Навіны на тэму: праваабаронцы
02.11.2012 Праваабаронцу Сяргею Усцінаву адмоўлена ва ўключэнні ў грамадскую назіральную камісію па кантролі за дзейнасцю органаў і ўстаноў, якiя выконваюць пакаранне
Як паведамляе сайт protivpytok.org, грамадскія назіральныя камісіі дзейнічаюць на падставе пастановы Савета міністраў Беларусі № 1220 ад 15 верасня 2006 года.
02.11.2012 Сумесная заява FIDH і ПЦ “Вясна” з нагоды пагаршэння ўмоваў зняволення грамадзянскага актывіста Змітра Дашкевіча
FIDH і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр "Вясна" асуджаюць рашэнне суда Мазырскага раёна аб прымяненні карнага зняволення супраць лідэра грамадзянска-палітычнай арганізацыі “Малады фронт” Змітра Дашкевіча на працягу ўсяго тэрміну ягонага прысуду.
02.11.2012 Гомельскаму праваабаронцу падатковая інспекцыя пагражае адміністрацыйнай справай
Інспекцыя МНС па Савецкаму раёну Гомеля даслала праваабаронцу Леаніду Судаленка новы ліст: яго выклікаюць у інспекцыю для падпісання пратакола і ўдзеле ў адміністрацыйным працэсе. Справа ў тым, што раней падатковая патрабавала ад праваабаронцы падачы дэкларацыі аб даходах, але Леанід Судаленка адмовіўся гэта рабіць.
01.11.2012 Ужо вядома, хто будзе ліквідоўваць «Плятформу»
Установа «Плятформа», якая займаецца абаронай правоў вязьняў, падала апэляцыйную скаргу на рашэньне Менскага гаспадарчага суду аб закрыцьці арганізацыі.
01.11.2012 У Салігорску здымаецца праваабарончы фільм
У межах супольнага праекту салігорскіх маладафронтацаў і чэскай праваабарончай арганізацыі “Чалавек у нядолі” на пачатку лістапада будзе прэзентаваны невялікі праваабарончы фільм “Лепшае магчыма”. Аўтарам ідэі фільма з’яўляецца салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў.
29.10.2012 Справаздача па назіраньні за масавым мерапрыемствам "Дзяды" 28 кастрычніка 2012г.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” традыцыйна праводзіць маніторынг правядзення масавых грамадска- палітычных акцыяў. Мэтай маніторынгу з'яўляецца аналіз адпаведнасці масавага мерапрыемства крытэру мірнага мерапрыемства, і наколькі права грамадзянаў на такія масавыя мерапрыемствы было забяспечана з боку дзяржавы.
26.10.2012 Партрэт праваабаронцы: Леанід Судаленка (фота)
Як і чаму прыходзяць людзі ў праваабарончую дзейнасць у Беларусі? Краіне, дзе за праваабарончую дзейнасць садзяць у турму, як гэта адбылося з Алесем Бяляцкім. Што дае людзям праваабарончая дзейнасць, акрамя праблемаў з уладамі, што прываблівае ў гэтай важнай, але ў нашай краіне нават небяспечнай працы? Аб гэтым мы гутарым з вядомым гомельскім праваабаронцам Леанідам Судаленкам.
17.10.2012 Алесь Бяляцкі – ганаровы грамадзянін Парыжу
16 кастрычніка згодна з прапановай мэра Парыжу,а таксама з ініцыятывы Гарадской рады 11-й акругі сталіцы Францыі , Рада Парыжу надала сан Ганаровага грамадзяніна горада Парыжу віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, зняволенаму старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму.
16.10.2012 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў рэзка асуджае судовае рашэнне па закрыцці “Платформы”
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сустветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з рэзкім асуджэннем судовага рашэння па закрыцці “Платформы”, паколькі яно з’яўляецца адвольным і падаецца скіраваным на забарону праваабарончай дзейнасці.
15.10.2012 Марцін Угла: «Ізаляваць трэба рэжым, але не народ»
Кіраўнік швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла зьвярнуўся да кіраўнікоў МЗС Эўразьвязу. 15 кастрычніка Эўразьвяз разгледзіць пытаньне падаўжэньня санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі.
12.10.2012 Праваабаронца: Бяляцкі, безумоўна, уваходзіў у апошні шорт-ліст “Нобеля”
Саша Кулаева, паплечніца Алеся Бяляцкага па Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, распавядае Еўрарадыё пра значэнне прэміі для праваабарончай дзейнасці ў ЕС.
12.10.2012 Алесь Бяляцкі — ціхі герой
У шырокіх рухах за дэмакратыю і свабоду чалавека пэўныя асобы непазбежна становяцца лідарамі пераменаў. Піша Карл Гершман.
11.10.2012 Выканаўчы дырэктар Фонду Дамоў Правоў Чалавека Марыя Дале пра Алеся Бяляцкага: "Чалавек волі"
Выканаўчы дырэктар Фонду Дамоў Правоў Чалавека Марыя Дале піша пра зняволенага старшыню Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага: "Усё сваё свядомае жыццё Алесь Бяляцкі змагаўся за правы ахвяраў палітычных рэпрэсій. Сваё 50-годдзе ён адзначае ў папраўчай калоніі, будучы пазбаўлены волі за сваю актыўную дзейнасць у абарону правоў чалавека".
11.10.2012 Лех Валенса пра Бяляцкага: “Ён заразіў марай пра свабоду сваіх суайчыннікаў”
Знакаміты польскі палітык і абаронца правоў чалавека патлумачыў, чаму сёлета аднаіменную прэмію атрымаў старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі.
11.10.2012 Візіт нунцыя ўратаваў Бяляцкага ад ШІЗА
Пра гэта палітвязень напісаў у лісце да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. "Прыезд нунцыя быў поўным сюрпрызам. Ён перадаў блаславенне і падтрымку ад Папы, а я - падзяку за клопат аб палітзняволеных", - адзначыў Алесь.










