Навіны на тэму: праваабаронцы
15.04.2013 Праваабарончы семінар у Маладзечне!
Запрашаюцца студэнты навучальных устаноў рэгіёна і ня толькі! Мерапрыемства пройдзе 27 -28 красавіка.
12.04.2013 Моладзевы праваабарончы рух намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру
Нарвежскі нобелеўскі камітэт уключыў Моладзевы праваабарончы рух у спіс намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру ў 2013 годзе. Сетка арганізацый, якія ўваходзяць у склад МПР была намінавана за адукацыйную дзейнасць па правах чалавека і праваабарончую працу ў розных краінах.
11.04.2013 Салігорск: Петыцыю з подпісамі перадалі ўладам
Он-лайн петыцыю з патрабаваннем будаўніцтва ў сталіцы шахцёраў новай сучаснай паліклінікі падпісала амаль сямсот чалавек. Гэта жыхары Салігорску, а таксама людзі з іншых гарадоў Беларусі і нават замежжа. Стваральнік петыцыі -- мясцовы праваабаронца Аляксей Валабуеў.
11.04.2013 У Мазыры быў абрабаваны прыватны дом праваабаронцы
9 красавіка 2013 года ў Мазыры быў абрабаваны прыватны дом праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна, дзе ён зараз пражывае пасля смерці маці. Зламыснікі залезлі ў дом праз вакно, разбіўшы шкло ў двух рамах.
11.04.2013 “Беларусь — гэта тая ж Албанія, толькі без дэмакратыі!”
У вачах праваабаронцаў з усяго свету Беларусь выглядае сапраўдным пеклам. Асабліва пасля таго як у беларускай турме апынуўся віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Еўрарадыё вырашыла даведацца, як прэсуюць праваабаронцаў у іншых краінах свету.
08.04.2013 Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае да супрацы валанцёраў
Калі ты падзяляеш каштоўнасныя прынцыпы салідарнасьці, узаемнага даверу і добраахвотнай дапамогі, гатовы падзяліцца сваім часам і прапанаваць свае паслугі - далучайся да каманды валанцёраў “Вясны”!
05.04.2013 Марк Нопфлер адмяніў канцэрты ў Расіі з-за пераследу праваабаронцаў
Заснавальнік гурта Dire Straits заявіў, што пратэстуе супраць пераследу расійскімі ўладамі праваабарончых арганізацый. Канцэрты Нопфлера мусілі прайсці ў Маскве і Санкт-Пецярбургу сёлета ў чэрвені.
05.04.2013 Сайт магілёўскай “Вясны” працуе па-ранейшаму
Сайт магілёўскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна” цалкам аднавіў сваю працу. Вернута выдаленая за 2 гады інфармацыя, знішчаныя паклёпніцкія артыкулы, што былі размешчаныя невядомымі асобамі. Спецыялісты займаюцца павышэннем ягонай бяспекі.
04.04.2013 Праваабаронцы выступілі з заявай наконт узлому сайта магілёўскай «Вясны» (дададзена)
З вечара 2 сакавіка шляхам несанкцыянаванага доступу ў выніку ўзлому бяспекі сайта і замены пароляў доступу да панэлі адміністратара (бэк-офісу) на сайце Магілёўскага аддзялення праваабарончага цэнтру «Вясна» невядомыя асобы размясцілі ўжо тры публікацыі правакацыйнага характару, зняць якія пакуль не ўдалося. Сайт пакуль заблакаваны адміністратарамі.
04.04.2013 Абмежаванні на доступ праваабаронцаў да фінансавання спрыяюць беспакаранасці
У нядаўна апублікаванай гадавой справаздачы Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звярнула ўвагу на новыя негатыўныя тэндэнцыі, якія перашкаджаюць эфектыўнай працы праваабаронцаў.
03.04.2013 Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў наглядную скаргу Генпракурору
Праваабаронца Сяргей Гоўша 3 красавіка накіраваў наглядную скаргу Генеральнаму Пракурору на вызначэнне суддзі Маскоўскага р-на г. Мінска ад 31мая 2010 г. і вызначэнне судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда ад 5 жніўня таго ж году.
01.04.2013 Праваабарончы цэнтр “Вясна” распачаў працу ў новым офісе
У дзень адкрыцця новага офісу “Вясны”, 1 красавіка, праваабаронцы прэзентавалі новыя аналітычныя выданні, акрэслілі планы на будучыню і расставілі прыярытэты ў сваёй дзейнасці на бягучы момант.
28.03.2013 Прадстаўнікі беларускіх НДА заклікаюць расійскія ўлады спыніць пераслед праваабаронцаў
Прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацый выступілі з заявай з нагоды перасьледу некамерцыйных арганізацый і праваабаронцаў у Расійскай Фэдэрацыі. У заяве лідэры грамадзянскай супольнасьці заклікалі ўлады суседняй краіны спыніць кампанію перасьледу расейскіх НДА
27.03.2013 Старшыня Гарадзенскага абласнога суда перакананы ў правамернасці штрафаў праваабаронцам
Судовы чыноўнік таксама сцвярджае, што фатаграфаванне праваабаронцаў у Міжнародны дзень правоў чалавека і размяшчэнне фотаздымка ў інтэрнэце было несанкцыянаванай публічнай акцыяй, якая падлягала адміністрацыйнаму пакаранню.
22.03.2013 Прынята беспрэцэдэнтная рэзалюцыя ААН з мэтай пакласці канец фінансаваму ўдушэнню праваабарончых НДА
21 сакавіка Савет па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыняў беспрэцэдэнтную рэзалюцыю, якая сцвярджае, што “ніякі закон не мусіць крыміналізаваць або пазбаўляць легітымнасці дзейнасць у абарону правоў чалавека з прычыны паходжання фінансавання”.










