Навіны на тэму: праваабаронцы
15.03.2012 Гары Паганяйлу зрабілі невыязным па суду, якого не было
Менавіта такую прычыну забароны назвалі юрысту БХК у аддзеле па грамадзянстве і міграцыі.
15.03.2012 Алег Волчак па-ранейшаму застаецца без пашпарту
Праваабаронца Алег Волчак звяртаецца ў пракуратуру ў сувязі з выкраданнем яго пашпарту больш месяца назад. Дакумент знік пры таямнічых абставінах з яго кватэры, калі Волчак адбываў адміністратыўнае пакаранне з 27 па 31 студзеня.
14.03.2012 Старшыня БХК Алег Гулак стаў невыязным?
Пра тое, што ў дачыненні да яго дзейнічае забарона на выезд за межы Беларусі, праваабаронца даведаўся ў міграцыйнай службе Фрунзенскага РУУС, куды звярнуўся 14 сакавіка.
14.03.2012 Раёнкі Міншчыны ганьбяць апазіцыю і праваабаронцаў
У чарговы раз ад дзяржаўных прапагандыстаў дасталося і апазіцыйным лідэрам, і праваабаронцам, пра якіх узгадваецца толькі ў двухкоссі. Як штосьці вельмі недарэчнае, “старое як свет”, аўтар падае патрабаванні неадкладна вызваліць палітзняволеных і перагледзець вынікі прэзідэнцкіх выбараў.
11.03.2012 “Спіс невыязных” у дзеянні: Стэфановіча не выпусцілі за мяжу
Сёння, 11 сакавіка, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч не змог выехаць з Беларусі. На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску “Каменны Лог” супрацоўнікі памежнай службы паведамілі, што яму адмоўлена ў выездзе.
10.03.2012 Цэнтр стратэгічнай цяжбы - ў дзеянні (відэа)
Супрацоўнікі цэнтру, праваабаронцы з Гомеля Васіль Палякоў і Леанід Судаленка заклікаюць больш актыўна бараніць свае правы.
09.03.2012 Гарадзенскія праваабаронцы павіншавалі Андрэя Саннікава
8 сакавіка гарадзенскія праваабаронцы павіншавалі палітычнага зняволенага Андрэя Саннікава з Днём народзінаў. Раман Юргель з БХК, які дасылаў Саннікаву тэлеграму, адзначыў: “Гэта справа маральнай падтрымкі, мяркую, што грамадства не павінна быць абыякавым да лёсу палітвязняў і выяўляць сваю салідарнасць”.
08.03.2012 Алесь Бяляцкі - як літаратуразнаўца (відэа)
К 50-годдзю старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага сябры і калегі палітвязня рыхтуюць да выдання кнігу, у якую ўвойдуць ягоныя літаратуразнаўчыя тэксты розных гадоў - пра Францішка Аляхновіча, пра Антона Навіну, пра Адама і Максіма Багдановічаў, пра каталіцкіх паэтаў, пра вершы Янкі Купалы і пра Анатоля Сыса.
07.03.2012 FIDH заклікае міжнародную супольнасць не забываць пра справу Алеся Бяляцкага
"Цяпер, калі дыялог паміж міжнароднай супольнасцю і беларускімі ўладамі здаецца асабліва абцяжараным з прычыны дыпламатычных канфліктаў і адклікання амбасадараў ЕС з Беларусі, патрабаванні неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў Беларусі і іх шматгадовага абаронцы, які раздзяліў іх долю - Алеся Бяляцкага, павінны гучаць гучна і ўвесь час!"
07.03.2012 Праваабаронцу афіцыйна папярэдзілі, каб не праводзіў інфармацыйнага пікета пра палітвязняў
Сёння ў Гародні міліцыя папярэдзіла праваабаронцу Віктара Сазонава пра адміністрацыйную адказнасць за правядзенне несанкцыянаванага пікету. Зраніцы яму патэлефанавалі з аддзялення міліцыі і спыталі, дзе ён знаходзіцца. Пасля чаго на кватэру Сазонава з’явіўся маёр міліцыі, які нагадаў пра забаронены гарвыканкамам пікет.
06.03.2012 Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека праінфармавала ААН пра працяг парушэння правоў чалавека ў Беларусі (тэкст заявы)
Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека, якая мае адмысловы дарадчы статус пры Радзе па правах чалавека ААН, накіравала ў кампетэнтны міжнародны орган заяву, у якой паведамляе пра становішча з правамі чалавека ў нашай краіне ад часу прыняцця апошняй Рэзалюцыі па Беларусі на 17-ай сесіі Рады.
05.03.2012 З юбілеем, Марына!
Праваабаронца з Барысава Марына Статкевіч сёння адзначае свой юбілей.
01.03.2012 “Адміністратыўны перасьлед”: дадайце свае факты ў табліцу
На сайце “Вясны” вядзецца табліца “Адміністратыўны перасьлед”, у якой фіксуюцца выпадкі затрыманьняў грамадзянаў і прыцягненьняў да адміністратыўнай адказнасьці па палітычных матывах. Калі вы знойдзеце недакладнасьці ў табліцы альбо маеце інфармацыю, якая там адсутнічае, - калі ласка, паведамляйце праваабаронцам.
29.02.2012 Судовае рашэньне ў дачыненьні Валянціна Стэфановіча прыводзяць у выкананьне
Намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў дзьве пастановы аб узбуджэньні выканаўчай вытворчасьці на падставе рашэньня суду Партызанскага раёну аб спагнаньні з праваабаронцы падаходнага падатку, пені і дзяржаўнай мыты.
28.02.2012 Алесь БЯЛЯЦКI: Гарачая вясна 96-га
"Народная Воля" надрукавала ўжо пяты ліст-успамін зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаны ім за кратамі. Гэтым разам ён згадвае гістарычныя падзеі 1996 году, масавыя вясновыя акцыі, разгоны і ўзбуджэнне крымінальных справаў. Вынікам гэтай гарачай пары якраз і сталася тое, што дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі заняўся праваабарончай дзейнасцю і ўтварылася "Вясна".










