Навіны на тэму: праваабаронцы
01.08.2013 4 жніўня – Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
Няўрадавыя арганізацыі розных краін свету другі год запар спрычыняюцца да правядзення Міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Ён адзначаецца 4 жніўня - у гадавіну арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
01.08.2013 Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага
Праваабаронца Сяргей Гоўша і грамадскі актывіст Віктар Сырыца атрымалі лісты за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча. У іх паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне 4 жніўня інфармацыйнага пікету ў падтрымку зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які ўжо 2 гады знаходзіцца ў турме.
31.07.2013 Гарадзенскіх праваабаронцаў чыноўнікі не лічаць патрэбным інфармаваць пра лёс заяўкі на пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага
Паводле закону, які рэгулюе правядзенне масавых мерапрыемстваў, органы мясцовай улады абавязаны даць адказ заяўнікам не пазней чым за 5 дзён да плануемага пікету ці мітынгу. У іншых мясцовасцях праваабаронцы адказы, хоць і адмоўныя, атрымалі. У Гародні ж чыноўнікі не лічаць патрэбным нават інфармаваць заяўнікаў і выконваць нормы заканадаўства.
31.07.2013 Пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Віцебску забароненыя
Заяўкі былі пададзеныя на 4 пікеты, якія віцебскія праваабаронцы меркавалі зладзіць 4 жніўня. У гэты дзень споўніцца два гады, як кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі. Заяўнікам Паўлу Левінаву і Леаніду Свеціку мясцовыя ўлады не далі дазволу на пікеты салідарнасці з Бяляцкім.
31.07.2013 ДПЧ у Вільні будзе насіць імя праваабаронцы Барыса Звозскава
Сёння Літоўскі цэнтр рэгістраў паведаміў, што афіцыйна зацверджаная новая назва ўстановы, а менавіта - Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
30.07.2013 Роберт Тышкевіч: Польшча салідарная з Алесем Бяляцкім
4-га жніўня спаўняецца другая гадавіна з дня зняволення кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэстаршыні Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека Алеся Бяляцкага.
30.07.2013 Люстрацыя для Беларусі: быць ці ня быць?
У Менску адбыўся круглы стол, на якім прадстаўнікі грамадскіх рухаў, кіраўнікі партый ды праваабаронцы абмеркавалі канцэпцыю люстрацыі пры пераходзе ад аўтарытарнага рэжыму да дэмакратыі.
30.07.2013 Салігорскія праваабаронцы просяць дапусціць іх у ізалятар
Салігорскія сябры Беларускага Хельсінкскага камітэту Леанід Мархотка і Аляксей Валабуеў сустрэліся з начальнікам Салігорскага РАУС Аляксандрам Астрэйкам. Тэмай для размовы стала пытанне допуску ў Салігорскі ізалятар часовага ўтрымання праваабаронцаў БХК.
22.07.2013 “Вынікі незалежнага назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў 2012 года” накіраваныя ў кампетэнтныя ўстановы
Каля 200 асобнікаў выдання "Вынікі незалежнага назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў пятага склікання 23 верасьня 2012 года", былі разасланыя актывістамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у дзяржаўныя установы, бібліятэкі, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ды іншыя арганізацыі.
22.07.2013 Праваабаронцы рыхтуюцца да акцыяў у падтрымку палітвязняў
Больш за 15 заявак на правядзенне пікетаў ды іншых масавых мерапрыемстваў у знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі пададзена грамадскімі дзеячамі і праваабаронцамі.
19.07.2013 Заяўка на пікет да другой гадавіны арышту Алеся Бяляцкага пададзена ў Бярозе
Мэта пікету – нагадаць бярозаўчанам пра несправядлівы прысуд кіраўніку Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму і прыцягнуць увагу грамадскасці на наяўнасць палізняволеных у Беларусі.
19.07.2013 Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін падаў заяўку на пікет 4 жніўня
Па словах У.Вялічкіна, пікет прысвечаны другой гадавіне арышту кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”Алеся Бяляцкага. Праваабаронца лічыць арышт і асуджэнне Бяляцкага абсалютна незаконнымі, пра што і хоча распавесці грамадзянам падчас пікету. Сваім пікетам ён таксама хоча прыцягнуць увагу да ўсіх палітвязняў у Беларусі.
19.07.2013 У Баранавічах пададзена заява на пікет ў падтрымку Бяляцкага і ўсіх палітвязняў
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць праваабаронца Сяргей Гоўша і грамадскі актывіст Віктар Сырыца. Гэтае інфармацыйнае мерапрыемства запланавана з мэтаю звярнуць увагу грамадскасці на праблему палітычных вязняў у нашай краіне, якіх сёння налічваецца 12 чалавек.
19.07.2013 Магілёўскія праваабаронцы патрабуюць вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў
Сёння, 19 ліпеня, заяўку на правядзенне пікета з адпаведнымі мэтамі ў Магілёўскі гарвыканкам падалі Аляксей Колчын і Барыс Бухель. Праваабаронцы маюць намер зладзіць пікет 4 жніўня ў цэнтры горада насупраць будынку Галоўпаштамта.
19.07.2013 Гарадзенскія праваабаронцы да другой гадавіны зняволення Алеся Бяляцкага падалі заяўку на пікет
Заяўка на правядзенне інфармацыйнага пікету ў гарадскім Каложскім парку, якую падпісалі Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч, пададзена на 4 жніўня – дзень, калі быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.










