Навіны на тэму: праваабаронцы
16.04.2012 Ціск на палітвязняў дзеля прашэнняў пра памілаванне праваабаронцы будуць расцэньваць як катаванні
Гэта адзначае намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч, каментуючы вызваленне Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі.
16.04.2012 Палепшыць ўмовы ўтрыманьня на Акрэсціна планавалася яшчэ ў 2009 годзе
У незалежных СМІ перыядычна з’яўляецца інфармацыя пра нездавальняючыя, а часам і проста жахлівыя ўмовы ўтрыманьня арыштаваных і затрыманых ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску.
16.04.2012 Гісторыя адваката Паўла Сапелкі
Складана знайсці ў асяроддзі палітычна актыўных людзей тых, хто не ведаў бы яго імя. І пры згадванні яго шмат хто скажа вам - ён мяне абараняў. Павел Сапелка ўспамінае і параўноўвае працэсы розных перыядаў сваёй кар'еры ў інтэрв'ю сайту Беларускага Хельсінкскага Камітэта.
13.04.2012 Шматграннасць асобы Алеся Бяляцкага (відэа)
Наталля Пінчук, жонка зняволенага праваабаронцы, распавядае пра захапленне Алеся Бяляцкага гісторыяй і археалогіяй, а таксама пра археалагічныя знаходкі, зробленыя ім на панадворку ў Ракаве.
13.04.2012 Прэвентыўны нагляд як магчымасць трымаць грамадзянскіх актывістаў на вудзе
Заключэнне эксперта Международнай назіральнай місіі ў Беларусі па правах чалавека аб судзе над моладзевым актывістам Паўлам Вінаградавым.
13.04.2012 Генпракуратура: зняволеныя маюць права паведамляць аб стане свайго здароўя і ўмовах утрымання
Зняволеныя маюць права паведамляць сваякам і адвакатам аб стане свайго здароўя і ўмовах утрымання. Гэта вынікае з адказу Генеральнай пракуратуры Беларусі на запыт РГА «Беларускі Хельсінскі камітэт», тэкст якога размешчаны на сайце БХК.
11.04.2012 Паўла Сапелку вылучаюць на прэмію імя Гранта Дзінка
Amnesty International заявіла пра намер вылучыць Паўла Сапелку на міжнародную прэмію імя Гранта Дзінка - узнагароду за абарону свабоды слова і правоў чалавека. Аўтарытэтная арганізацыя такім чынам спрабуе дадаткова прыцягнуць увагу да цяжкога становішча адвакатаў у Беларусі.
05.04.2012 Суд перанёс дасудовае паседжанне па скарзе Алега Гулака
4 красавіка з Алегам Гулаком зьвязалася сакратар суду Цэнральнага раёну Менска, дзе павінна разглядацца справа, і паведаміла, што прызначаная на гэтую справу суддзя ня зможа прысутнічаць на паседжаньні 6 красавіка з-за таго, што ёй трэба весьці прыём грамадзянаў.
04.04.2012 Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line пратэстуе супраць несправядлівага пакарання праваабаронцы Валерыя Шчукіна
30 сакавіка 2012 года праваабаронца Валеры Шчукін быў прысуджаны да штрафу ў сувязі з пратэстам супраць суда над палітычнымі дзеячамі, які павінен быў адбыцца за закрытымі дзвярыма ў Оршы. Пасля пратэсту ён быў затрыманы і змешчаны пад варту да прад'яўлення абвінавачвання. Валеры Шчукін — 70-гадовы праваабаронца, які пражывае ў Віцебску і з'яўляецца асабліва актыўным абаронцам палітычных і грамадзянскіх правоў.
03.04.2012 Таццяна Равяка ў «Гарачым каментары»
Спецаперацыя, замоўца якой – Аляксандр Лукашэнка, арганізатар – Камітэт дзяржбяспекі, а выканаўцы – аршанскія міліцыянты і суддзі. Гэтак называюць зняцце з цягніка на Маскву, затрыманне, суд і пакаранне штрафам апазіцыянеры Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Аляксандр Атрошчанкаў.
03.04.2012 Лідар апазіцыі М'янмы Аун Сан Су Чжы стала дэпутатам
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і лідар апазіцыі М’янмы Аун Сан Су Чжы атрымала дэпутацкі мандат у дадатковых парламенцкіх выбарах. Яе партыя, Нацыянальная дэмакратычная ліга, здабыла 43 з 45 даступных мандатаў.
02.04.2012 Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскіх праваабаронцаў
Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леаніда Судаленка атрымалі з Жэневы паведамленне аб рэгістрацыі іх агульнай скаргі, паводле якой напярэдадні прэзідэнскіх выбараў 2010 года яны звярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам за дазволам на правядзенне пікету, прымеркаванага да Дня правоў чалавека. Праваабаронцы жадалі звярнуць увагу выбаршчыкаў на іх права адмовіцца ад дэтэрміновага галасавання.
02.04.2012 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”: Наўрад ці будзе нейкая інтрыга ў парламенцкай кампаніі-2012
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” заяўляюць пра намер ладзіць назіранне за парламенцкімі выбарамі-2012. Каардынатары кампаніі Валянцін Стэфановіч і Алег Гулак, улічваючы папярэдні досвед назірання і практыку правядзення выбарчых кампаній у Беларусі, “падказваюць” уладам бяспройгрышныя крокі на шляху да свабодных і справядлівых выбараў.
30.03.2012 Валерыя Шчукіна аштрафавалі на 34 базавыя велічыні
Па артыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”) Валерый Шчукін аштрафаваны на 4 базавыя велічыні (140 тысячаў рублёў), а па вртыкуле 23.4 (“Непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў”) – на 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысячаў рублёў).
30.03.2012 “ПАЛІТЫЧНЫЯ”: кропкі над “і”
Актывісты каардынацыйнай групы “За волю” цягам апошніх месяцаў выказваюць прэтэнзіі да праваабарончых арганізацый наконт адзінага спісу палітвязняў і абвінавачваюць праваабаронцаў у тым, што яны адмовіліся ад трох “спрэчных кандыдатаў на палітвязняў” - Аляксандра Крутога, Юрыя Чыгілейчыка і Аляксандра Малчанава. Каб артыкуляваць усе важныя акцэнты ў справе прызнання-непрызнання “палітычных”, намеснік кіраўніка “Вясны” Валянцін СТЭФАНОВІЧ прадстаўляе праваабарончы ракурс праблемы.










