Навіны на тэму: праваабаронцы
25.06.2013 У Берліне збіралі подпісы за вызваленне беларускіх палітвязняў
Актывісты аддзялення праваабарончай арганізацыі Міжнародная амністыя (Amnesty International) ў Берліне арганізавалі прагляд першага поўнафарматнага фільма пра Плошчу-2010 “Беларуская мара”.
24.06.2013 Lawtrend і ПЦ "Вясна" правялі сумесны маніторынг судовых працэсаў
Маніторынг 11 судовых пасяджэнняў па справах аб адміністратыўных правапарушэннях правяла 20 чэрвеня група назіральнікаў Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend).
24.06.2013 Нэльсан Мандэла ў крытычным стане
Пра гэта, як перадае Agence France-Presse, у нядзелю паведаміў прэс-сакратар цяперашняга кіраўніка дзяржавы Джэйкаба Зумы.Нэльсан Мандэла знаходзіцца ў крытычным стане.
19.06.2013 Салігорскія праваабаронцы правялі акцыю "Маю права"
Праваабаронцы з салігорскага прадстаўніцтва Беларускага Хельсінскага Камітэту зладзілі акцыю “Маю права”, у межах якой разаслалі паштоўкі праваабарончага зместу ў дзяржаўныя ўстановы Салігоршчыны. Для акцыі былі абраныя паштоўкі беларускага дызайнера Змітра Краўчанкі, зробленыя ў межах адмысловага конкурсу Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
18.06.2013 Салігорск: пракуратура не лічыць незаконнымі пагрозы аб унясенні ў спісы “невыязных”
Напрыканцы траўня праваабаронца накіраваў пракурору Салігорскага раёна скаргу на дзеянні Разлікова-касавага цэнтру, які змясціў у “жыроўках” абвестку аб стварэнні спісаў “невыязных” ды ўзяў на сябе адказнасць па накіраванні гэтых спісаў у Дзяржаўны памежны камітэт.
14.06.2013 Кіраўнік Östgruppen: “Справядлівасць у Беларусі ў рэшце рэшт пераможа”
Пытанне правоў чалавека ў Беларусі застаецца ў фокусе ўвагі не толькі беларускіх праваабаронцаў, але і замежных праваабарончых арганізацый. Вялікую працу па распаўсюдзе інфармацыі, салідарныя акцыі і шмат яшчэ розных відаў дзейнасці ажыццяўляе шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen. Пра гэта распавядае кіраўнік арганізацыі Марцін Угла.
13.06.2013 Праваабаронцы актывізуюць працу з праваабарончымі механізмамі ААН
Беларускія праваабронцы выкарыстоўваюць праваабарончыя механізмы ААН, калі аднавіць парушаныя правы на нацыянальным узроўні немагчыма. Наколькі эфектыўная гэтая праца, распавядаюць праваабаронцы з “Вясны”.
10.06.2013 Правабаронца спадзяецца на аб’ектыўнасць старшыні Вярхоўнага суда
Баранавіцкі правабаронца Сяргей Гоўша 8 чэрвеня накіраваў старшыні Вярхоўнага суда РБ Сукала В.А скаргу на пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці 21 жніўня 2012 года па абвінавачанні ў брыдкаслоўі ў грамадскім месцы. Сяргей Гоўша адзначае, што суддзі аднесліся да разгляду яго скаргі фармальна і неаб’ектыўна.
10.06.2013 Праваабаронцы "Вясны" наведалі могілкі Росы ў Вільні
9 чэрвеня, у дзень народзінаў Івана Луцкевіча, праваабаронцы і юрысты «Вясны» наведалі могілкі Росы ў Вільні. Апранутыя ў новыя цішоткі з надпісам "ВЯСНА - не толькі пара года" яны прайшліся ад Беларускага Дома правоў чалавека ў выгнанні да знакамітага гістарчынага месца, дзе пачаткова меркавалася правесці талаку і прыбраць могілкі.
07.06.2013 Баранавічы: актывісты запытваюць, як улады збіраюцца выконваць рашэнне Камітэту ААН
Праваабаронцы і грамадскія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк 7 чэрвеня накіравалі заяву ў Міністэрства замежных спраў, у якой просяць прадставіць ім інфармацыю аб прынятых РБ захадах дзеля выканання Меркаванняў Камітэта па правах чалавека ААН.
05.06.2013 У ААН узнялі пытанне пра невыкананне Беларуссю і Расіяй рашэнняў гэтай аўтарытэтнай арганізацыі
5 чэрвеня ў рамках 23-й сесіі Рады па правах чалавека ААН Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) пры падтрымцы Human Rights Watch правяла брыфінг па невыкананні Беларуссю і Расіяй рашэнняў ААН.
05.06.2013 Генеральному пракурору прыйдзецца разабрацца, ці законна суды адмаўлялі ў разглядзе скаргі праваабаронцы
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў Генеральному прокурору РБ наглядную скаргу на вызначэнне судоў першай і касацыйнай інстанцый аб непадсутнасці справы адносна кампенсацыі маральнай шкоды за невыкананне рашэння Камітэта ААН аб закрыцці ПЦ “Вясна”.
04.06.2013 Гомель: суд адхіліў зыск праваабаронцы аб спагнанні маральнай шкоды з дзяржаўнай казны
Праваабаронца падаў зыск аб кампенсацыі маральнай шкоды, якую ацэньвае заробкам дэпутата парламента за чатыры гады паўнамоцтваў. Падставай да такога патрабавання паслужыла адмова беларускіх ўладаў выканаць рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН, у якім устаноўлены факты парушэння правоў грамадзяніна.
04.06.2013 Стэфановіч з трыбуны ААН нагадаў уладам Беларусі пра міжнародныя абавязацельствы
“Мы заклікаем беларускія ўлады запрасіць у краіну тэматычных дакладчыкаў ААН… Мы нагадваем, што Беларусь як дзяржава-сябра ААН мае абавязак супрацоўнічаць з усімі органамі і механізмамі ААН, а таксама звязана дамовамі, якія Беларусь ратыфікавала”, - сказаў намеснік кіраўніка “Вясны” ў сваім выступе падчас інтэрактыўнага дыялогу вакол сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
04.06.2013 Беларускія праваабаронцы і актывісты выступілі з падтрымкай варонежскага ДПЧ
Мясцовыя ўлады папярэдзілі расійскіх праваабаронцаў аб тым, што яны павінны вызваліць будынак, у якім працавалі на працягу 20 гадоў.










