Навіны на тэму: праваабаронцы
15.05.2013 Парлямэнтары падзякавалі віцебскаму праваабаронцу
Старшыня пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандар Зазуля ад імя дэпутатаў – сябраў камісіі падзякаваў Леаніду Сьвеціку за праяўленую ім ініцыятыву і актыўную жыцьцёвую пазыцыю.
08.05.2013 Партрэты праваабаронцаў: Барыс Бухель (відэа)
Праграма тэлеканала Белсат “Маю права” распачала адмысловую рубрыку пра тых, хто часта застаецца апошняю надзеяй для ўсіх, хто дамагаецца праўды, для пакрыўджаных дзяржаваю, працадаўцамі, ці праваахоўнымі органамі.
06.05.2013 Памяці Бахціёра Хамраева
4 траўня ў Узбекістане памёр Бахціёр Хамраеў, мужны і нястомны узбекскі праваабаронца. Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека піша з гэтай журботнай нагоды наступнае:
02.05.2013 “Вясна” заклікае спыніць практыку ціску на грамадскіх актывістаў і прыняць меры да адмены арт. 193.1 КК
На працягу апошніх двух месацаў Праваабарончым цэнтрам “Вясна” было зафіксавана павелічэнне выпадкаў вынясення органамі пракуратуры і КДБ афіцыйных пісьмовых папярэджанняў аб недапушчальнасці дзейнасці ад імя незарэгістраваных арганізацый у адносінах да шэрагу грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў.
30.04.2013 FIDH і “Вясна” патрабуюць зняцця абвінавачванняў супраць актывістаў і журналістаў, асуджаных пасля “Чарнобыльскага шляху”
FIDH і ПЦ “Вясна” патрабуюць зняцця абвінавачванняў супраць шасці чалавек, у тым ліку двух журналістаў, аднаго праваабаронцы і аднаго актывіста, у сувязі з штогадовай мемарыяльнай акцыяй да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
26.04.2013 Праваабаронцу з Мазыра вярнулі ўзнагароды за ліквідацыю аварыі на ЧАЭС
Сёння яго выклікалі ў Следчы камітэт, які займаўся гэтай справай. Электрапрыборы, якія былі таксама скрадзеныя, следчыя пакуль не знайшлі.
26.04.2013 Гарадзенскага праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча выклікаюць у КДБ
25-га красавіка на ягоны мабільны тэлефон патэлефанаваў супрацоўнік КДБ, які назваў прозвішча Далгіх, і прапанаваў з’явіцца ў мясцовае аддзяленне гэтай структуры. На пытанне грамадскага актывіста, паводле якой прычыны яго выклікаюць, быў дадзены адказ, што “ў рамках кампетэнцыі дзейнасці ўпраўлення КДБ”.
26.04.2013 Праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча выклікаюць у КДБ
Гарадзенскага праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча выклікалі на размову ў УКДБ па Гарадзенскай вобласці. 25-га красавіка на ягоны мабільны тэлефон патэлефанаваў супрацоўнік КДБ, які прадставіўся прозвішчам Далгіх. Ён прапанаваў прыйсці ў КДБ 26 красавіка.
26.04.2013 Сайт “Вясны” працуе ў штатным рэжыме
25 красавіка прыкладна каля 21-00 гадзін шляхам несанкцыянаванага доступу на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» быў палярна зменены сэнс некаторых публікацый. Прычым гэта было здзейснена адразу на трох мовах сайта: беларускай, расейскай і англійскай.
25.04.2013 Алесь Бяляцкі: “Нашая праўдзівая вясна — яшчэ наперадзе”
Такімі радкамі ў “лімаўскай” калонцы Алесь Бяляцкі выказваў сваю веру ў лепшыя часы вясной 1996 года, калі ў Беларусі пачаліся рэпрэсіі, якія працягваюцца дагэтуль. Тады ж распачалі сваю дзейнасць заснавальнікі “Вясны”, якой гэтымі днямі спаўняецца 17 гадоў.
25.04.2013 Расейскі «Голас» атрымаў буйны штраф
Расейскую некамэрцыйную арганізацыю «Голас», якая ставіць мэтай абараняць правы выбарцаў, аштрафавалі на трыста тысяч расейскіх рублёў (прыблізна 85 мільёнаў беларускіх).
23.04.2013 Генпракуратура зацягвае разгляд справы
Сутнасць скаргі Сяргея Гоўшы палягала ў тым, што ён запатрабаваў да дзяржавы кампенсацыю маральнай шкоды ў сувязі з тым, што Беларусь не выканала Меркаванні Камітэта па правах чалавека ААН па ўзнаўленні рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, ён, як адзін з заснавальнікаў, да гэтага часу пазбаўлены магчымасці займацца грамадскай дзейнасцю.
18.04.2013 Леанід Судаленка дамагаецца кампенсацыі маральнай шкоды з-за невыканання рашэння Камітэта ААН
Праваабаронца Леанід Судаленка падаў у суд Цэнтральнага раёна Гомеля пазоў да казны (Міністэрства фінансаў) аб кампенсацыі маральнай шкоды з-за невыканання ўладамі рашэння Камітэта па правах чалавека ААН. Маральную шкоду ён ацэньвае ў памеры заробку дэпутата парламента за чатыры гады паўнамоцтваў.
15.04.2013 “Вясна” віншуе: Сяргею Русецкаму – 50!
Сябру Праваабарончага цэнтра “Вясна” з Бярозы Сяргею Русецкаму сёння -- 50 гадоў. Дарагі калега, сябры Праваабарончага цэнтра “Вясна” вельмі рады шматгадоваму супрацоўніцтву і жадаюць Вам поспехаў у нашай агульнай няпростай справе па адстойванні правоў чалавека ў нашай краіне!
15.04.2013 Лідзія Ярмошына праігнаравала прапанову віцебскага праваабаронцы
Праваабаронца Леанід Сьвецік зьвяртаўся ў Цэнтральную выбарчую камісію з прапановай аб унясеньні зьменаў у Выбарчы кодэкс. У прыватнасьці, ён прасіў дадаць у артыкул 11 Выбарчага кодэксу азначэньне дзяржаўна-прававога статусу выбарчых камісіяў – у дзеючай цяпер рэдакцыі кодэксу такога азначэньня няма.










