Пра гэта Анатолю Паплаўнаму паведаміў намеснік начальніка Упраўлення ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі Валерый Лявонаў. З яго адказу на скаргу праваабаронцы выцякае, што праведзена службовая праверка наконт ілжывых сведчанняў супрацоўнікаў міліцыі ў судзе.

14.09.2011 Вайсковая пракуратура засакрэціла звесткі пра катаванні ў СІЗА КДБ

Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымаў Беларускі Хельсінкскі камітэт.

Amnesty International: Беларусь павінна вызваліць Алеся Бяляцкага

14.09.2011 Amnesty International: Беларусь павінна вызваліць Алеся Бяляцкага

Уплывовая міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла заяву з патрабаваннем да беларускіх уладаў вызваліць вядомага праваабаронцу, дасудовае зняволенне якога лічыцца палітычна матываваным.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”: 15 гадоў перасьледу

14.09.2011 Праваабарончы цэнтр “Вясна”: 15 гадоў перасьледу

Ад моманту свайго стварэньня ў 1996 годзе праваабарончая арганізацыя “Вясна 96”, а затым і праваабарончы цэнтр “Вясна”, метадычна і бязлітасна перасьледваліся беларускімі ўладамі. Праз затрыманьні , збіцьцё, ператрусы, арышты і штрафы прайшлі ўсе сябры гэтай арганізацыі. Поўны пералік фактаў перасьледу заняў бы не адзін дзесятак старонак. Аднак найбольш часта “маланка дзяржаўнага гневу” трапляла ў найвышэйшую кропку арганізацыі – яе кіраўніка Алеся Бяляцкага.

Тамара Юневіч: “Вы проста ня можаце ўявіць, якая радасьць з гатэй нагоды ў Івана”

14.09.2011 Тамара Юневіч: “Вы проста ня можаце ўявіць, якая радасьць з гатэй нагоды ў Івана”

Праваабарончы цэнтр “Вясна” перадаў адзін з вернутых пасьля канфіскацыі 19 сьнежня мінулага году ноўтбукаў у Дрыбін. Новым яго ўладальнікам стаў унук Тамары Юневіч, аўтаркі вядомага адкрытага ліста на імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі “Я хачу дастукацца да вашай душы”. 13 верасьня кампутар перадалі праз сваякоў у Дрыбін.

Гомель: Праваабаронца настойвае на крымінальным пераследзе суддзі

13.09.2011 Гомель: Праваабаронца настойвае на крымінальным пераследзе суддзі

13 верасня праваабаронца Анатоль Паплаўны быў выкліканы ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Гомеля з нагоды заявы аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да суддзі. Старэйшы следчы пракуратуры Сяргей Кузьмянкоў узяў пісьмовыя тлумачэнні адносна вынясення ў дачыненні да яго суддзёй Аленай Цалковай загадзя неправасуднай пастановы, - паведамляе “Гомельская вясна”.

Праваабаронцы дамагаюцца неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі

13.09.2011 Праваабаронцы дамагаюцца неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі

12 верасня ў Брусэлі намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч сустракаўся са старшынём офіса па правах чалавека Еўрапейскага парламенту Джэфры Харысам. А 13 верасня ў Міжнародным прэс-цэнтры - адмысловая прэс-канферэнцыя, арганізаваная высілкамі вядучых міжнародных праваабарончых арганізацыяў. 15 верасня ў Страсбургу праваабаронца прыме ўдзел у сустрэчы з Еўракамісарам па правах чалавека сп. Хамамбергам. А 20 верасня - у брыфінгу па сітуацыі ў Беларусі, арганізаваным FIDН у Женеве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства