Навіны на тэму: праваабаронцы
26.09.2012 На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве віншавалі Алеся Бяляцкага
На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве сёньня працягваўся збор лістоў у падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якому 25 верасьня спаўнілася 50 гадоў.
26.09.2012 Алесь Бяляцкі - лаўрэат прэміі Human Rights Defenders Award
Наталля Пінчук у Варшаве ад імя Дзяржсакратара Хілары Клінтан атрымала прэмію Human Rights Defenders Award для свайго мужа Алеся Бяляцкага.
25.09.2012 Асамблея НДА - Бяляцкаму: "Верым, што гэтае выпрабаваньне ты пройдзеш з высокападнятай галавою ды ўсьмешкай"
Праўленьне ды Выканаўчае Бюро Асамблеі НДА павіншавала старшыню ПЦ "Вясна" з 50-годьдзем. Калегі і сябры зычаць Алесю ісьці наперад, быць нязломным, не здавацца!
23.09.2012 Моладзь - Алесю Бяляцкаму: “Алесь! Вы – наш талісман!”
“Алесь! Ты не адзін, і мы не адныя!”, - цытуе праваабаронца з-за кратаў зьвернутыя да яго словы. І дадае: “Вось гэта самае галоўнае ў жыцьці – каб мы ведалі, што мы не адныя. Я дык гэта адчуваю напоўніцу”.
21.09.2012 Ціск на праваабаронцу Таццяну Рэвяку ўзмацняецца
Да кампаніі па застрашэнні сябры Рады ПЦ “Вясна” і прэзідэнта Беларускага Дому правоў чалавека ў Вільні далучыліся падаткавыя органы. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах РБ па Першамайскім раёне г.Мінска патрабуе ад Таццяны Рэвяка прадстаўлення дэкларацыі пра даходы і маёмасць за сем гадоў.
14.09.2012 Уяўленні беларусаў пра праваабарону і праваабарончую дзейнасць: вынікі сацыялагічнага даследавання
У адпаведнасці з тэхнічным заданнем, мэтай даследавання было вызначэнне уяўленняў, што існуюць у беларускім грамадстве, пра ўзаемаадносіны чалавека і дзяржавы, пра правы чалавека і праваабарончую дзейнасць.
13.09.2012 Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу Валянціна Стэфановіча
Зварот праваабаронцы датычыўся парушэнняў арт.5 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і арт.7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Стэфановіч скардзіўся на ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, куды яго змясцілі ў 2010 годзе пасля акцыі, накіраванай супраць смяротнага пакарання.
13.09.2012 Справа Бяляцкага. XXXVІ. «Вясна»
Кожны дзень у жніўні і верасьні на сайце «Свабоды» новы разьдзел кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
12.09.2012 Юрысты “Вясны”: новы “крэатыў” ад супрацоўнікаў міліцыі
Праблема сфабрыкаваных пратаколаў па артыкуле 17.1. Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях выяўляе шэраг працэсуальных нюансаў у сучаснай судавытворчасьці.
10.09.2012 У Оршы ўзгадалі пра палітвязня Бяляцкага (фота)
7 верасня жыхары Оршы маглі назіраць, як група людзей, апранутых у майкі з надпісам “Свабоду Бяляцкаму”, прайшлася па гістарычным цэнтры горада. Па словах Васіля Леўчанкава, такую імпрэзу грамадскія актывісты былі вымушаны правесці пасля таго, як Аршанскі гарвыканкам некалькі разоў адмаўляў у праве на правядзенне пікета.
07.09.2012 Конкурс на ўдзел у доўгатэрміновым курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Доўгатэрміновым курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека, які будзе адбывацца ў дыстанцыйным і вочным фармаце з верасня па лістапад 2012 года.
04.09.2012 Праваабаронца абмеркаваў з пракурорамі Віцебшчыны праблемы недапушчальнасці катаванняў
У Віцебскай вобласці прайшла ўнікальная кампанія: на працягу ліпеня- жніўня 2012 года праваабаронца Павел Левінаў наведаў абласную і ўсе раённыя пракуратуры, каб пазнаёміць пракурорскіх работнікаў з заўвагамі Камітэта супраць катаванняў ААН.
03.09.2012 “Платформа” пад пагрозай закрыцця
Сёння ў Гаспадарчым судзе Мінска адбылося папярэдняе паседжанне па пытанні ліквідацыі інфармацыйна-асветніцкай арганізацыі. Падставай для працэсу стала заява з боку інспекцыі па падатках і зборах Савецкага раёну. Суддзя - Алег Клюйко.
02.09.2012 Мазыр: рашэнне аб масавых мерапрыемствах – не па Канстытуцыі, а “шляхам апытання”
Суду Мазырскага раёна спатрэбіліся тры паседжанні (14-га, 27-га і 29 жніўня) для разгляду скаргі праваабаронцы Уладзіміра Целепуна на рашэнне Мазырскага райвыканкама, якое ўстанаўлівае парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе.
01.09.2012 Чаму Бяляцкі з першага “І” неўзлюбіў савецкую педагогіку
Алесь Бяляцкі пайшоў у школу №5 горада Светлагорску у 1969 годзе. З першага да апошняга класа адвучыўся там. Школа была зусім побач з домам, літаральна ў адной хвіліне хады, праз дарогу.










