Навіны на тэму: праваабаронцы
28.11.2011 Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў асуджае пераслед Валянціна Стэфановіча
“Абсерваторыя рашуча асуджае факты судовага пераследу супраць сп. Стэфановіча, мэтай якога з’яўляецца спыненне ягонай праваабарончай дзейнасці, і заклікае прытрымлівацца стандартаў справядлівага суда”, — гаворыцца ў тэрміновай заяве Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў, распаўсюджанай напярэдадні двух слуханняў па справе аб нявыплаце Валянцінам Стэфановічам падаткаў, якія маюць адбыцца 2 снежня 2011 года.
25.11.2011 Прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму - сумны дзень для абароны правоў чалавека ва ўсім свеце
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), асуджае прысуд да турэмнага зняволення Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH і прэзідэнта праваабарончага цэнтра «Вясна», і выкрывае гэтае рашэнне як спробу прымусіць замаўчаць грамадзянскую супольнасць Беларусі.
25.11.2011 Відэапасланне на знак салідарнасці ад Хадзіжы Шэрыф Алесю Бяляцкаму
Відэапасланне Генеральнага сакратара Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Хадзіжы Шэрыф апублікавана на сайце, створаным у падтрымку віцэ-прэзідэнта арганізацыі Алеся Бяляцкага.
25.11.2011 Заява Міжнароднага таварыства "Мемарыял": Аб прысудзе Алесю Бяляцкаму
Мы лічым, што Еўропа і свет павінны нагадаць Лукашэнку аб гэтых уроках гісторыі і прымусіць яго да нармалізацыі прававых падставаў грамадскага жыцця ў Беларусі.
25.11.2011 Libereco пачынае акцыю фота-петыцый у падтрымку Алеся Бяляцкага
Праваабарончая арганізацыя Libereco-Partnership for Human Rights асудзіла вынясенне прысуду старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму. Сумесна з беларускімі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі Libereco патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага, які быў затрыманы і асуджаны выключна па палітычных матывах.
25.11.2011 Прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый асудзілі прысуд Алесю Бяляцкаму
Прэсавая канферэнцыя з удзелам прастаўнікоў шэрагу міжнародных праваабарончых арганізацый адбылася 24 лістапада з нагоды крымінальнага прысуду віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму.
24.11.2011 Гнеў і абурэнне: Віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
«Мы асуджаем гэта рашэнне беларускага суду як незаконнае і палітычна матываванае. Больш за тое, самі слуханні ў чарговы раз даказалі, што гэты судовы працэс быў прамой замовай кіруючага рэжыму: агучаны ліст КДБ, які паслужыў падставай для судовага пераследу, прамы таму доказ», - заявіла Суэр Белхасен, прэзідэнт FIDH.
24.11.2011 Апошняе слова Алеся Бяляцкага на судзе 23 лістапада 2011 года (тэкст выступу)
“Я згодны з кожным словам адваката. Лічу, што тыя аргументы, якія ён прывёў, маюць дастатковае юрыдычнае абгрунтаванне і дастаткова падставаў для сур’ёзных адносінаў да іх. У той жа ж час я знаходжуся ў дастаткова складанай сітуацыі, бо выдатна разумею, што гэтая справа ад пачатку да канца мае палітычны падтэкст...
24.11.2011 Выступ адваката ў спрэчках на працэсе па справе Алеся Бяляцкага 23 лістапада
Высокі Суд! Перш, чым перайсці непасрэдна да прадмета прайшоўшага судовага разбіральніцтва, я б хацеў звярнуць увагу Высокага суда і нагадаць яшчэ раз, хто сёння знаходзіцца перад Высокім судом у статусе абвінавачанага.
24.11.2011 Заява сяброў Праваабрончага цэнтру “Вясна” з нагоды прысуду Алесю Бяляцкаму
Мы, сябры Праваабарончага цэнтра “Вясна”, ацэньваем прысуд як расправу над нашым калегам, помсту за ягоную шматгадовую праваабарончую дзейнасць, а таксама як імкненне знішчыць нашу арганізацыю і запалохаць увесь праваабарончы рух Беларусі.
24.11.2011 Прысуд Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці
Суддзя суду Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка абвясціў прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці
23.11.2011 Да ўвагі журналістаў!
Тэрміновую супольную прэс-канферэнцыю з нагоды абвяшчэньня прысуду Віцэ-прэзідэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH), старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму правядуць прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый 24 лістапада.
23.11.2011 Мытнік Находка знайшоў "апазіцыйную" літаратуру ў праваабаронцы
Інспектар Ашмянскай мытні Аляксандр Находка пад час мытнага нагляду праваабаронцы Андрэя Палуды на памежным пераходзе Каменны Лог затрымаў праваабарончую літаратуру аб выніках незалежнага назіраньня за прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года, якое ажыццяўлялі Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Беларускі Хельсінскі камітэт. Дагляд праводзіўся глыбокай ноччу 23 лістапада.
23.11.2011 Стэфановічу прызначылі два суды на 2 сьнежня
23 лістапада Партызанскі суд Менску пачаў разгляд скаргі намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча адносна штрафу, вынесенага яму падатковай інспэкцыяй Партызанскага раёну. Суд перанёс разгляд скаргі на 2 сьнежня.
19.11.2011 Спынім забойства - ад імя народа!
“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” заклікаюць усіх дапамагчы захаваць людскія жыцці, падпісаўшыся пад змешчанай у інтэрнеце петыцыяй супраць прымянення выключнай меры пакарання ў дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.










