Навіны на тэму: праваабаронцы

ЗАПРАШЭННЕ НА ПРЭЗЕНТАЦЫЮ

21.12.2011 ЗАПРАШЭННЕ НА ПРЭЗЕНТАЦЫЮ

Запрашаем на прэзентацыю кнігі Аляксандра Тамковіча “Супраць плыні”, выдадзенай пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Героі кнігі – удзельнікі Плошчы-2010. Прэзентацыя адбудзецца заўтра, 21 снежня, у офісе Партыі БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3). Пачатак - у 16 гадзін.

21.12.2011 Улады рыхтуюцца зачыніць Беларускі Хельсінкскі Камітэт?

Міністэрства па падатках і зборах просіць ініцыяваць працэс ліквідацыі РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”. З такім паведамленнем падаткавікі звярнуліся ў Міністэрства юстыцыі, пра што ў Мін’юсце паведамілі старшыні БХК Алегу Гулаку.

Праваабарончая дзейнасьць у Беларусі. Ад вытокаў да апошніх дзён

20.12.2011 Праваабарончая дзейнасьць у Беларусі. Ад вытокаў да апошніх дзён

Пра правы чалавека ў Беларусі гавораць ужо шмат стагодзьдзяў. Але да сёньняшняга дня праблемы асабістай свабоды й вальнадумства застаюцца актуальнымі для беларусаў. У неспрыяльных, нават небясьпечных умовах беларускія праваабарончыя арганізацыі працягваюць сваю дзейнасьць.

“Год пасля. У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі”

19.12.2011 “Год пасля. У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі”

19 снежня мінулага года мы сталі сведкамі таго, як тысячы мірных грамадзян сабраліся ў цэнтры Менску ў знак пратэсту супраць прыгнёту і фальсіфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах. У тую ноч ўсе надзеі на прагрэс былі разбураныя, пасля таго як мы пабачылі, як праваахоўныя сілы збівалі пратэстуючых і арыштоўвалі іх сотнямі.

Старшыня Канстытуцыйнага суду адказаў праваабаронцу

19.12.2011 Старшыня Канстытуцыйнага суду адказаў праваабаронцу

Эдуард Баланчук пабываў на асабістым прыёме старшыні Канстытуцыйнага суду Пятра Міклашэвіча 7 снежня. Зварот датычыўся прысуду, вынесенаму па справе выбуху ў метро, у ім праваабаронца прасіў прыняць усе меры па недапушчэнню смяротнага пакарання ў адносінах да асуджаных.

19.12.2011 На мяжы завярнулі ўкраінскага праваабаронцу

Луганскага праваабаронцу, сябра праваабарончага цэнтру «Поступ» Канстанціна Раўцкага не прапусцілі ў Беларусь. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. Па словах праваабаронцы, яго ўнеслі ў спіс асобаў, уезд якіх на тэрыторыю Беларусі непажаданы.

Пайшоў з жыцця Вацлаў Гавел

18.12.2011 Пайшоў з жыцця Вацлаў Гавел

“Я ўсё часцей думаю пра надыходзячую смерць і разважаю пра тое, што будзе пасля яе. Я не толькі думаю, але і адчуваю скурай, што я нейкім чынам павінен быць да яе падрыхтаваны, і сапраўды не ведаю, чаму не хачу паміраць, але вельмі не хачу… Я хацеў бы быць саюзнікам усіх разумных людзей, якім ёсць справа да ўсеагульнага дабра”, - пісаў ён у сваім маналогу-развагах. Вацлаў Гавел, маральны аўтарытэт якога сёння прызнаны ўсёй Еўропай, на працягу многіх гадоў быў сябрам для дэмакратычнай грамадскасці Беларусі.

Суд пастанавіў спагнаць з Валянціна Стэфановіча 56 мільёнаў беларускіх рублёў

16.12.2011 Суд пастанавіў спагнаць з Валянціна Стэфановіча 56 мільёнаў беларускіх рублёў

16 сьнежня падатковая інспэкцыя Партызанскага раёну павялічыла суму спагнаньня да 53 мільёнаў. Судзьдзя Партызанскага раённага суду Менска Вераніка Абрамовіч задаволіла іск падаткавікоў. Валянцін Стэфановіч заявіў, што будзе абскарджаваць гэтае судовае рашэньне.

Заўтра працягнецца суд па справе пра спагнанне падаткаў з Валянціна Стэфановіча

15.12.2011 Заўтра працягнецца суд па справе пра спагнанне падаткаў з Валянціна Стэфановіча

Суду і прадстаўнікам падаткавай інспекцыі спатрэбіўся час, каб азнаёміцца з дакументамі, якія 2 снежня былі далучаны да матэрыялаў справы па хадайніцтву Валянціна Стэфановіча. 16 снежня працэс пачнецца ў 14:15 (суд Партызанскага раёна знаходзіцца ў Доме правасуддзя, вул. Сямашкі, 33).

Праваабаронцы пачалі збор сродкаў для выплаты ўрону па справе Алеся Бяляцкага

15.12.2011 Праваабаронцы пачалі збор сродкаў для выплаты ўрону па справе Алеся Бяляцкага

Беларускія праваабаронцы распачалі кампанію па зборы сродкаў, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму да выплаты ў якасьці “шкоды, нанесенай злачынствам”. Пра гэта прадстаўнікі праваабарончых арганізацый абвясьцілі на адмысловай прэс-канферэнцыі.

Валянцін Стэфановіч абскарджвае ў Менгарсуд рашэнне падаткавікоў пра штраф

15.12.2011 Валянцін Стэфановіч абскарджвае ў Менгарсуд рашэнне падаткавікоў пра штраф

Паколькі суддзя Партызанскага райсуда Марыяна Валчкова 2 снежня пакінула ў сіле рашэнне Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Партызанскага раёна Менска пра штраф за нясплату падаткаў, праваабаронца просіць вышэйшую інстанцыю перагледзець адміністратыўную справу і цалкам адмяніць рашэнне падаткавай інспекцыі.

За рэкламную прадукцыю Радыё Рацыя на праваабаронцу была заведзена адміністрацыйная справа

15.12.2011 За рэкламную прадукцыю Радыё Рацыя на праваабаронцу была заведзена адміністрацыйная справа

З аддзелу ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні на імя гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава прыйшоў ліст, у якім паведамляецца, што па факце выяўлення ў ягонай машыне рэкламнай прадукцыі Радыё Рацыі праведзена праверка, якая не выявіла ў дзеяннях гарадзенскага актывіста складу адміністрацыйнага правапарушэння.

Сёння - Дзень памяці Андрэя Сахарава

14.12.2011 Сёння - Дзень памяці Андрэя Сахарава

Андрэй Сахараў пайшоў з жыцця 22 гады таму, 14 снежня 1989 года. Вядомы фізік, адзін са стваральнікаў савецкай вадароднай бомбы, самы малады на той час акадэмік (у АН СССР ён быў абраны ў 32 гады), у канцы 1960-х гадоў ён з'яўляўся адным з лідэраў праваабарончага руху ў Савецкім Саюзе.

Бярозаўчане атрымалі Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека

13.12.2011 Бярозаўчане атрымалі Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека

Аб гэтым паклапаціўся праваабаронца Сяржук Русецкі. Ён паўтары гадзіны раздаваў 300 асобнікаў Дэкларацыі ў цэнтры гораду ля малога прамысловага рынку. Па словах Русецкага, прыемна было, калі людзі ахвотна бралі Дэкларацыю і жыва цікавіліся яе зместам і нагодай для атрымання.

13.12.2011 Бяляцкі ўзнагароджаны польскім МЗС

12 снежня ў Варшаве міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ўручыў дыплом-узнагароду жонцы Бяляцкага Наталлі Пінчук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства