Навіны на тэму: праваабаронцы
18.11.2011 Суд па справе спагнаньня падаткаў з Валянціна Стэфановіча прызначаны на 2 сьнежня
Працэс па справе аб спагнаньні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча адбудзецца 2 сьнежня а 10-й гадзіне ў судзе Партызанскага раёна Менска. Гэты працэс павінен быў распачацца яшчэ 15 лістапада. Аднак па сямейных абставінах праваабаронца не мог патрапіць на працэс. Заяву аб пераносе даты судовага разгляду Валянцін Стэфановіч накіраваў у Партызанскі суд, які і перапрызначыў дату разгляду.
18.11.2011 У Камітэце ААН зарэгістравана першая скарга, датычная мінулай прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі
Уплывовая міжнародная інстанцыя прыняла да разгляду індывідуальную скаргу гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, звязаную з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі. Падставай паслужыў факт затрымання праваабаронцы напярэдадні выбараў на памежным пераходзе “Каменны Лог”.
18.11.2011 Наташа Аляксеева: “Я вельмі перажываю за лёс Бяляцкага”
Інтэрв'ю Наташы Аляксеевай пра справу Алеся Бяляцкага і сітуацыю ў Беларусі ў цэлым выйшла ў эфіры Міжнароднага французскага радыё (RFI). У прадстаўніцы міжнароднага цэнтра імя Улафа Пальме (Стакгольм, Швецыя) няма магчымасці асабіста назіраць за гэтым крымінальным працэсам, паколькі яшчэ чатыры гады таму беларускія ўлады забаранілі ёй ўезд у краіну.
17.11.2011 Пакаранне праваабаронцу за салідарнасць з Алесем Бяляцкім пакінута ў сіле
Брэсцкі абласны суд 17 лістапада адхіліў скаргу Рамана Кісляка на пастанову суда Ленінскага раёна абласнога цэнтра, які раней прызнаў праваабаронцу вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства і аштрафаваў на 10 базавых велічынь.
17.11.2011 Алена Танкачова: “Праз недавер суду людзі выказваюць недавер дзяржаве”
“Праваабаронцы прыроўненыя да палітычнай апазіцыі - улада ўспрымае нас як ворагаў”. Праваабаронца Алена Танкачова распавяла Еўрарадыё аб “прэзумпцыі вінаватасці”, прааналізавала суд над Бяляцкім, “тэрарыстамі” і ўсю судовую сістэму.
11.11.2011 Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў просіць спыніць кампанію ачарненьня Алеся Бяляцкага
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, створаная ў рамках сумеснай праграмы Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), атрымала новую інфармацыю аб сітуацыі ў Беларусі і звяртаецца да Вас з заклікам тэрмінова ўмяшацца.
10.11.2011 У Магілёве актывісты “Еўрапейскай Беларусі” нагадваюць пра палітвязняў
Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” нагадваюць магілёўцам пра палітвязняў. Цягам апошняга тыдня ў горадзе ідзе распаўсюд улётак.
10.11.2011 Праваабаронцы – сябры Савета пры Прэзідэнце РФ сочаць за судовым працэсам па справе Алеся Бяляцкага
Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі працягвае сачыць за ходам працэсу Алеся Бяляцкага. Для гэтай мэты ў Мінск прыехала старшыня Незалежнага экспертна-прававога савета (НЭПС), сябра Савета пры Прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Мара Палякова.
09.11.2011 "Працэс над Бяляцкім дэманструе немагчымасць працы праваабаронцаў у Беларусі"
Напярэдадні чарговага паседжання па справе Алеся Бяляцкага старшыня Рады Праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Алег Арлоў, які прысутнічаў на судзе ў якасці назіральніка ад Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў (сумесная праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў - OMCT), каментуе працэс і сітуацыю з праваабаронцамі ў Беларусі.
09.11.2011 Выйшаў новы фільм у падтрымку Алеся Бяляцкага (ВІДЭА)
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, прэзентуючы дакументальны фільм, канстатуе ўзмацненне рэпрэсій супраць праваабаронцаў ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. На фоне дэманстрацый у падтрымку Алеся Бяляцкага яго калегі з розных краінаў распавядаюць пра найбольш распаўсюджаныя тыпы пераследу ў рэгіёне.
09.11.2011 “Гродзенская праўда” далучылася да шальмавання Алеся Бяляцкага
Галоўны афіцыйны орган гарадзенскай улады – “Гродзенская праўда” выплюхнула на галовы сваіх прыхільнікаў пасквіль на праваабаронцу Алеся Бяляцкага.
09.11.2011 Праваабаронца Левінаў: Віцебскі аблвыканкам здзекуецца з мяне
Як зьдзек успрыняў праваабаронца Павал Левінаў апавяшчэньне, атрыманае ім надоечы зь Віцебскага аблвыканкаму. У ім чыноўнікі паведамляюць, што зварот, які праваабаронца меў намер асабіста перадаць губэрнатару Аляксандру Косінцу, зарэгістраваны і ў вызначаны заканадаўствам тэрмін будзе разгледжаны Ўпраўленьнем аргкадравай работы выканкаму.
09.11.2011 Чэшскі Хельсінскі камітэт выказаў абурэнне працэсам Бяляцкага
Чэшскі Хельсінскі камітэт распаўсюдзіў адмысловую заяву з нагоды судовага працэсу па крымінальнай справе старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. “Чэшскі Хельсінскі камітэт абураны судовым працэсам, які гэтымі днямі праходзіць у Мінску”,- гаворыцца ў заяве.
08.11.2011 Шальмаванне Алеся Бяляцкага захіснула рэгіянальныя дзяржСМІ
Газета “Магілёўскія ведамасці” размясціла ўжо вядомы артыкул “Как “правозащитник” Беляцкий устроил себе красивую жизнь”. Зняславіць кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” палічыла патрэбным у апошнім нумары і Бярозаўская раённая газета “Маяк”.
08.11.2011 Пра лёс Бяляцкага ўзгадалі ў Брэсце
Тэкст улётак, на якіх змешчана фотаздымак Алеся Бяляцкага, заклікае жыхароў горада падумаць хаця б хвіліну пра праваабаронцу, у адносінах да якога заведзена крымінальная справа і зараз адбываецца судовы працэс.










