Навіны на тэму: праваабаронцы
14.06.2012 У базу дадзеных невыязных праваабаронцу Валянціна Стэфановіча ўключыў “тэхнічны збой”
Больш чым тры месяцы спатрэбілася Дэпартаменту па грамадзянству і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў, каб прызнаць памылку аб унясеньні праваабаронцы Валянціна Стэфановіча ў базу дадзеных грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якім часова абмежаванае права выезду з Рэспублікі Беларусь.
14.06.2012 Алег Воўчак просіць спецдакладчыка ААН па катаваннях наведаць турму на Акрэсціна
У сваім звароце праваабаронца звяртае ўвагу на тое, што зняволеныя знаходзяцца ў жудасных, бесчалавечных умовах.
14.06.2012 Праваабаронца Уладзімір Малей на асобым уліку ў мясцовых чыноўнікаў і міліцыянтаў
Гэта ў чаговы раз пацвердзілася падчас выпускного балю, які праходзіў у Маларыце на цэнтральнай плошчы. Малей, ідучы з гарадской лазні, убачыў скапленне людзей, якія чакалі пачатку балю і перадусім прыезду ганаровага госця - старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара.
11.06.2012 Меркаванне: “Па аб’ёме дзейнасці “Вясна” вартая цэлага ўраду”
Юрыст Павел Сапелка атрымаў ліст ад зняволенага Івацэвіцкай выпраўленчай калоніі №5 Ігара Міхнаўца, які прасіў даслаць яму апошнія выданні Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
11.06.2012 Сёння і заўтра Магілёўскага Праваабарончага Цэнтру (відэа)
Праваабарончых арганізацыяў ў Беларусі лічаныя адзінкі, да таго ж і легальны статус з іх маюць не ўсе. Адна з афіцыйна зарэгістраваных - "Магілёўскі праваабарончы цэнтр" - 5 чэрвеня правяла справаздачна-выбарчы сход, на якім падсумавала вынікі сваёй дзейнасці. Пра дасягненні, праблемы і будучыню арганізацыі распавядаюць новаабраныя кіраўнікі МПЦ.
11.06.2012 Старшынёй БХК зноў абраны Алег Гулак
Алег Гулак зноў абраны на пасаду старшыні рэспубліканскай праваабарончай грамадскай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК), паведаміў кіраўнік юрыдычнай службы БХК Гары Паганяйла.
07.06.2012 Да Праляскоўскага звярнуліся з нагоды антыцыганскіх выказванняў у прэсе
Заяўнікі просяць прыняць меры па выкараненню дыскрымінацыйных выказванняў у друку ў адносінах да цыганоў. Гамяльчукі прапануюць правесці з журналістамі гутарку аб недапушчальнасці ксенафобскіх выпадаў, патлумачыць, чаму непажадана паведамляць чытацкай аўдыторыі нацыянальнасць злачынцаў.
06.06.2012 Віктар Сідарэнка распавядае пра наведванне Алеся Бяляцкага ў калоніі (відэа)
Магчымасць наведаць бабруйскую калонію і асуджанага праваабаронцу з’явілася ў Віктара Сідарэнкі ў сувязі з тым, што ён з’яўляецца старшынём грамадскай назіральнай камісіі пры Галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама па наглядзе за месцамі пазбаўлення волі ў Магілёўскай вобласці.
06.06.2012 У Маларыце ўлады забаранілі пікет і пацікавіліся крыніцамі яго фінансавання (дакумент)
Праваабаронца Уладзімір Малей, які падаваў у Маларыцкі райвыканкам заяву на правядзенне на гэтым тыдні пікета “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”, атрымаў адмоўны адказ ад уладаў. У лісце за подпісам намесніка старшыні райвыканкаму Вадзіма Шпетнага гаворыцца, што “у заяве неабходна указаць крыніцу фінансавання масавага мерапрыемства”.
05.06.2012 Дэпутаты не спяшаюцца гуманізаваць заканадаўства ў адносінах да асуджаных
Анжаліка Камбалава атрымала ліст ад Святланы Пішч, у якім дэпутат пісьмова выказала падзяку актывістцы за актыўную грамадзянскую пазіцыю і праяўленую ініцыятыву. Раней мы паведамлялі, што Анжаліка Камбалава накіравала лісты дэпутатам парламента з прапановаю гуманізаваць Крымінальна-выканаўчае заканадаўства краіны ў адносінах да асуджаных.
02.06.2012 Наталля Пінчук: Салідарнасьць — гэта тое, што падтрымлівае Алеся ў вязьніцы
2 чэрвеня ў межах Глябальнага форуму, які праходзіць ва Ўроцлаве, адбылося ўручэньне ўзнагародаў Свабоды. Летась гэтую ўзнагароду, сярод іншых, атрымаў кіраўнік беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, які неўзабаве пасьля форуму быў арыштаваны і асуджаны да турэмнага зьняволеньня.
31.05.2012 “Мэсыдж” швецкага праваабаронцы беларускай амбасадзе ў Стакгольме (фота)
Сёння кіраўнік швецкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла, якому амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме адмовіла ў візе, прыйшоў туды, каб забраць свой пашпарт. Перад сустрэчай з супрацоўнікамі амбасады Марцін Угла апрануў майку з выявай зняволенага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.
31.05.2012 Тэрміновы заклік да неадкладнага і безумоўнага вызвалення і адмены неабгрунтаванай забароны на перамяшчэнне праваабаронцы Алега Воўчака
Сетка Дамоў правоў чалавека накіравала беларускім уладам сумесны ліст з выказваннем заклапочанасці з нагоды затрымання і працягу пераследу Алега Воўчака.
30.05.2012 Front Line Defenders зноў патрабуе зняцця абмежаванняў на выезд за мяжу беларускіх праваабаронцаў
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders распаўсюдзіла чарговую заяву з нагоды незаконных забаронаў на выезд за мяжу, уведзеных у дачыненні Алега Гулака, Гары Паганяйлы, Валянціна Стэфановіча і Жанны Літвіной, паўтараючы свой заклік аб неадкладным зняцці ўсіх абмежаванняў.
30.05.2012 “Вясна” патрабуе спыніць незаконныя адміністратыўныя арышты грамадскіх актывістаў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” асуджае незаконнае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе арыштаў моладзевых актывістаў Мускага Міхаіла, Крэменецкага Зьміцера, Васільева Рамана, Дземідзенкі Мікалая, Вінаградава Паўла, а таксама праваабаронцу Алега Воўчака.










