Навіны на тэму: праваабаронцы

“Вясна” запрашае!

22.11.2012 “Вясна” запрашае!

26 лістапада ў 10 гадзін раніцы будуць канфіскаваныя офіс і маёмасць Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Мы запрашаем з 9 да 10 гадзін раніцы журналістаў, калег- праваабаронцаў і ўсіх тых, каму ў “Вясне” было сапраўды ўтульна і спагадна, разам правесці гэты час ды паўдзельнічаць у невялікім брыфінгу.

Праваабаронцу Леаніда Судаленку падатковая аштрафавала на 500 тысяч

22.11.2012 Праваабаронцу Леаніда Судаленку падатковая аштрафавала на 500 тысяч

Штраф у памеры 5 базавых велічынь (500 тысяч рублёў) атрымаў 21 лістапада па рашэнню Інспекцыі па падатках і зборах па Савецкаму раёну Гомеля праваабаронца Леанід Судаленка. На яго быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкулу 23.9 КаАП (парушэнне прадстаўлення дэкларацыі).

Андрэй Юраў ўзначаліў Рабочую групу па правах чалавека за мяжой у складзе Рады пры Прэзідэнце РФ

22.11.2012 Андрэй Юраў ўзначаліў Рабочую групу па правах чалавека за мяжой у складзе Рады пры Прэзідэнце РФ

Створаная Пастаянная рабочая група па правах чалавека за мяжой у складзе Рады пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека. Яе кіраўніком стаў праваабаронца Андрэй Юраў. Усяго сфарміраваны 19 рабочых груп рознай тэматыкі.

20.11.2012 Гаспадарчы суд не задаволіў апэляцыю «Плятформы»

Апэляцыйная інстанцыя Менскага гаспадарчага суду адмовіла ўстанове «Плятформа» ў задавальненьні скаргі на рашэньне суду аб ліквідацыі. Паводле кіраўніка «Плятформы» Андрэя Бандарэнкі, разгляд скаргі адбыўся пры адсутнасьці прадстаўнікоў «Плятформы».

Фотафакт:  Барак Абама цалуе ікону дэмакратыі

20.11.2012 Фотафакт: Барак Абама цалуе ікону дэмакратыі

Падчас візіту ў М'янму прэзідэнт ЗША сустрэўся з Аун Сан Су Чжы. Напярэдадні ўлады вызвалілі 50 палітвязняў.

Валянцін Стэфановіч: “Вясна” ў любым разе будзе працягваць сваю працу

19.11.2012 Валянцін Стэфановіч: “Вясна” ў любым разе будзе працягваць сваю працу

У мінулую суботу стала вядома, што канфіскацыя офісу Праваабарончага цэнтра “Вясна” прызначана на 26 лістапада. Праваабаронцы адзначаюць, што для супрацоўнікаў арганізацыі гэта не стала нечаканасцю і сваю працу яны будуць працягваць у любых абставінах.

Падатковая інспекцыя хоча прыцягнуць да адказнасці гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку

19.11.2012 Падатковая інспекцыя хоча прыцягнуць да адказнасці гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку

З другой спробы ўдалося выклікаць у інспекцыю па падатках і зборах гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку. Нагадаем, падатковая запатрабавала дэкларацыю аб прыбытках за пяць гадоў у праваабаронцы, яго жонкі і сына, які зараз праходзіць тэрміновую ваенную службу.

Разгляд апеляцыі «Платформы» перанесены

14.11.2012 Разгляд апеляцыі «Платформы» перанесены

Разгляд апеляцыі на рашэнне гаспадарчага суда Мінска аб ліквідацыі інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» перанесены.

Праваабаронцы правялі першыя кансультацыі са спецдакладчыкам ААН па Беларусі

13.11.2012 Праваабаронцы правялі першыя кансультацыі са спецдакладчыкам ААН па Беларусі

12 – 13 лістапада ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні праходзіць сустрэча прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці са спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклашам Харашці.

Раман Кісляк падаў скаргу на незаконнае ўключэнне яго ў базу дадзеных правапарушальнікаў

12.11.2012 Раман Кісляк падаў скаргу на незаконнае ўключэнне яго ў базу дадзеных правапарушальнікаў

Менавіта гэтае ўключэнне сталася падставай для затрымання брэсцкага праваабаронцы 8 лістапада, пасля чаго ён быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС абласнога цэнтру, дзе яго прымусілі прайсці дактыласкапію.

Трое затрыманых у сувязі з выбухам ля Віцебскага КДБ

12.11.2012 Трое затрыманых у сувязі з выбухам ля Віцебскага КДБ

А праваабаронцу Паўлу Левінаву, які аператыўна прыехаў да будынка КДБ, каб высветліць сітуацыю, затрымаў супрацоўнік ДАІ за тое, што ён пераходзіў дарогу ў недазволеным месцы. У выніку яму выпісалі штраф. Са словаў Левінава, гэта быў загад начальніка інспектара Халаднова заняцца менавіта ім, каб адцягнуць увагу ад будынка КДБ.

Праваабаронцу затрымалі, каб прымусіць да дактыласкапіі

09.11.2012 Праваабаронцу затрымалі, каб прымусіць да дактыласкапіі

Аўтамабіль, на якім ехаў праваабаронца Раман Кісляк, быў спынены днём 8 лістапада на вуліцы Сікорскага ў Брэсце супрацоўнкамі Дзяржаўтаінспекцыі. Пасля праверкі дакументаў яны заявілі Кісляку, што затрымаюць яго, бо ён нібыта хаваецца ад адміністратыўнага пераследу.

08.11.2012 У Беларусь не пусцілі прадстаўніцу Amnesty International

Беларускія ўлады адмовілі ў візе супрацоўніцы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Хізэр МакГіл.

Павел Сапелка - лаурэат прэстыжнай прэміі “За абарону правоў чалавека”

06.11.2012 Павел Сапелка - лаурэат прэстыжнай прэміі “За абарону правоў чалавека”

Паведамленне пра гэта прыйшло ад Савета адвакацкіх аб’яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы. Эксперты адзначаюць важнае значэнне дзейнасці Паўла Сапелкі, яго настойлівасць, адданасць справе і смеласць у падтрымцы фундаментальных каштоўнасцяў.

Front Line Defenders: Працягваецца пераслед праваабаронцы Алега Волчака

05.11.2012 Front Line Defenders: Працягваецца пераслед праваабаронцы Алега Волчака

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders заяўляе, што запыт падатковай дэкларацыі за апошнія 10 гадоў у праваабаронцы Алега Волчака мог быць ініцыяваны КДБ, як гэта было ў крымінальнай справе кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства