Навіны на тэму: праваабаронцы

Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Алег Арлоў

06.08.2012 Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Алег Арлоў

Увосень 2009-га году Алесь Бяляцкі езьдзіў у Маскву на грамадзянскі працэс да кіраўніка праваабарончага цэнтру “Мемарыял” Алега Арлова, якога прэзідэнт Чачні Рамзан Кадыраў абвінаваціў у паклёпе, нагодай для чаго паслужылі заявы праваабаронцы ў сувязі з забойствам Натальлі Эсьцеміравай. А ў лістападзе 2011-га году ўжо Алег Арлоў прыязджаў у Менск на суд да Алеся Бяляцкага.

Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Натальля Эсьцемірава

06.08.2012 Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Натальля Эсьцемірава

Сустрэча Алеся Бяляцкага з Натальляй Эсьцеміравай, якая зьяўлялася супрацоўніцай прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтру “Мемарыял” у Грозным, адбылася падчас семінару FIDH па міжнародным правасуддзі, што праходзіў у Тбілісі ў лістападзе 2008-га году. 15 ліпеня 2009 году вядомая праваабаронца і журналістка была выкрадзеная ў Грозным і знойдзеная забітай на тэрыторыі Інгушэціі.

“Сустрэчы салідарнасці Алеся Бяляцкага”

04.08.2012 “Сустрэчы салідарнасці Алеся Бяляцкага”

Пад такім назовам Праваабарончы цэнтр “Вясна” публікуе дасланыя з-за кратаў успаміны свайго кіраўніка пра яго знаёмствы з калегамі з розных краінаў, якія, як і сам ён зараз, за сваю нястомную праваабарончую дзейнасць былі пазбаўленыя хто волі, а хто і жыцця. Алесь Бяляцкі распавядае пра свае сустрэчы з Азімжонам Аскаравым, Яўгенам Жоўцісам, Наталляй Эсцеміравай і Алегам Арловым, якія здзейсніліся, дзякуючы яго працы ў Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека.

Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Яўген Жоўціс

03.08.2012 Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Яўген Жоўціс

У чэрвені 2010-га году Алесь Бяляцкі, каб выказаць сваю падтрымку Яўгену Жоўцісу, наведаўся ў калонію-пасяленьне ў Усьць-Каменагорску на поўначы Казахстану, дзе той, засуджаны на чатыры гады зьняволеньня, адбываў пакараньне.

Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Азімжон Аскараў

03.08.2012 Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Азімжон Аскараў

Сустрэча Алеся Бяляцкага з калегам з Кыргызстану адбылася ў турэмным шпіталі ў Бішкеку ў 2010-м годзе.

КДБ фармалізаваў парадак абмежаваньня выезду грамадзян

03.08.2012 КДБ фармалізаваў парадак абмежаваньня выезду грамадзян

У адпаведнасьці з пастановай КДБ № 32, якая апублікаваная на сайце Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі, рашэньне аб часовым абмежаваньні права грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на прафіляктычным уліку ў КДБ, на выезд з краіны прымаюць начальнікі органаў дзяржаўнай бясьпекі і іх намесьнікі.

Канстанцін Баранаў: Мы заўсёды захапляліся працай нашых беларускіх калег, дзівіліся іх мужнасці

03.08.2012 Канстанцін Баранаў: Мы заўсёды захапляліся працай нашых беларускіх калег, дзівіліся іх мужнасці

Ідэя гэтай акцыі палягае ў тым, каб у гэты дзень не толькі праявіць салідарнасьць, але яшчэ і ў тым, каб нашыя акцыі ў розных краінах і гарадах, былі скіраваныя да звычайных людзей, якія не вельмі дасведчаныя аб сітуацыі ў Беларусі, якія не ведаюць рэальнага становішча спраў, каб максімальна інфармаваць іх пра падзеі ў вашай краіне.

Заява кіраўніка FIDH ў падтрымку Алеся Бяляцкага і ініцыятывы Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

03.08.2012 Заява кіраўніка FIDH ў падтрымку Алеся Бяляцкага і ініцыятывы Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

Суэр Белхасэн - кіраўнік найстарэйшай праваабарончай арганізацыі свету - Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) зрабіла заяву ў падтрымку Алеся Бяляцкага і кампаніі, звязанай з правядзеннем Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Спадарыня Белхасэн з'яўляецца лідэрам адной з праваабарончых арганізацый Туніса і ўжо некалькі гадоў узначальвае Міжнародную Федэрацыю Правоў Чалавека, у якой Алесь Бяляцкі з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам.

Бяляцкі ў свеце дыктатуры і дэмакратыі

03.08.2012 Бяляцкі ў свеце дыктатуры і дэмакратыі

Ад сёння на сайце “Радыё Свабода” па частках пачынае выходзіць кніга Валера Каліноўскага, прысвечаная старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму. Аўтар працаваў над ёй напрацягу года.

Красоўскую затрымалі за нецэнзурную лаянку

02.08.2012 Красоўскую затрымалі за нецэнзурную лаянку

2 жніўня намесніца кіраўніка "Платформы" Алена Красоўская сустрэлася з адвакатам. Красоўская паведаміла, што яе затрымалі 31 ліпеня каля дома.

Алена Красоўская-Каспяровіч знайшлася на Акрэсціна

01.08.2012 Алена Красоўская-Каспяровіч знайшлася на Акрэсціна

Намеснік дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Алена Красоўская-Каспяровіч знаходзіцца ў турме на Акрэсціна.

Сёння - суд па скарзе Алега Гулака

31.07.2012 Сёння - суд па скарзе Алега Гулака

У судзе Цэнтральнага раёна старшыня "Беларускага хельсінкага камітэту" будзе абскарджваць незаконнае ўключэнне яго ў базу невыязных грамадзянаў. Суддзя - Алена Сямак.

Праваабаронцы заклікаюць Генпракуратуру і Вярхоўны суд да абмеркавання сітуацыі з незаконнымі прэвентыўнымі затрыманнямі грамадскіх актывістаў

26.07.2012 Праваабаронцы заклікаюць Генпракуратуру і Вярхоўны суд да абмеркавання сітуацыі з незаконнымі прэвентыўнымі затрыманнямі грамадскіх актывістаў

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі звяртаюцца да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка і Старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Валянціна Сукалы з просьбай пра сустрэчу з мэтай абмеркавання сітуацыі з незаконнымі затрыманнямі грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў моладзевых апазіцыйных групаў, спынення гэтай незаконай практыкі і прыцягнення вінаватых да адказнасці.

26.07.2012 Андрэя Бандарэнку прымусова даставілі ў падатковую інспэкцыю Савецкага раёну Менску

Намесьнік інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» патрабаваў позвы, а па яго прыехалі міліцыянты.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў ухваляе зняццё забароны на выезд за мяжу Валянціну Стэфановічу

25.07.2012 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў ухваляе зняццё забароны на выезд за мяжу Валянціну Стэфановічу

“Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС прызнаў памылку ў сувязі з забаронай на замежныя вандроўкі, накладзенай на намесніка старшыні ПЦ «Вясна» Валянціна Стэфановіча”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе Абсерваторыі, распаўсюджаным 25 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства