Навіны на тэму: праваабаронцы

Гарадзенскі абласны суд не стаў на бок праваабаронцаў

29.01.2013 Гарадзенскі абласны суд не стаў на бок праваабаронцаў

Суддзя абласнога суда Анатоль Заяц прадказальна ўзяў бок раённага суда і, нягледзячы на ўсе аргументы праваабаронцаў, якія былі выкладзены ў скаргах пісьмова і дадаткова пры іх разглядзе, пакінуў пастанову бяз зменаў.

“Вясноўцы” салідарныя з гарадзенскімі калегамі

29.01.2013 “Вясноўцы” салідарныя з гарадзенскімі калегамі

Прадстаўнікі менскага офісу ПЦ “Вясна” правялі фотаакцыю ў падтрымку Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля – напярэдадні разгляду ў Гарадзенскім абласным судзе іх касацыйнай скаргі на абсурдную пастанову суду Ленінскага раёну Гародні. Разгляд скаргі пачаўся 29 студзеня, у 9-30.

“Вясноўцы” – Барысу Бухелю: “Так трымаць, калега!”

29.01.2013 “Вясноўцы” – Барысу Бухелю: “Так трымаць, калега!”

Праваабарончы цэнтр “Вясна” шчыра віншуе свайго адданага сябра і калегу Барыса Бухеля з перамогай у намінацыі “Чалавек года” у Магілёве. Ягоная шматгадовая няўрымслівая дзейнасць па адстойванні правоў чалавека была адзначаная 28 студзеня адпаведным дыпломам і падарункамі ад суполкі «Магілёўскі магістрат».

29.01.2013 У Магілёве вызначылі чалавека і падзею году

28 студзеня ў Магілёве на ўрачыстасьці, прымеркаванай да гадавіны наданьня гораду Магдэбурскага права (1577), суполка «Магілёўскі магістрат» назвала пераможцаў дзьвюх сваіх намінацыяў: «Чалавек году» і «Падзея году».

Front Line Defenders: «Праваабаронцы вымушаныя штодня змагацца за выжыванне».

29.01.2013 Front Line Defenders: «Праваабаронцы вымушаныя штодня змагацца за выжыванне».

23 студзеня 2013г. Front Line Defenders апублікавала справаздачу аб праваабаронцах, якая асвятляе развіццё сітуацыі з праваабаронцамі ў 2012 годзе і аналізуе сітуацыю ў кожным рэгіёне свету.

Сёння абласны суд разгледзіць скаргі гарадзенскіх праваабаронцаў

29.01.2013 Сёння абласны суд разгледзіць скаргі гарадзенскіх праваабаронцаў

Сёння адбудзецца разгляд касацыйных скаргаў гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча, якія ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня сфатаграфаваліся з партрэтамі зняволенага Алеся Бяляцкага і брашурамі з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь ігнаруе рашэньні КПЧ ААН (+відэа)

28.01.2013 Беларусь ігнаруе рашэньні КПЧ ААН (+відэа)

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адмаўляецца прызнаваць рашэньні Камітэту па правох чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў. Пра гэта было паведамлена віцебскаму праваабаронцу Паўлу Левінаву.

Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў «Платформе»

24.01.2013 Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў «Платформе»

Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў у задавальненні касацыйнай скаргі ІП «Платформа», паставіўшы тым самым апошнюю кропку ў справе аб ліквідацыі арганізацыі.

Гомель: абсурдны адказ з міліцыі праваабаронцам на просьбу прыцягнуць іх да адказнасці за акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім

23.01.2013 Гомель: абсурдны адказ з міліцыі праваабаронцам на просьбу прыцягнуць іх да адказнасці за акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім

Гомельскія праваабаронцы заявай у міліцыю хацелі прыцягнуць увагу грамадскасці да адміністрацыйнага пакарання гарадзенскіх калег і ўказаць на неадэкватнасць і абсурднасць судовага рашэння. І гэтыя мэты былі Анатолем Паплаўным і Леанідам Судаленка дасягнуты.

У Брэсце вучыліся назіраць за адміністрацыйнымі працэсамі

22.01.2013 У Брэсце вучыліся назіраць за адміністрацыйнымі працэсамі

У якасці трэнераў выступілі прадстаўнікі Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend і Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якія прэзентавалі ўніфікаваны дзённік назірання за судовымі працэсам па адміністрацыйных справах.

Праваабаронца Сяргей Гоўша просіць Вярхоўны суд разабрацца з ягонай справай

21.01.2013 Праваабаронца Сяргей Гоўша просіць Вярхоўны суд разабрацца з ягонай справай

Правабаронца Сяргей Гоўша 21 студзеня напісаў скаргу ў Вярхоўны Суд на пастановы Баранавіцкага і Брэсцкага абласнога судоў. Ён просіць адмяніць усе вынесеныя судовыя пастановы па яго адміністрацыйнай справе.

Гарадзенскія праваабаронцы абскардзяць абсурдныя прысуды

21.01.2013 Гарадзенскія праваабаронцы абскардзяць абсурдныя прысуды

На 29-га студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе прызначаны разгляд касацыйнай скаргі Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля. Пачатак ў 9.30.

Мазырскі аддзел статыстыкі патрабуе ад Уладзіміра Целяпуна даведку аб дзейнасці аддзялення зліквідаванага ПЦ «Вясна»

17.01.2013 Мазырскі аддзел статыстыкі патрабуе ад Уладзіміра Целяпуна даведку аб дзейнасці аддзялення зліквідаванага ПЦ «Вясна»

Штогод аддзел статыстыкі па Мазырскаму раёну Гомельскага абласнога аддзела статыстыкі патрабуе ад праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна даведку аб дзейнасці Мазырскага аддзялення грамадскага аб’яднання «Праваабарончы цэнтр «Вясна». Не стаў выключэннем і 2013 год.

17.01.2013 Свабода прэзэнтуе кнігу «Справа Бяляцкага» (+відэа)

«Справа Бяляцкага» — так называецца кніга, якая нядаўна выйшла ў сэрыі Бібліятэка Свабоды. Гэта раман-рэпартаж нашага калегі Валера Каліноўскага пра чалавека, якога адныя параўноўваюць з Вацлавам Гаўлам, другія мяркуюць, што ён павінен сядзець у турме, а трэція ня бачаць між гэтымі думкамі супярэчнасьці.

16.01.2013 Freedom House па-ранейшаму бачыць Беларусь сярод несвабодных краін

Амерыканская няўрадавая арганізацыя апублікавала даклад аб свабодзе ў свеце ў 2012 годзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства