Навіны на тэму: праваабаронцы

Шаснаццатая вясна (відэа)

04.05.2012 Шаснаццатая вясна (відэа)

16 гадоў праваабарончаму цэнтру "Вясна". Аднак гадавіна дзейнасці арганізацыі -- нагода не святкаваць, а прааналізаваць падзеі ды жыццё краіны за гэты перыяд. Вынікам жа працы сталася прэзентацыя выдадзеных "Вясною" кніг. Гісторыя аб'яднання непарыўна пераплялася з гісторыяй нашай краіны. Пра гэта - ў "Аб'ектыве" Белсату.

“Вясна” піша гісторыю найноўшага часу (відэа)

03.05.2012 “Вясна” піша гісторыю найноўшага часу (відэа)

Прэзэнтацыяй адразу двух выданьняў: фотаальбома “За права на выбар: партрэты асуджаных. Плошча-2010” і кнігі інтэрвію “Наша Вясна. Гісторыя ў асобах” праваабаронцы адзначылі 16-годдзе стварэньня праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Пінг-понг бяспраўя ў справе невыязнога Валянціна Стэфановіча

02.05.2012 Пінг-понг бяспраўя ў справе невыязнога Валянціна Стэфановіча

Дагэтуль не прызначаная дата разгляду скаргі праваабаронцы Валянціна Стэфановіча на рашэньне аб часовым абмежаваньні выезду за межы Беларусі. У канцылярыі суду Цэнтральнага раёна Менска паведамляюць, што час суду яшчэ не прызначылі і калі прызначаць – невядома.

“ВЯСНА” запрашае на прэзентацыю двух сваіх выданняў

01.05.2012 “ВЯСНА” запрашае на прэзентацыю двух сваіх выданняў

2 траўня адбудзецца прэзентацыя адразу двух выданняў, падрыхтаваных Праваабарончым цэнтрам “Вясна”: фотаальбома “За права на выбар: Партрэты асуджаных. Плошча-2010” і “Наша Вясна. Гісторыя ў асобах”.

Савет пры прэзідэнце па правах чалавека просіць Мядзведзева спрыяць вызваленню праваабаронцы Алеся Бяляцкага

29.04.2012 Савет пры прэзідэнце па правах чалавека просіць Мядзведзева спрыяць вызваленню праваабаронцы Алеся Бяляцкага

28 красавіка на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым у падмаскоўнай рэзідэнцыі Горкі сябры Савета па правах чалавека перадалі яму ліст з просьбай выкарыстоўваць увесь свой уплыў, каб спрыяць вызваленню ў Беларусі праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пад лістом паставілі свой подпіс 15 сябраў Савета.

Віленская прабежка Уладзіміра Малея – за свабоду Бяляцкаму (відэа)

27.04.2012 Віленская прабежка Уладзіміра Малея – за свабоду Бяляцкаму (відэа)

Уладзімір Малей, праваабаронца і нястрымны марафонец з Берасця, ужо не адну дыстанцыю прабег з заклікам “Свабоду Бяляцкаму!”

 Міністэрства аховы здароўя не каментуе прапанову Тозіка

27.04.2012 Міністэрства аховы здароўя не каментуе прапанову Тозіка

Зварот барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча з просьбай даць ацэнку прапанове віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка з нагоды платнага наведвання паліклінік «завіс» ў Міністэрстве аховы здароўя.

“Вясна” адзначае 16-ю гадавіну дзейнасці

26.04.2012 “Вясна” адзначае 16-ю гадавіну дзейнасці

16 год таму, пасля брутальных затрыманняў падчас “Чарнобыльскага Шляху”, пачыналася праца групы людзей, якая занялася зборам і распаўсюдам інфармацыі пра затрыманых, а таксама спрабавала аказаць ім матэрыяльную дапамогу. Так узнікла праваабарончая арганізацыя “Вясна-96”, цэнтральным накірункам працы якой стала дапамога ахвярам палітычных рэпрэсій і інфармаванне грамадскасці пра гэтыя рэпрэсіі.

Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае да вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных

25.04.2012 Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае да вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных

“Адвольныя затрыманні выкарыстоўваюцца ў Беларусі супраць палітычных апанентаў і асобаў, якія ажыццяўляюць свае правы на свабоду сумлення, перакананняў і іх выказванне. Мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь вызваліць ўсіх палітычных зняволеных і кампенсаваць ім урон,” – гаворыцца ў заяве міжнароднай Фундацыі Дамоў правоў чалавека.

Валянцін Стэфановіч: “Абсалютна неправавыя, палітычна матываваныя захады стануць законнымі”

25.04.2012 Валянцін Стэфановіч: “Абсалютна неправавыя, палітычна матываваныя захады стануць законнымі”

У траўні ўступаюць у сілу змены ў Закон “Аб органах дзяржаўнай бяспекі”, згодна з якімі існаванне неафіцыйнага “спісу невыязных” апазіцыянераў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў набывае прававыя падставы.

Швецкія праваабаронцы супраць правядзення ў Беларусі чемпіянату свету па хакеі

25.04.2012 Швецкія праваабаронцы супраць правядзення ў Беларусі чемпіянату свету па хакеі

Пра бачанне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і працу швецкіх праваабаронцаў у “беларускім накірунку” – размова з прадстаўнікамі Ostgruppen Паулінай Клюге і Янай Фраловай.

Праваабаронцаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча трымалі на мяжы больш 5 гадзінаў

23.04.2012 Праваабаронцаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча трымалі на мяжы больш 5 гадзінаў

Урэшце быў складзены пратакол “затрымання” кніжак “Наша Вясна” і фотаальбомаў, прысвечаных палітвязням і падзеям плошчы 19 снежня 2010 году. Былі забраныя таксама два дыскі з дакументальным фільмам “Прычына смерці – прочырк”. Цягам месяцу павінна адбыцца экспертыза гэтых матэрыялаў.

Кіраўніцтва магілёўскага хлебпрама падало скаргу ў пракуратуру з нагоды інфармацыі ў інтэрнэце

19.04.2012 Кіраўніцтва магілёўскага хлебпрама падало скаргу ў пракуратуру з нагоды інфармацыі ў інтэрнэце

Пад раздачу патрапілі незалежныя інфармацыйныя рэсурсы Праваабарончага цэнтра “Вясна”, “Хартыя-97” і мясцовы магілёўскі партал “222”. Каб разабрацца ў сітуацыі, магілёўская пракуратура перанакіравала скаргу ў міліцыю.

Валянцін Гефтэр пра спісы невыязных, крытэрыі па вызначэнні палітвязняў, смяротнае пакаранне

18.04.2012 Валянцін Гефтэр пра спісы невыязных, крытэрыі па вызначэнні палітвязняў, смяротнае пакаранне

Асноўныя тэмы інтэрв'ю з сябрам Рады па развіццю грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Валянцінам Гефтэрам - стварэнне спісаў невыяздных, сітуацыя з крытэрыямі па вызначэнні палітвязняў, выкананне смяротных прысудаў у Беларусі.

18.04.2012 Стэфановіч: Існуюць юрыдычныя падставы для вызвалення Бяляцкага без прашэння аб памілаванні

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч мяркуе, што юрыдычнымі нормамі замацаваны некалькі варыянтаў вызвалення Алеся Бяляцкага. Нават пры ўмове, што ён не падпіша прашэнне аб памілаванні. Хаця, па словах Стэфановіча, пакуль самым рэальным застаецца ўказ аб памілаванні, які, як паказала практыка, Лукашэнка падпісвае і без прашэнняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства