Навіны на тэму: праваабаронцы
11.10.2011 Алесь Бяляцкі. Партрэт на фоне кратаў
“Спачатку яны цябе не заўважаюць. Пасьля сьмяюцца зь цябе. Пасьля змагаюцца з табою. А пасьля ты перамагаеш”.
10.10.2011 Праваабаронцы нагадалі беларусам пра праблему смяротнага пакарання (фота)
10 кастрычніка, у Cусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, праваабаронцы, грамадскія актывісты і маладыя валанцёры ў сталіцы і рэгіёнах краіны правялі акцыю супраць выкарыстання ў Беларусі смяротнай кары.
10.10.2011 Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання: Беларусь заклікалі пакласці канец пакараньням сьмерцю
Актывісты праваабарончай арганізацыі Amnesty International у Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня, патрабуюць ад Беларусі адмены сьмяротнага пакараньня. Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе ўсё яшчэ караюць сьмерцю.
07.10.2011 Жаночая прэмія міру
Нобелеўскую прэмію міру ў 2011 годзе падзялілі на тры роўныя часткі і аддалі тром жанчынам: прэзідэнту Ліберыі Элен Джонсан-Серліф, яе паплечніцы Лейме Гбові і еменскай правабаронцы Таваккул Карман. Усе яны змагаюцца за дэмакратыю і правы жанчын. Рэвалюцыі ў Егіпце, Тунісе і Лівіі пакуль засталіся без узнагарод.
07.10.2011 Шырын Эбадзі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, зрабіла заяву па справе Алеся Бяляцкага (відэа)
"Сітуацыя праваабаронцаў па ўсім свеце застаецца крытычнай. Прыкладам таму служыць сітуацыя майго сябра і калегі, беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH, арыштаванага 4 жніўні гэтага года, які ўсё яшчэ неабгрунтавана знаходзіцца пад вартай. Алесь Бяляцкі павінен быць неадкладна вызвалены і атрымаць магчымасць працягваць сваю мужную і легітымную працу, так патрэбную людзям яго краіны і ўсяго рэгіёну".
06.10.2011 Міліцыя зачынена, усе сышлі на танцы
Колькі міліцыянтаў патрабуецца для аховы пікету з трох чалавек? Зразумела, з лішкам б хапіла і аднаго. Таму адказ начальніка ГАУС, атрыманы праваабаронцамі, варта літаральна разумець так: у дні моладзевых дыскатэк гарадская міліцыя не ў стане знайсці нават аднаго супрацоўніка для аховы. Усе - на дыскатэках і ў загадкавых месцах масавага адпачынку ў восеньскую пару.
06.10.2011 Гавэл далучыўся да камітэту ў падтрымку Бяляцкага
Палітык Вацлаў Гавэл пагадзіўся далучыцца да Міжнароднага камітэту ў падтрымку вылучэньня арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру 2012 году.
06.10.2011 Гомель: суд падтрымаў гарвыканкам па скарзе праваабаронцаў
6 кастрычніка суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Шыцікаў адмовіў у задавальненні скарг праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі на адмову гарвыканкама ў правядзенні пікетаў у падтрымку арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведамляе "Гомельская вясна".
05.10.2011 Праваабаронцы прызналі Аліневіча, Дзядка і Францкевіча палітычнымі зняволенымі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Беларускі Хельсінскі Камітэт прызналі Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча палітычнымі зняволенымі дзеючага ў Беларусі рэжыму. Да такой высновы праваабаронцы прыйшлі на падставе адмыслова праведзенага аналізу так званай “Справы анархістаў”.
05.10.2011 Праваабаронца Уладзімір Целяпун не губляе надзеі правесьці пікет у Мазыры
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, які атрымаў станоўчы адказ з райвыканкама на правядзеньне 8 кастрычніка пікету на стадыёне “Спартак”, сёньня перадаў заявы ў мясцовыя РАУС і райжылкамунгас на заключэньне дамоваў па аплаце адпаведных паслуг.
04.10.2011 Словы падтрымкі Алесю Бяляцкаму перадаюць сірыйскія праваабаронцы
“Мы, сябры сірыйскай праваабарончай арганізацыі SAWASIAH, успрынялі навіну пра затрыманне віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага з вялікай занепакоенасцю наконт яго фізічнай і псіхалагічнай недатыкальнасці. SAWASIAH заклікае беларускія ўлады прыняць аператыўныя захады дзеля неадкладнага вызвалення сп. Алеся Бяляцкага”.
04.10.2011 Міжнародная назіральная місія занепакоена катаваннямі ў дачыненні да беларускіх палітвязняў
Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі занепакоена жорсткім абыходжаннем і катаваннямі ў дачыненні да палітвязняў Андрэя Саннікава, Змітра Дашкевіча і Мікалая Статкевіча.
03.10.2011 Алеся Бяляцкага вылучаць на Нобелеўскую прэмію міру
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавека 2012 года.
30.09.2011 У Беларусь не пусцілі яшчэ аднаго прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі
30 верасня 2011 года ў 3:20, яшчэ аднаму прадстаўніку Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, украінскаму праваабаронцу Уладзіміру Сянько было адмоўлена ў перасячэнні мяжы Рэспублікі Беларусь.
30.09.2011 Адказ пракурора - мера стрымання адпаведная цяжару злачынства
Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка атрымалі адказ ад першага намесніка пракурора Мінска Канстанціна Кежуна. Старшы саветнік юстыцыі лічыць, што мера стрымання ў дачыненні да Алеся Бяляцкага выбрана з улікам цяжару здзейсненага злачынства і устаноўленых па справе акалічнасцяў.










