Навіны на тэму: праваабаронцы
12.12.2011 ДА УВАГІ ЖУРНАЛІСТАЎ
Праваабаронцы запрашаюць на ўганараванне “Праваабаронцы 2011 года”, “Адваката 2011 года” і “Журналіста 2011 года”. Пераможцы ў дадзеных намінацыях вызначаны прадстаўнікамі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі за дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека ў сваёй прафесіі.
12.12.2011 На рынках Брэста раздавалі праваабарончую літаратуру
Праваабаронцы і актывісты апазіцыйных партый у Міжнародны дзень правоў чалавека распаўсюдзілі ў Брэсце больш за 500 асобнікаў інфармацыйных матэрыялаў, прысвечаных праваабарончай тэматыцы. Як паведаміў прадстаўнік БХК Ігар Маслоўскі, людзі вельмі прыхільна ставіліся да акцыі.
12.12.2011 Гарадзенскія праваабаронцы павіншавалі землякоў з Днём правоў чалавека
10 снежня праваабаронцы горада над Нёманам правялі акцыю ў гонар Дня правоў чалавека. Людзям раздаваліся кніжачкі з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама матэрыялы супраць смяротнага пакарання, бюлетэні з апісаннем сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і прысудам кіраўніку Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму.
12.12.2011 У Маладэчне адзначылі Дзень правоў чалавека пад наглядам міліцыі (фота)
Нягледзячы на афіцыйную забарону ў правядзенні пікета, маладзечанскі праваабронца Эдуард Баланчук усё ж адзначыў Дзень правоў чалавека. У самым шматлюдным месцы горада, на Цэнтральнай плошчы, Эдуард распавядаў мінакам пра свята і раздаваў тэматычную літаратуру.
12.12.2011 Салігорск: Фотаакцыя ў Дзень правоў чалавека (фота)
Салігорскія праваабаронцы зладзілі фотаакцыю, прысвечаную Дню правоў чалавека. Арганізатары вырашылі візуалізаваць вытрымкі з Усеагульнавй дэкларацыі правоў чалавека. Ідэю падтрымалі жыхары гораду, вядомыя сваімі дэмакратычнымі поглядамі. Яны сфатаграфаваліся з плакатамі, на якіх змешчаны важныя ўрыўкі з Дэкларацыі.
12.12.2011 Баранавіцкія праваабаронцы адзначылі Дзень правоў чалавека (фота)
10 снежня баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты адзначылі сусветны Дзень правоў чалавека. Паколькі мітынгі, сходы і пікеты ў Баранавічах сістэматычна забараняюцца, то праваабаронцы і грамадскія актывісты хадзілі па горадзе і раздавалі мінакам тэксты Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
10.12.2011 Нобелеўская прэмія міру - трыумф сумлення
У Стакгольме і Осла сёння адбудзецца 110-е па ліку ўручэнне Нобелеўскіх прэмій. Гэтая цырымонія традыцыйна праходзіць у дзень памяці Альфрэда Нобеля, які пайшоў з жыцця 10 снежня 1896 г. Нажаль, Прэмія міру ў некаторых дзяржавах да сённяшняга дня з'яўляецца яшчэ вялікім раздражняльнікам для ўладаў.
08.12.2011 У Віцебску забаранілі ўжо другі пікет да Дня правоў чалавека
Заяўку на пікет, прымеркаваны да ўгодкаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, падаваў праваабаронца Леанід Свецік. Адмову прыйшла ад кіраўніка Чыгуначнай раённай адміністрацыі Юрыя Панфілава, нядаўна прызначанага на гэтую пасаду. І гэта ўжо другая забарона на пікет да 10 снежня, вынесеная спадаром Панфілавым.
08.12.2011 Польскія праваабаронцы просяць Лукашэнку памілаваць Канавалава і Кавалёва
З адпаведнай заявай да беларускага кіраўніка звярнуўся Хельсінскі фонд правоў чалавека і група “Гарызонт — супраць смяротнага пакарання”, паведамляе "Еўрарадыё".
07.12.2011 Мараканская арганізацыя па правах чалавека заклікае Лукашэнку вызваліць Бяляцкага
Прапануем вашай увазе поўны тэкст адпаведнага ліста.
06.12.2011 Бялыніцкая пракуратура цікавілася дзейнасцю эксперта Amnesty International
Следчых цікавіла не расследванне нашумелай “машчаніцкай справы”, а падрабязнасці сустрэчы былых падазраваных і іх сваякоў з экспертам праваабарончай арганізацыі Amnesty International па Беларусі Хэзай Макгіл, якая адбылася яшчэ ў 2008 годзе.
06.12.2011 Барысаў: Пікет у Дзень правоў чалавека забаронены
У Барысаве праваабаронцы Алег Мацкевіч і Марына Статкевіч 5 снежня атрымалі ад райвыканкама адмову ў правядзенні пікету, прымеркаванага да 63-яй гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ААН. Прычына адмовы чыноўнікаў – фармальная адпіска.
06.12.2011 У Маладэчне забаранілі пікет да Дня правоў чалавека
Райвыканкам думаў 10 дзён і, напэўна, не прыдумаў істотнай прычыны для адмовы, таму абмежаваўся шматсэнсоўнай фармулёўкай аб невыкананні закону. Што гэта значыць і якія менавіта патрабаванні закону праваабаронцы Эдуард Баланчук і Алесь Капуцкі не выканалі ўжо на этапе падачы заявы – застаецца толькі здагадвацца.
06.12.2011 Ад віцебскіх праваабаронцаў запатрабавалі “пацвярджэння паўнамоцтваў”
Праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся ў Віцебскі аблвыканкам з прапановай арганізаваць сустрэчу прадстаўнікоў улады з актывістамі праваабарончага руху. Аднак у выканкаме найперш запатрабавалі ад праваабаронцаў прадставіць “дакументы, што пацвярджаюць іхныя паўнамоцтвы”.
06.12.2011 Праваабаронцы просяць кіраўніка Вярхоўнага суда Беларусі ўнесці пратэст на рашэнне аб смяротнай кары Канавалава і Кавалёва
Праваабаронцы просяць старшыню Вярхоўнага суда (ВС) Беларусі Валянціна Сукалу ўнесці пратэст на рашэнне суда аб прымяненні выключнай меры пакарання (смяротнай кары) у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.










