Навіны на тэму: праваабаронцы
31.01.2012 “Чаго мы хочам дасягнуць?”
“Нас вядзе сьвятло ідэй, запаленае яшчэ ў далёкіх 1960-ых бясстрашным Андрэем Сахаравым: дэмакратычная выбарчая сістэма, плюралізм меркаваньняў, свабода слова, незалежная судовая ўлада, павага да правоў чалавека. Усё гэта падставовыя рэчы, скажаце вы, але на жаль, яны адсутнічаюць у сучаснай Беларусі”, - так Алесь Бяляцкі адказвае на пастаўленае пытаньне, распавядаючы пра свой шлях да праваабарончай дзейнасьці ў эсэ, надрукаваным па-швецку ў зборніку, што выйшаў у 2007 годзе ў Стакгольме. Прапануем гэтае эсэ ў перакладзе на беларускую мову.
31.01.2012 Волчак: на працэсе "не былі захаваны нават элементарныя межы закону"
Алег Волчак звязвае сваё затрыманне не з сустрэчамі, што маюць адбыцца ў яго, а непасрэдна з праваабарончай дзейнасцю. Пра гэта ён заявіў журналістам 31 студзеня пасля таго, як выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), дзе правёў чацвёра сутак паводле абвінавачання ў дробным хуліганстве.
30.01.2012 Алега Волчака пакаралі арыштам
15-35. Праваабаронцу Алега Волчака пакаралі адміністратыўным арыштам на 4 сутак.
30.01.2012 БХК просіць Генпракуратуру праверыць інфармацыю аб катаваньнях Саньнікава
Нагодаю для звароту Беларускага Хэльсынскага камітэту ў Генпракуратуру стала інфармацыя, пададзеная жонкаю экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Ірынаю Халіп на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 25 студзеня.
28.01.2012 Вясна і зіма
З праекту "Саўка ды Грышка": старыя знаёмцы ды ідэйныя апаненты высвятляюць, якая пара году лепшая.
28.01.2012 Абсерваторыя па Абароне Праваабаронцаў заклікае вызваліць Алега Волчака
Абсерваторыя па Абароне Праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі па Правах Чалавека (FIDH) і Міжнароднай Арганізацыі супроць Катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з нагоды затрымання ў Менску старшыні праваабарончай арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву” Алега Волчака.
27.01.2012 Затрыманы праваабаронца Алег Волчак
Проста на вуліцы ў Менску, непадалёк ад бульвару Шаўчэнкі міліцыянты затрымалі праваабаронцу Алега Волчака. Яго даставілі ў аддзяленьне міліцыі Цэнтральнага раёну. Прычыны затрыманьня пакуль невядомыя.
27.01.2012 Пяць украінскіх парлямэнтароў вылучылі Бяляцкага на Нобэля
Пяць дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны накіравалі ў Осла, дзе месьціцца Нобэлеўскі камітэт міру, намінацыйны ліст на вылучэньне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію.
27.01.2012 Алесь Бяляцкі намінаваны на прэмію Нобеля
Подпісы за вулучэнне праваабаронцы на прэмію збіраліся ў польскім парламенце прадстаўнікамі двух найбуйнейшых палітычных польскіх партый: кіруючай "Грамадзянскай платформы" і апазіцыйнай "Права і справядлівасці".
27.01.2012 Гомельскія праваабаронцы склалі дапаможнік па пытаннях прававых калізій у адміністрацыйным заканадаўстве
Гомельскі Цэнтр стратэгічнай цяжбы выдаў дапаможнік па пытаннях прававых калізій адміністрацыйнага заканадаўства, якія прыводзяць на практыцы да парушэння права на свабоду і асабістую недатыкальнасць.
26.01.2012 Польскі Сэйм вылучыць Бяляцкага на Нобэля
На пятніцу заплянаваная прэзэнтацыя афіцыйнай заявы дэпутатаў польскага Сэйму ў справе вылучэньня на Нобэлеўскую прэмію міру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
26.01.2012 Сетка Дамоў правоў чалавека заклікала беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага
“Мы расцэньваем утрыманне пад вартай Алеся Бяляцкага са жніўня 2011 года як прамы вынік яго законнай праваабарончай дзейнасці ў Беларусі”, - сказана ў закліку, распаўсюджаным сябрамі і партнёрамі Сеткі Дамоў правоў чалавека.
26.01.2012 Магілёўскі праваабарончы цэнтр можа спыніць сваё існаванне
Прычынай гэтаму з’яўляюцца неверагодныя фінансавыя ўмовы, у якія арганізацыю спрабуюць загнаць мясцовыя ўлады.
25.01.2012 Фотафакт: Праваабаронцы арганізавалі дыскусію з удзелам еўрадэпутатаў
У Бруселі 24 студзеня Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) арганізавала дыскусію па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з удзелам дэпутатаў Еўрапейскага Парламента і прадстаўнікоў Еўрапейскай камісіі.
25.01.2012 Östgruppen заклікала ўрады ЭЗ узмацніць ціск на Менск
У сувязі з тым, што менскі гарадзкі суд прыняў рашэньне адхіліць касацыйную скаргу палітвязьня Алеся Бяляцкага, швэдзкія праваабаронцы з Östgruppen настойліва заклікаюць урады Швэцыі і ЭЗ узмацніць ціск на беларускі рэжым.










