Навіны на тэму: праваабаронцы
28.02.2012 У Гародні забаранілі пікет у падтрымку палітвязняў
Гарадзенскім праваабаронцам Віктару Сазонаву і Раману Юргелю гарадскія ўлады адмовілі ў дазволе на правядзенне пікету ў падтрымку палітвязняў, які планавалася правесці 8 сакавіка. Гарвыканкам афіцыйным спаслаўся на тое, што заяўнікі не прынялі належных мераў па арганізацыі бяспечных умоваў правядзення заяўленага мерапрыемства.
23.02.2012 Канстытуцыйны суд для Савету Міністраў не аўтарытэт
Пачынаючы ад 17 ліпеня 2009 года, рашэнне Канстытуцыйнага суда аб унясеннях зменаў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс не зроблена. У адказе, які атрымаў Барыс Бухель, Канстытуцыйны суд пазначыў, што тэрміны для ўнясення гэтых зменаў і дапаўненняў у нарматыўныя акты заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не ўстаноўлены.
22.02.2012 Юбілей Асамблеі НДА: 15 год на варце інтарэсаў грамадзянскай супольнасьці
22 лютага Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі, найбуйнейшае згуртаваньне айчынных грамадзкіх аб’яднаньняў, адзначае сваё пятнаццацігоддзе. У лютым 1997 году ва ўстаноўчым кангрэсе Асамблеі ўзялі ўдзел 250 арганізацыяў, яднаныя агульнымі каштоўнасьцямі і бачаньнем супольных інтарэсаў. На сёньняшні дзень сябрамі Асамблеі НДА зьяўляюцца больш за 300 арганізацыяў.
22.02.2012 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае рашэнне Менгарсуда па скарзе Валянціна Стэфановіча
Абсерваторыя рашуча асуджае пацверджанне прысуду ў дачыненні да сп. Валянціна Стэфановіча і няспынны судовы пераслед супраць яго, якія, як падаецца, скіраваныя на спыненне яго дзейнасці ў галіне правоў чалавека і дзейнасці ПЦ “Вясна”, і асуджае працяглыя парушэнні нормаў справядлівага судовага разбіральніцтва ў гэтай справе.
22.02.2012 З’явілася версія сайта “Вясны” для мабільных прыладаў
Цяпер наведвальнікі са звычайнымі мабільнымі тэлефонамі могуць карыстацца аблегчанай версіяй сайта Праваабарончага цэнтра “Вясна” - амаль без графікі і скрыптоў, якія звычайна робяць загрузку больш працяглай па часе і “з’ядаюць” трафік. Яна амаль цалкам захоўвае ўвесь функцыянал сайта, уключаючы паўнавартасны пошук.
22.02.2012 У Брэсце плануецца пікет у падтрымку Бяляцкага
Заяўка на правядзенне такой акцыі 8 сакавіка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, які вызначаны ўладамі для арганізацыі масавых мерапрыемстваў, пададзена ў Брэсцкі гарвыканкам правабаронцам Уладзімірам Вялічкіным.
21.02.2012 Ці адпавядае беларускі ПВКаАП міжнародна-прававым актам?
Заключэння Канстытуцыйнага Суда па гэтым пытанні спрабуе дамагчыся праваабаронца Сяргей Усцінаў. Да думкі аб неабходнасці разгляду адпаведнасці палажэнняў ПВКоАП РБ нормам Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага Беларуссю, ён прыйшоў, назіраючы за адміністратыўнымі працэсамі ў раённых судах Менска і касацыйнай інстанцыі - Менскім гарадскім судзе.
20.02.2012 Брэсцкія праваабаронцы зладзілі інфармацыйную акцыю
У мінулыя выходныя брэсцкія актывісты РГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” правялі інфармацыйную акцыю, каб звярнуць увагу грамадскасці на факты парушэння правоў чалавека ў рэгіёне. Дзеля гэтага на рынку “Лагуна” сябры арганізацыі распаўсюдзілі каля 200 асобнікаў інфармацыйнага бюлетэня “Брэсцкае права”.
17.02.2012 Праваабаронцы па ўсім свеце працягваюць акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім
Ініцыятыва Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, падтрыманая 30-цю сяброўскімі арганізацыямі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), ахоплівае ўсё большую колькасць краінаў і гарадоў. Гэтым разам крэсла віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага пуставала на прэс-канферэнцыі ў Кесон-Сіці (Філіпіны).
17.02.2012 Андрэй Бандарэнка: бабруйская калонія – адна з найбольш адэкватных у Беларусі
Дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы “Платформа” Андрэй Бандарэнка, якому давялося адбываць пакараньне ў калоніі №2 ў Бабруйску, распавёў пра ўмовы ўтрыманьня ў гэтым месцы: “Агулам магу сказаць, што ў Бабруйску адна з найбольш адэкватных калоній у Беларусі. Ёсьць месцы куды горшыя".
17.02.2012 “Front Line Defenders” апублікаваў гадавы даклад аб праваабаронцах
26 студзеня 2012 года Міжнародны фонд абароны праваабаронцаў “Front Line Defenders “ апублікаваў свой Гадавы даклад аб праваабаронцах, які асвятляе асноўныя падзеі і тэндэнцыі ў становішчы праваабаронцаў у 2011 годзе і аналізуе сітуацыю ў кожным рэгіёне свету.
16.02.2012 Андрэй Палуда: "На жаль, беларускія ўлады не прыслухоўваюцца да рэзалюцый Еўрапарламента"
Сёньня дэпутаты Еўрапарламенту абмяркуюць пытаньне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, Егіпце і Японіі. "Беларускія ўлады, на жаль, не асабліва прыслухоўваюцца да рэзалюцый Еўрапарламента. І асаблівых спадзяваньняў на тое, што гэтая рэзалюцыя зможа неяк паўплываць на сітуацыю, у нас застаецца ўсё меньш і меньш”,- мяркуе каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэй Палуда.
15.02.2012 Гарадзенскія праваабаронцы будуць пікетаваць супраць катаванняў
Асаблівую занепакоенасць у праваабаронцаў выклікалі агучаныя ў прэсе і на старонках інтэрнэту факты жудасных умоў утрымання вязняў у месцах пазбаўлення волі. Яны збіраюцца падаць заяўку ў Гарадзенскі гарвыканкам, каб правесці пікет супраць катаванняў за кратамі, каб прыцягнуць увагу насельніцтва рэгіёну да гэтай праблемы.
15.02.2012 Праваабаронцы Філіпін выступілі ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Праваабаронцы з Філіпін параўналі пераслед старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага з часамі дыктатуры Фердынанда Маркаса, які кіраваў краінай у 1965-1986 гадах. Старшыня Філіпінскага Альянсу Праваабаронцаў Макс дэ Меса адзначыў, што "любая апазіцыя рэпрэсіўнаму рэжыму ці ўладзе будзе заклеймаваная, як злачынства, у тым ліку – прасоўванне і абарона правоў чалавека".
14.02.2012 Выбітае прашэнне не мае юрыдычнай сілы
«Да лета гэтага году палітвязні будуць выпушчаныя», – мяркуе кіраўнік гарадзенскага аддзялення праваабарончага цэнтру «Вясна» Віктар Сазонаў. А таксама тлумачыць, чаму апазіцыя ўжо не можа паўплываць на сітуацыю з вязнямі сумлення, хоць тэарэтычна магла б.










