Навіны на тэму: праваабаронцы
10.10.2012 Гомельскія грамадзкія актывісты атрымалі лісты ад Алеся Бяляцкага
10 кастрычніка адразу некалькі грамадзкіх актывістаў атрымалі лісты ад Алеся Бяляцкага. Гэта адказы вядомага беларускага праваабаронцы і палітзьняволенага на віншаваньні з Днём народзінаў ад гамельчукоў.
10.10.2012 Кніга літаратуразнаўчых артыкулаў Алеся Бяляцкага хутка пабачыць свет
Кніга літаратуразнаўчых артыкулаў Алеся Бяляцкага, якая мела выйсці да юбілею палітзнаволенага старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» неўзабаве будзе здадзеная ў друк. У час калі Алесь Бяляцкі знаходзіўся за кратамі, падрыхтоўкай выдання займалася яго даўняя сяброўка Паліна Сцепаненка.
09.10.2012 Сёння вызначаць фіналістаў прэміі Сахарава
У Еўрапарламенце адбудзецца важнае галасаванне па справе прэміі імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”.
09.10.2012 Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага
Члены і партнёры Cеткі Дамоў правоў чалавека звярнуліся з лістом да прэзідэнта і генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, заклікаючы да неадкладнага вызвалення праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
09.10.2012 9 кастрычніка — працяг суду ў справе ліквідацыі «Плятформы»
Працэс праходзіць у Гаспадарчым судзе Менску. Справу разглядае судзьдзя Алег Клюйко.
07.10.2012 Памежнікі “палююць” на праваабаронцаў: на мяжы затрымалі Насту Лойка
На некалькі гадзін 6 кастрычніка на літоўска-беларускай мяжы была затрыманая праваабаронца Наста Лойка. Гэта здарылася, калі дзяўчына вярталася з Вільні рэйсавым аўтобусам праз памежны пераход Каменны Лог.
05.10.2012 Алесь Бяляцкі Леаніду Судаленку - я знахожуся ў камандзіроўцы, акурат паміж Менскам і Гомелем
Сёння праваабаронца з Гомелю, старшыня Гомельскага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Прававая ініцыятыва” Леанід Судаленка атрымаў ад свайго палітычна зняволенага калегі Алеся Бяляцкага паштоўку, датаваную 2 кастрычніка. Палітвязень выказвае шчырую падзяку за віншаванні, якія былі яму дасланыя з Гомеля ў бабруйскую калонію напярэдадні дня народзінаў.
04.10.2012 ПАРЕ надае належную ўвагу справе Алеся Бяляцкага
Сітуацыя беларускага праваабаронцы-палітвязня абмяркоўвалася на ўсіх сустрэчах і мерапрыемствах, у якіх браў удзел намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч падчас трохдзённага візіту ў Страсбург, дзе праходзіць восеньская сесія Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).
04.10.2012 На пасяджэнні паліткамітэту ПАРЭ абмеркавалі стан правоў чалавека ў Беларусі
Падчас дэбатаў здарыўся скандал — афіцыйнага прадстаўніка ўрада Беларусі выправадзілі з залі, бо ён не атрымаў спецыяльнага запрашэння. У МЗС Беларусі пакуль не каментуюць гэтую падзею.
01.10.2012 Зміцера Салаўёва больш за пяць гадзінаў правяралі на беларуска-польскай мяжы
Праваабаронца вяртаўся з Польшчы праз памежны пераход Пясчатка. Апоўначы пад'ехаў на беларускі бок, дзе мытнікі і памежнікі, а таксама два супрацоўнікі ў грамадзянскім, дэталёва правяралі ягоныя рэчы некалькі гадзін.
01.10.2012 Інфармацыя пра змяшчэнне Алеся Бяляцкага ў ШЫЗА не пацвердзілася
Інфармацыя пра змяшчэнне Алеся Бяляцкага ў ШЫЗА, якую напрыканцы мінулага тыдня распаўсюдзіла ІАУ "Платформа", не пацвердзілася. Пра гэта Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома 1 кастрычніка – пасля таго, як палітвязня ў Бабруйскай калоніі №2 наведаў адвакат.
28.09.2012 Алесь Бяляцкі атрымае прэмію Леха Валэнсы
Сёньня ў Гданьску было агучанае імя пятага ляўрэата прэміі Леха Валэнсы. Ім стаў Алесь Бяляцкі.
28.09.2012 Абсерваторыя рэзка асуджае новы выпадак пераследу Таццяны Рэвяка
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная ініцыятыва Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Міжнароднай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), рэзка асуджае новы выпадак пераследу Таццяны Рэвяка, які з'яўляецца часткай агульнай кампаніі пераследу сяброў “Вясны”, паколькі гэта бачыцца скіраваным на ўчыненне перашкод іхняй законнай праваабарончай дзейнасці.
27.09.2012 “Вясна” ў складзе беларускай дэлегацыі брала ўдзел у канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падчас мерапрыемстваў у межах штогадовай канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні сустрэўся з кіраўніком БДІПЧ АБСЕ Янэзам Лянарчычам, а таксама з прадстаўніцтвам ЗША ў АБСЕ. Асноўнымі тэмамі гэтых сустрэчаў сталі вынікі назірання за парламенцкімі выбарамі і наяўнасць палітычных вязняў ў Беларусі.
27.09.2012 Ад Леаніда Судаленкі запатрабавалі дэкларацыі аб прыбытках за пяць год
Гомельскі праваабаронца і ўся ягоная сям’я мусяць адсправаздачыцца аб сваіх прыбытках за пяць год. Падатковая інспекцыя Савецкага раёна Гомеля запатрабавала ад Леаніда Судаленкі адпаведныя дакументы.










