Навіны на тэму: праваабаронцы
06.03.2013 Віктару Сырыцу – 60!
Старшыня Баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы, вядомы на Берасцейшчыне грамадскі актывіст Віктар Сырыца адзначае свой 60-гадовы юбілей.
04.03.2013 Праваабаронцу Андрэю Бандарэнку пагражае крымінальная справа
У дачыненні да Андрэя Бандарэнкі можа быць распачатая крымінальная справа за «паклёп на адрас супрацоўнікаў міліцыі».
04.03.2013 Беларускія праваабаронцы: “Свабоду Бахрэйну!”
4 сакавіка беларускія праваабаронцы выказалі сваю салідарнасць з прэзідэнтам Бахрэйнскага цэнтра за правы чалавека і намеснікам генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Набілам Раджабам, які адбывае двухгадовы тэрмін турэмнага зняволення за выступы ў абарону права на мірныя сходы.
02.03.2013 Гомельскія праваабаронцы павіншавалі міліцыю з прафесійным святам і нагадалі аб правах нацыянальных меншасцяў
Алесь Яўсеенка і Марыя Клімовіч заклікаюць міліцыю ніколі не забывацца аб прэзумпцыі невінаватасці: далёка не кожны цыган здзяйсняў злачынствы, але амаль кожны цярпеў прыніжэнне па нацыянальнай прыкмеце.
01.03.2013 Баранавіцкі праваабаронца звярнуўся ў Канстытуцыйны суд
Сяргей Гоўша прапануе КС прызнаць неадпаведнымі Канстытуцыі і міжнародным прававым нормам палажэнні Працэсульна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей ПВКабАП) у пытанні немагчымасці адмены дзяржпошліны.
26.02.2013 У офіс БХК прыйшлі падаткавікі з пастановай аб арышце маёмасці
25 лютага без якіх-небудзь папярэджанняў у офіс Беларускага Хельсінкскага Камітэта прыйшлі супрацоўнікі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
22.02.2013 Раіса Міхайлоўская атрымала ўзнагароду "Рыцар году"
Такім чынам грамадскі рух «Абаронцы Айчыны» адзначыў дзейнасць праваабаронцы, а менавіта - арганізацыю грамадскай абароны затрыманых і асуджаных па палітычных меркаваннях, захаванне гістарычнай і юрыдычнай спадчыны беларусаў.
22.02.2013 Акцыя ў падтрымку зняволеных кіраўнікоў FIDH
Наваполацкія актывісты правялі акцыю ў падтрымку міжнароднай кампаніі ў абарону Набіла Раджаба, намесніка генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), асуджанага ў Бахрэйне на два гады пазбаўлення волі за выступы ў абарону права на мірныя сходы.
21.02.2013 Калегі, неабходна наша салідарнасць!
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), якая не аднойчы выступала ў падтрымку беларускіх праваабаронцаў у рамках Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, звяртаецца да нас з заклікам падтрымаць Набіла Раджаба, нашага калегу з Бахрэйна, пазбаўленага волі за выступы ў абарону права на мірныя сходы.
19.02.2013 Прэмія “З адкрытым забралам” – Раісе Міхайлоўскай
У Менску 22 лютага будзе абвешчаны лаўрэат штогадовай прэміі імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам». У гэтым годзе ўпершыню ганаровая адзнака будзе прысуджаная жанчыне - праваабаронцы Раісе Міхайлоўскай.
12.02.2013 Камісар Савета Еўропы: Беларускія праваабаронцы маюць патрэбу ў падтрымцы
12 лютага Камісар Савета Еўропы па правах чалавека сп. Нілс Муйжніекс выступіў з заявай у падтрымку беларускіх праваабаронцаў, заклікаючы ўсе краіны Савета Еўропы быць больш актыўнымі і больш лагічнымі ў сваёй палітыцы ў дадзеным напрамку.
12.02.2013 Гомель: ствараецца аргкамітэт ГА па праблеме ігнаравання рашэнняў Камітэта ААН па правах чалавека
12 лютага ў Гомелі адбылася сустрэча грамадскіх і палітычных актывістаў, парушэнне правоў якіх прызнана Камітэтам ААН па правах чалавека альбо чые скаргі знаходзяцца на разглядзе. На сустрэчы абмеркавана праблема адмовы Урада Беларусі выконваць рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека і магчымыя дзеянні па выпраўленні гэтай сітуацыі.
08.02.2013 На памежным пераходзе “Брузгі” з’явіліся новыя спісы “палітычных”?
Увечары 7 лютага гарадзенскі публіцыст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, які вяртаўся маршрутным аўтобусам Беласток-Гародня, быў беспадстаўна затрыманы памежнікамі і прадстаўнікамі мытні пераходу “Брузгі”. Уладзімір Хільмановіч: “Цяжка сказаць, з чым звязана такое “абвастрэнне” пільнасці памежнікаў".
02.02.2013 Беларус Алесь Бяляцкі зноў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру
Упершыню наш суайчыннік трапляе ў спіс кандыдатаў на прэстыжную прэмію за заслугі перад чалавецтвам некалькі гадоў запар.
01.02.2013 Алесь Бяляцкі ўганараваны Нацыянальнай прэміяй за абарону правоў чалавека ў намінацыі «За асабістую мужнасць»
1 лютага ў Варшаве сайт charter97.org ўручыў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека. На цырымоніі ў варшаўскай рэдакцыі charter97.org сабраліся польскія і беларускія праваабаронцы, палітыкі, грамадскія дзеячы і журналісты.










