Навіны на тэму: праваабаронцы

Бабруйск: У кватэры Валянціны Каваленка прайшоў ператрус

19.07.2013 Бабруйск: У кватэры Валянціны Каваленка прайшоў ператрус

У кватэры Валянціны Каваленка, актывісткі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, 19 ліпеня прайшоў ператрус. Як паведаміла жанчына праваабаронцам, супрацоўнікі міліцыі шукалі ў яе доме наркотыкі.

Леанід Мархотка працягвае змаганне з незаконнымі пагрозамі аб унясенні ў спісы "невыязных"

17.07.2013 Леанід Мархотка працягвае змаганне з незаконнымі пагрозамі аб унясенні ў спісы "невыязных"

Нагадаем, што яшчэ вясною Разліковы цэнтр змясціў у “жыроўках” абвестку аб стварэнні спісаў “невыязных” ды ўзяў на сябе адказнасць па накіраванні гэтых спісаў у Дзяржаўны памежны камітэт. На пачатку лета незаконныя дзеянні камунальшчыкаў праваабаронца абскардзіў ў пракуратуры Салігорскага раёна, але не знайшоў там паразумення.

Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” з нагоды крымінальнага пераследу В. Парфянкова і У. Яроменка

16.07.2013 Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” з нагоды крымінальнага пераследу В. Парфянкова і У. Яроменка

Васілю Парфянкову і Уладзіміру Яроменка пагражае да году пазбаўлення волі. У выпадку прызнання іх вінаватымі і асуджэння да фактычнага пазбаўлення волі, яны будуць прызнаны палітычнымі зняволенымі.

“Ніякае дабрадзейснае дзеяньне не зьяўляецца такім самым дабрадзейсным у вачах нашых сяброў і нашых ворагаў, якім яно ўяўляецца нам самім”

11.07.2013 “Ніякае дабрадзейснае дзеяньне не зьяўляецца такім самым дабрадзейсным у вачах нашых сяброў і нашых ворагаў, якім яно ўяўляецца нам самім”

Праваабаронца-палітвязень Алесь Бяляцкі ў ліставаньні з калегамі разважае над пытаньнем узаемадачыненьняў “правы чалавека - ўлада”.

Міхась Кукабака: "Змагацца дапамагала абсалютная, на мяжы шызафрэніі, упэўненасць у сваёй праваце"

10.07.2013 Міхась Кукабака: "Змагацца дапамагала абсалютная, на мяжы шызафрэніі, упэўненасць у сваёй праваце"

35 гадоў таму голас пратэсту супраць планавай русіфікацыі Беларусі прабіў "жалезную заслону": 9 - 10 ліпеня 1978 г. нарыс беларускага дысыдэнта Міхася Кукабакі "Скрадзеная Бацькаўшчына", напісаны ім у Бабруйску, быў зачытаны на "Нямецкай хвалі". У нашыя дні яго аўтар, з адлегласці мінулых гадоў азіраючыся на той непрацяглы бабруйскі перыяд свайго жыцця, дзеліцца ўражаннямі ў інтэрв'ю для сайта "Вясны".

Сivil Rights Defenders: Дашліце паведамленне Алесю Бяляцкаму!

09.07.2013 Сivil Rights Defenders: Дашліце паведамленне Алесю Бяляцкаму!

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Сivil Rights Defenders праводзіць акцыю “Дашліце паведамленне Алесю Бяляцкаму да 12 ліпеня”

Міжнародная назіральная місія па Беларусі прызначыць Прадстаўніка па абароне праваабаронцаў

08.07.2013 Міжнародная назіральная місія па Беларусі прызначыць Прадстаўніка па абароне праваабаронцаў

Сёння Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі абвясціла аб адкрыцці конкурсу на пасаду Прадстаўніка па становішчы праваабаронцаў.

БХК накіраваў у Вярхоўны Суд заключэнне па справе Рыгора Юзэпчука

08.07.2013 БХК накіраваў у Вярхоўны Суд заключэнне па справе Рыгора Юзэпчука

У ліпені 2012-га года ў Магілёўскай турме двое зняволеных забілі сукамерніка. Абвінаваўчы прысуд ім вынесены 25 красавіка 2013 года Магілёўскім аблсудом. Адзін са зняволеных, Рыгор Юзэпчук, асуджаны да выключнай меры пакарання - расстрэлу.

05.07.2013 Кубінскі дысідэнт заклікаў Еўрапарламент прыняць жорсткую пазіцыю адносна Беларусі

Гіллерма Фарынняс урэшце змог атрымаць прызначаную яму яшчэ ў 2010 годзе прэмію Сахарава – раней улады не дазвалялі яму пакідаць «выспы свабоды». І падзяліўся меркаваннямі пра сітуацыю ў Беларусі.

Назіральнікі працягваюць маніторынг адміністратыўных працэсаў

02.07.2013 Назіральнікі працягваюць маніторынг адміністратыўных працэсаў

Група назіральнікаў 1 ліпеня правяла маніторынг дзесяці звычайных судовых паседжанняў па справах аб адміністратыўных правапарушэннях.

Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна" і Беларускага Хельсінкскага камітэта адносна вынясення прысуду Андрэю Гайдукову

01.07.2013 Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна" і Беларускага Хельсінкскага камітэта адносна вынясення прысуду Андрэю Гайдукову

1 ліпеня 2013 года Андрэй Гайдукоў асуджаны па частцы 1 артыкула 14 і артыкуле 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на ўсталяванне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы) і прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі.

Праваабаронца пра канстытуцыйнае права на прававую дапамогу

26.06.2013 Праваабаронца пра канстытуцыйнае права на прававую дапамогу

Па сутнасці, такім прадстаўніком можа быць любы чалавек. Паводле Канстытуцыі, для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод правам на свайго прадстаўніка вы можаце скарыстацца ў любых дзяржаўных органах, органах мясцовага кіравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях, а таксама ў судзе.

26.06.2013 “Яшчэ прыйдзе вясна!”

Праваабарончы цэнтр "Вясна" выпусціў вялікі наклад паштовак у падтрымку палітвязняў. Па словах сябры рады гэтай арганізацыі Таццяны Равякі, надрукавана тры варыянты паштовак, якія кожны жадаючы можа даслаць палітычнаму зняволенаму.

Сёння – Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў

26.06.2013 Сёння – Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў

26 чэрвеня 1987 года ўступіла ў сілу Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечых, ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. Праз 10 год Генеральная Асамблея ААН абвясціла гэты дзень Міжнародным днём у падтрымку ахвяраў катаванняў.

Салігорск: Праваабарончую літаратуру перадалі ў раённую бібліятэку

25.06.2013 Салігорск: Праваабарончую літаратуру перадалі ў раённую бібліятэку

Сярод перададзеных выданняў варта адзначыць выдадзены Беларускім домам правоў чалавека ў Вільні зборнік аўтарскіх матэрыялаў і дакументаў “Індывід v. дзяржава”, прысвечаны практыцы зваротаў у дамоўныя органы ААН і датычны Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства