Навіны на тэму: праваабаронцы
30.05.2012 Гулак: Нават пры даволі мяккім прысудзе ў краіне з'явіўся новы палітвязень
Нагадаем, што Першамайскі суд Мінска асудзіў Васіля Парфянкова на 6 месяцаў арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні нормаў прэвентыўнага нагляду. Папярэдні прысуд Парфянкоў атрымаў па "справе 19 снежня 2010 года".
25.05.2012 Асобы: Уладзімір Лабковіч
У Раду (незарэгістраванага) праваабарончага цэнтра «Вясна» ўваходзяць пяць чалавек. Чацвёра з іх — героі гэтых нарысаў. Уладзімір Лабковіч — самы малады. Спадзяюся, адзін з адказаў на пытанне, чаму менавіта яму ў «Вясне» аддаюць перавагу, і будзе ў тэксце.
25.05.2012 Андрэй Бандарэнка судзіцца з Белтэлерадыёкампаніяй
7 чэрвеня 2012 году ў судзе Першамайскага раёну Менска адбудзецца судовае паседжанне па грамадзянскім пазове кіраўніка Інфармацыйна-асветніцкай установы “Платформа” Андрэя Бандарэнкі да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Пачатак разгляду – у 9:10 раніцы.
24.05.2012 Затрыманы праваабаронца Алег Воўчак
Гэта адбылося ў 14:30 у Мінску ля парку Дружбы народаў.
23.05.2012 У Бяляцкага апісалі маёмасьць на лецішчы
22 траўня ў праваабаронцы Алеся Бяляцкага апісалі маёмасьць на лецішчы. Пра гэта паведаміла жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.
22.05.2012 Алена Танкачова: Задача праваабаронцаў - змена становішча з правамі чалавека пры любой уладзе
Алена Танкачова запрашае вас падыскутаваць на гэтую тэму ў межах сваёй публічнай лекцыі “Праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс? або Чаму мы працягнем гутарку з урадам, нягледзячы на сабатаж апошняга”. Лекцыя пройдзе ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) 25 мая (бліжэйшая пятніца), пачатак а 18.30. Месца правядзення: "Арт-сядзіба" (вул. Куйбышава, 22, 2-гі паверх ГД “Гарызонт”). Уваход вольны!
18.05.2012 Праваабаронца адстойвае магчымасць вучыцца па-беларуску
Некалькі гадоў запар у Брэсце не ствараліся першыя класы, дзе б навучанне адбывалася на роднай мове. Летась, дзякуючы намаганням шэрагу бацькоў, у адной з пачатковых школаў гораду пяць дзяцей пачалі вучыцца па-беларуску.
17.05.2012 Front Line Defenders пратэстуе супраць забароны на выезд за мяжу ў дачыненні да праваабаронцаў
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders распаўсюдзіла заяву з нагоды незаконных забаронаў на выезд за мяжу Алегу Гулаку, Гары Паганяйлу і Валянціну Стэфановічу.
14.05.2012 Прамова Прэзідэнта FIDH на парыжскім мітынгу ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Суэр Белхасэн у сваім выступе на ўрачыстым мітынгу 11 траўня ў Парыжы падкрэсліла, што сёння лёс віцэ-прэзідэнта FIDH і кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага шмат у чым залежыць ад міжнароднай грамадскасці, падтрымка якой павінна быць «безумоўнай, моцнай і, галоўнае, яднанай».
11.05.2012 Вязень івацэвіцкай калоніі зацікавіўся выданнямі “Вясны”
Вязень папраўчай калоніі №5 горада Івацэвічы Ігар Міхнавец звярнуўся да праваабаронцаў з просьбай даслаць яму нядаўна прэзентаваныя выданні “За права на выбар” і “Наша Вясна”. Праваабарончы цэнтр “Вясна” плануе ў бліжэйшы час паспрабаваць перадаць выданні зняволенаму.
11.05.2012 Праваабаронцы фіксуюць гісторыю
Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін заснаваў аматарскую відэастудыю, дзе з калектывам аднадумцаў здымае відэафільмы на праблемную тэматыку. Улічваючы род дзейнасці Вялічкіна, большасць фільмаў атрымліваецца з праваабарончым ухілам.
11.05.2012 Штодзень ў грамадскую праваабарончую прыёмную звяртаюцца 4-6 слонімцаў
У Слоніме пры мясцовым дэмакратычным згуртаванні ўжо 9 гадоў дзейнічае грамадская праваабарончая прыёмная. Яе ў свой час арганізаваў дэпут Слонімскага райсавета, мясцовы праваабаронца Міхась Варанец.
07.05.2012 Леанід Судаленка: нашай краіне не сысці ад пытанняў, якія ўзнімаюцца праваабаронцамі
У Чарнігаве адбыўся семінар «Стратэгічныя справы ў практыцы праваабарончых арганізацый. Імплементацыя дэ-факта нормаў міжнароднага права», арганізаваны па ініцыятыве Гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы.
04.05.2012 У калоніі Алесю Бяляцкаму абмяжоўваюць перапіску
У сярэдзіне красавіка праваабаронца Наста Лойка адправіла старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму два лісты фарматам А4. У капэртах змяшчаліся паштоўкі, чыстыя капэрты, маркі, а таксама крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Пазней cтала вядома, што лісты Алесь Бяляцкі так і не атрымаў.
04.05.2012 Марціну Углу ў чарговы раз адмовілі ў беларускай візе
Амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме адмовіла старшыні шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціну Углу нават у транзітнай візе.










