Навіны на тэму: праваабаронцы
29.09.2011 Калегі па FIDH выказваюць сваю падтрымку Алесю Бяляцкаму
Ліст салідарнасці, напісаны з вялікай пранікнёнасцю, адправілі Алесю Бяляцкаму ў менскае СІЗА яго сябры і калегі па Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека - Генеральны сакратар FIDH Луіс-Гільерма Пэрэс (Калумбія), віцэ-прэзідэнты FIDH Кэці Галахер (ЗША), Паўліна Вега (Мексіка), Вільмэ Нуньес (Нікарагуа), Сарайя Гуцьерэс Аргуэлья (Калумбія), Хуан-Карлас Капура (Аргенціна) і адказныя за напрамкі ў дзейнасці FIDH Алірыё Урыбэ (Калумбія) і Франсіска Саберон (Перу).
29.09.2011 Ад Беларусі патрабуюць увядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэй Палуда патрабаваў ад уладаў Беларусі тэрміновага ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне.
29.09.2011 Паштоўкі ў падтрымку Алеся Бяляцкага з Варшавы
Падчас пікету каля будынку гатэля “Сафітэль”, у якім праходзіла сустрэча АБСЕ па чалавечым вымярэнні, праваабаронцы сабралі каля 200 паштовак са словамі падтрымкі для Алеся Бяляцкага.
29.09.2011 Казахскі праваабаронца Яўген Жоўціс падтрымаў Алеся Бяляцкага лістом
Вядомы праваабаронца з Казахстана Яўген Жоўціс, які адбывае пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ў горадзе Усць-Каменагорску, даслаў ліст у падтрымку арыштаванага старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.
28.09.2011 Да ўвагі ўдзельнікаў начной акцыі маўклівага пратэсту!
Усіх, хто плануе ўдзельнічаць у акцыі маўклівага пратэсту на Кастрычніцкай плошчы апоўначы 29 верасня, Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае паведамляць аб затрыманнях удзельнікаў і іншых парушэннях правоў чалавека.
28.09.2011 “Вясна для яго не прыродная падзея, а палітычная”
“Наколькі я ведаю, Валянціну Стэфановічу, як і Алесю Бяляцкаму, прапаноўвалі стаць палітуцекачом. Абодва ад такога статуса адмовіліся. Больш за тое, Валянцін Стэфановіч мае намер вярнуцца ў Беларусь. І гэта нягледзячы на тое, што пра краты свайго паплечніка па «Вясне» ведае не менш за астатніх. Чаму? Вельмі спадзяюся, што мой нарыс і будзе адным з адказаў на гэтае пытанне”, - так распачынаецца публікацыя Аляксандра Тамковіча ў рубрыцы “Асоба” на старонках “Новага Часу”.
28.09.2011 “Вясна” перадала тры ноўтбукі інвалідам-калясачнікам
Праваабарончы цэнтр “Вясна” перадаў тры ноўтбукі Мінскай арганізацыі “Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў” (РАІК). Гэтыя ноўтбукі былі канфіскаваныя праваахоўнымі органамі падчас ператрусу на офісе арганізацыі 19 снежня 2010 года і вернутыя 8 верасня 2011 года.
27.09.2011 Акцыя ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў Варшаве
Акцыя ў падтрымку кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага прайшла 27 верасня ў Варшаве. Польская сталіца была абраная невыпадкова – цяпер там праходзіць штогадовая канферэнцыя АБСЕ па правах чалавека, якая сабрала каля тысячы прадстаўнікоў урадаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці з 56 краін- удзельніц АБСЕ.
27.09.2011 Алесь БЯЛЯЦКІ: Халоднае крыло над маладымі галовамі
Пра што думае праваабаронца ў няволі? Адказ на гэтае пытанне — у адным з яго апошніх лістоў да сваёй каляжанкі Алены Лапцёнак.
26.09.2011 Праваабаронцы занепакоеныя ходам суда над Кавалёвым і Канавалавым
Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую падпісалі шэраг праваабарончых арганізацый Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі.
26.09.2011 Брэсцкі гарвыканкам адмовіў у правядзенні маршу супраць гвалтоўных знікненняў
Гэта вынікае з афіцыйнага адказу, які атрымаў заяўнік акцыі, мясцовы праваабаронца Раман Кісляк.
26.09.2011 FIDH адкрыла адмысловы сайт пра Алеся Бяляцкага
Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека (FIDH) адкрыла адмысловы сайт для каардынацыі намаганняў па вызваленні віцэ-прэзідэнта гэтай арганізацыі, старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага. Сайт зроблены на 3 мовах: англійскай, рускай і французскай.
25.09.2011 Міліцыю цікавіла, што Уладзімір Лабковіч рабіў каля СІЗА
Уладзіміра Лабковіча пасьля апытаньння адпусцілі з Маскоўскага РАУСа. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, што рабілі праваабаронцы каля следчага ізалятара на Валадарцы. Лабковіч правёў у РАУСе тры гадзіны.
25.09.2011 Вязніца Бяляцкага
25 верасня – дзень народзінаў Алеся Бяляцкага. Сорак дзевяць гадоў. Паўвекавы, юбілейны год ён сустракае ў вязніцы. Піша Уладзімір Някляеў у блогу на сайце "Беларускі партызан".
25.09.2011 Прэзідэнт FIDH Суэр Белхассен ад імя ўсіх арганізацый Федэрацыі павіншавала Алеся Бяляцкага з Днём нараджэння
"Грузія 2008 года адразу пасля вайны з Расіяй, усё яшчэ агорнуты гвалтам і агнём поўдзень Кыргызтана чэрвеня 2010 года, рэвалюцыйны Туніс увесну 2011 г. ... Алесь заўсёды быў там, дзе чакалі яго ўдзелу і дапамогі, дзе яго досвед і ўпартасць надавалі сілы і надзею".










