Навіны на тэму: праваабаронцы

Туніскія калегі працягваюць сачыць за лёсам Алеся Бяляцкага

08.11.2011 Туніскія калегі працягваюць сачыць за лёсам Алеся Бяляцкага

Беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт FIDH наведваў Туніс сёлета ў сакавіку, адразу пасля рэвалюцыі і падзення рэжыму Бен Алі, каб падтрымаць праваабаронцаў з гэтай арабскай краіны, натхнёных поспехам рэвалюцыі, і падзяліцца з імі беларускім досведам пераходнага перыяду. Палітычныя рэжымы Беларусі і Тунісу Алесь Бяляцкі назваў братамі-двайнятамі – у плане падаўлення грамадзянскіх свабодаў і ціску на грамадзянскую супольнасць. Цяпер туніскія праваабаронцы дасылаюць словы падтрымкі свайму калегу, які пераследуецца беларускімі ўладамі за сваю дзейнасць.

Трэці дзень суду над Алесем Бяляцкім: Відавочныя прыкметы палітычна матываванага працэсу

07.11.2011 Трэці дзень суду над Алесем Бяляцкім: Відавочныя прыкметы палітычна матываванага працэсу

Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў заклікае ўрад Беларусі неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і адмовіцца ад усіх высунутых супраць яго абвінавачанняў, паколькі яго арышт і судовы пераслед відавочна накіраваны на тое, каб перашкодзіць яго праваабарончай дзейнасці, і сам судовы працэс служыць наглядным доказам гэтага імкнення.

“Прыдняпроўская ніва” паклёпніцкую замову выканала

07.11.2011 “Прыдняпроўская ніва” паклёпніцкую замову выканала

Раённая газета Магілёўскага раёна “Прыдняпроўская ніва” у перадсвяточным суботнім нумары 5 лістапада змясціла артыкул “Как “правозащитник” Беляцкий устроил себе красивую жизнь”.

Віцебскія газеты выканалі замову: надрукаваныя абразлівыя артыкулы пра Алеся Бяляцкага

06.11.2011 Віцебскія газеты выканалі замову: надрукаваныя абразлівыя артыкулы пра Алеся Бяляцкага

У газетах “Віцебскі рабочы” і “Народнае слова” надрукавалі артыкул “Как “правозащитник” Беляцкий устроил себе красивую жизнь”. Як і папярэджвалі незалежныя медыі, рэгіянальную прэсу змусілі размясціць матэрыял, падпісаны Дзянісам Паляванавым.

Міхась Скобла: Ліст да Алеся Бяляцкага

04.11.2011 Міхась Скобла: Ліст да Алеся Бяляцкага

Ужо трэці дзень ты глядзіш на сваіх блізкіх і сяброў з-за кратаў – з падканвойнай клеткі. Клетку нібы адмыслова для цябе пафарбавалі – яна таксама белая. Што ж, белы колер спрадаўна азначаў чысьціню, незаплямленую годнасьць. Нездарма і на сьцягу нашым пераважае бель, і краіна наша застаецца ці не адзінай у сьвеце, у чыёй назьве на першым месцы – белы колер.

03.11.2011 Amnesty International: Вызваліце Бяляцкага

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла ў сувязі з другім днём працэсу над Алесем Бяляцкім, што беларускія ўлады павінны вызваліць «вядомага праваабаронцу, арышт якога па абвінавачаньні ў сур'ёзным ухіленьні ад выплаты падаткаў, як мяркуюць, меў палітычную падаплёку».

Заява віцэ-старшыні Front Line ў сувязі з судом над Алесем Бяляцкім

03.11.2011 Заява віцэ-старшыні Front Line ў сувязі з судом над Алесем Бяляцкім

Дублін, Ірландыя, 2 лістапада 2011. Суд над праваабаронцам Алесем Бяляцкім пачаўся ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска. Віцэ-старшыня Front Line Эндру Андэрсан застаўся ў Дубліне, пазбаўлены магчымасці наведаць ў Беларусь каб сустрэцца з членамі сям'і Бяляцкага ды яго калегамі з Праваабарончага Цэнтра “Вясна”.

Новы сайт аб палітзняволеных у Беларусі

03.11.2011 Новы сайт аб палітзняволеных у Беларусі

Праваабаронцы з “Вясны” стварылі адмысловы сайт, прысьвечаны палітзняволеным Беларусі. Асноўная мэта старонкі – распаўсюд інфармацыі сярод суайчыньнікаў пра наяўнасьць у краіне палітвязняў. На сайце palitviazni.info ужо разьмешчаныя біяграфіі тых палітвязьняў, якія і цяпер знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі.

03.11.2011 Суд над Валянцінам Стэфановічам пачнецца 15 лістапада

Працэс па справе аб спагнанні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча пачнецца 15 лістапада ў судзе Партызанскага раёна Мінска.

Праваабаронцы звяртаюць увагу на праявы фашызму ў Брэсце

03.11.2011 Праваабаронцы звяртаюць увагу на праявы фашызму ў Брэсце

Брэсцкія праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу прадстаўнікоў улады, супарцоўнікаў міліцыі і КДБ на праявы фашызму. Аднак ніякіх захадаў у адказ не рабілася.

Пачатак працэсу над Алесем Бяляцкім

02.11.2011 Пачатак працэсу над Алесем Бяляцкім

З 9-й гадзіны раніцы каля будынку суда Маскоўскага раёну Менска ужываліся надзвычайныя меры бясьпекі: прыехаў Спецназ і некалькі аўтамабіляў ДАІ, стаянкі для прыватнага транспарту былі ачэплены ахоўнымі стужкамі. Пачалі збірацца жадаючыя патрапіць на працэс. У 9:30 Алесь Бяляцкі быў дастаўлены ў будынак суду.

Раман Юргель дамогся прабачэнняў ад прадстаўнікоў абласнога суду

02.11.2011 Раман Юргель дамогся прабачэнняў ад прадстаўнікоў абласнога суду

Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель дамогся прабачэнняў ад старшыні абласнога суду і судовых выканаўцаў, якія незаконна імкнуліся распачаць выканаўчую вытворчасць у судзе за нібыта невыплату Юргелем штрафу.

02.11.2011 Праваабаронцы заклікаюць дасылаць лісты Бяляцкаму і паштоўкі Лукашэнку

Швейцарскі офіс праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" у партнёрстве з праваабарончай арганізацыяй "Ліберэка", якая базуецца ў Германіі, выпусціў паштоўку, адрасаваную Аляксандру Лукашэнку, з заклікам "неадкладна і безумоўна" вызваліць Алеся Бяляцкага.

Марцін Угла: улады Беларусі можна прымусіць вызваліць палітвязняў

02.11.2011 Марцін Угла: улады Беларусі можна прымусіць вызваліць палітвязняў

Марцін Угла, старшыня швецкай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen, са сваімі сябрамі з арганізацыі стараецца як мага шырэй распаўсюдзіць інфармацыю ў Еўропе пра сітуацыю з Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязнямі:

- Рэгулярна кантактуем з журналістамі ў Швецыі, стараемся данесці да насельніцтва Швецыі інфармацыю аб тым, што здараецца ў Беларусі, ў тым ліку, канешне, пра тое што адбылося з Алесем Бяляцкім.

Саша Кулаева: «Алесь заўсёды быў там, дзе патрэбна была салідарнасьць»

01.11.2011 Саша Кулаева: «Алесь заўсёды быў там, дзе патрэбна была салідарнасьць»

Алесь Бяляцкі вядомы не толькі як стваральнік беларускага праваабарончага цэнтра “Вясна” -- яго добра ведаюць як праваабаронцу ў многіх краінах свету. Магчыма, не ўсім у Беларусі вядома, што Алесь двойчы абіраўся на пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Парыжы. Што менавіта дзякуючы нашаму земляку ў гэтай арганізацыі быў створаны новы напрамак працы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства