Навіны на тэму: праваабаронцы
31.08.2012 FIDH і Праваабарончы цэнтр «Вясна» асуджаюць прысуд, вынесены Дзмітрыю Дашкевічу
FIDH і "Вясна" заклікаюць беларускія ўлады пакласці канец ўсім відам ціску на Дашкевіча, неадкладна і безумоўна вызваліць яго, а таксама іншых палітычных зняволеных у Беларусі.
29.08.2012 Жодзінскія праваабаронцы адстойваюць права на пікеты ў судзе
27 жніўня а 14-30 у Жодзінскім гарадзкім судзе адбылося першае паседжаньне па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай наконт забароны пікету “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”.
27.08.2012 Працэдура праверкі подпісаў татальна закрытая для назіральнікаў
Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Толькі на чатырох акругах са 110 назіральнікам дазволілі азнаёміцца з дакументамі вылучэнцаў. У астатніх выпадках праверка подпісаў праходзіла па-за межамі паседжання, хоць Выбарчы кодэкс не ўтрымлівае такую форму працы.
27.08.2012 У Варшаве адбылася прэзентацыя сайту Palitviazni.info
У Беларускім Доме ў Варшаве 24 жніўня адбылася сустрэча, прысвечаная сітуацыі з беларускімі палітвязнямі ў кантэксце парламенцкіх выбараў.
25.08.2012 У Елісейскім палацы размаўлялі пра Алеся Бяляцкага
24 жніўня Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Суэр Белхасен з яе папярэднікам на пасадзе Прэзідэнта FIDH, а цяпер ганаровым Прэзідэнтам FIDH, сенегальскім адвакатам Сідзікі Каба і Генеральным дырэктарам FIDH Антуанам Бернарам былі на аўдыенцыі ў Прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда.
25.08.2012 Жодзіна: за фатаграфаванне на вуліцы спрабавалі затрымаць праваабаронцу
Кіраўнік нараду, супрацоўнік міліцыі А.Манько, выклікаў для разбіральніцтва машыну падтрымкі з афіцэрам міліцыі П.Ясіневічам, які быў заняты і некалькі разоў прасіў самастойна вырашыць сітуацыю, але ў выніку праз 15-20-хвілін усё ж пад’ехаў.
23.08.2012 Судовая калегія не задаволіла скаргу Гары Паганяйлы
Праваабаронца абскарджваў рашэнне суда Маскоўскага раёна. Ён прасіў прызнаць незаконнымі дзеянні Мінюста і МУС, якія прывялі да неабгрунтаванага ўключэння яго ў банк дадзеных аб “невыяздных”.
22.08.2012 Віншуем Тамару Шчапёткіну з днём народзінаў!
Праваабаронцы "Вясны" віншуюць са знамянальнай датай сваю калегу з Бярозы Тамару Шчапёткіну, якая шмат гадоў вядзе няспынную працу на карысць будучыні нашай краіны! Разам мы - каманда, разам мы -сіла!
21.08.2012 Кіраўнік МЗС Даніі заклікаў беларускія ўлады вызваліць лідэра “Вясны” Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў
Кіраўнік міністэрства замежных спраў Даніі Віллі Сондал (Sovndal) 14 жніўня сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый – Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцінам Стэфановічам і “Беларускага Хельсінскага камітэта” Алегам Гулаком і выказаў поўную падтрымку іх дзейнасці за дэмакратычную Беларусь.
20.08.2012 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае пераслед Таццяны Рэвяка
20 жніўня Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў распаўсюдзіла заяву з асуджэннем пераследу Таццяны Рэвяка, "бо ён, як падаецца, проста накіраваны на санкцыянаванне яе дзейнасці ў галіне правоў чалавека". Абсерваторыя асабліва занепакоеная тым, што ціск на праваабаронцаў наогул узмацніўся ў той час, як ПЦ “Вясна” і БХК праводзяць маніторынг выбарчага працэсу ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
20.08.2012 Баранавічы: заўтра суд над праваабаронцам Сяргеем Гоўшам
Назіральнік Сяргей Гоўша атрымаў позву у суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы па адміністрацыйнай справе, заведзенай адносна яго 2 жніўня капітанам міліцыі Мікалаем Кудраўцавым па арт.17/1 (дробнае хуліганства) КаАП.
17.08.2012 Праваабаронцу Тацяну Рэвяку апыталі ў КДБ (абноўлена)
У палове на адзінаццатую раніцы 17 жніўня сябру Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Тацяне Рэвяцы са схаванага нумару патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і прапанаваў пад’ехаць да іх для размовы.
08.08.2012 Справа Бяляцкага. IV. Судзьдзя «Не»
Кожны дзень у жніўні і верасьні на сайце «Свабоды» новы разьдзел кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
07.08.2012 Генпракуратура адказала праваабаронцам: падстаў для разгляду Вашага звароту не маецца
На электронную скрыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” прыйшоў адказ з Генеральнай пракуратуры на зварот шэрагу кіраўнікоў праваабарончых арганізацый аб праблеме прэвентыўных затрыманняў грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў маладзёжных апазіцыйных груп, а таксама з прыцягненнем іх да адміністрацыйнай адказнасці.
07.08.2012 Петыцыя з патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзняволеных перададзена амбасадару Беларусі ў Літве (відэа)
6 жніўня літоўскія і беларускія грамадскія актывісты сабраліся ў Вільні каля беларускай амбасады. Такім чынам яны выказалі салідарнасць з вядомым праваабаронцам Алесем Бяляцкім, які быў арыштаваны роўна год таму і асуджаны да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за актыўную дзейнасць у абароне правоў чалавека ў Беларусі.










