Навіны на тэму: праваабаронцы
06.08.2013 Заява БХК у сувязі з пераследам праваабаронцаў Таццяны Равяка і Уладзіміра Лабковіча
Таццяна Равяка і Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя 5 жніўня бягучага года падчас раздачы ўлётак з выявай кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, арыштаванага два гады таму.
06.08.2013 Акцыі салідарнасці прайшлі ў многіх краінах свету
Тысячы чалавек па ўсім свеце далучыліся да Міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Праваабаронцы, грамадзянскія актывісты, палітыкі, дзеячы культуры і звычайныя грамадзяне з 15 краін свету прынялі ўдзел у акцыях салідарнасці 4 жніўня.
06.08.2013 Аб затрыманні праваабаронцаў Таццяны Равяка і Уладзіміра Лабковіча
Заява Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта Міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь
05.08.2013 Магілёў: партрэты Алеся Бяляцкага другія суткі на стэндах (фота)
Партрэты Алеся Бяляцкага ўжо другія суткі вісяць у цэнтры Магілёва. Яны былі заўважны сёння як мінімум у трох публічных месцах. Нагадаем, што ўчора, 4 жніўня, магілёўскія праваабаронцы правялі акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім.
05.08.2013 Акцыя салідарнасці ў Рэчыцы
Нягледзячы на забарону ў правядзенні пікету ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага і іншых палітвязьняў рэчыцкія праваабаронцы з ПЦ “Вясна” ды актывісты кампаніі “Гавары праўду!” правялі сваю акцыю.
04.08.2013 Баранавічы: акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязнямі (фота)
Дзве мабільныя групы грамадскіх актывістаў рухаліся па вуліцах горада і вёсках раёна ў майках «Свабоду Алесю Бяляцкаму!» з партрэтам зняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» і раздавалі мінакам пра яго інфармацыю і іншых палітычных вязняў.
04.08.2013 “Дзень Бяляцкага” ў Гродне
Жыхары гораду над Нёманам сёння змаглі атрымаць адмысловыя паштоўкі з выявай Алеся Бяляцкага і тэкстам пра сітуацыю са зняволеным лідарам Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Некалькі соцень такіх паштовак нагадалі гарадзенцам пра сітуацыю з зняволеным праваабаронцам.
04.08.2013 Бяроза адзначыла дзень Салідарнасці з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі (фота)
Удзельнікі акцыі былі вельмі ўсцешаныя тым, што ад паштовак мала хто адмаўляўся. Некаторыя казалі, “ведаем пра гэта, ведаем”. Праваабаронцы, што раздавалі паштоўкі, напомнілі людзям пра палітвязняў, якія знаходзяцца ў месцах зняволення за свае погляды.
04.08.2013 Павел Левінаў: «Няма забароны - ёсць пікет: Свабоду Алесю Бяляцкаму!» (Фота)
«Скарачэнне» ўладных пасад прывяло да збою сістэмы. З трох пададзеных у Віцебску праваабаронцам Паўлам Левінавым заявак на пікеты ў падтрымку палітвязня, кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, забарона паступіла толькі на адну.
04.08.2013 Гомель: праваабаронца правёў акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім (фота)
Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны 4 жніўня правёў у абласным цэнтры акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім. Ён распаўсюдзіў сярод жыхароў Гомеля некалькі соцень паштовак з інфармацыяй аб вядомым праваабаронцы, палітычным вязні, які быў арыштаваны беларускімі 4 жніўня 2011 года.
04.08.2013 “Вясна” патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных.
Пазбаўленне волі і ўжыванне іншых спосабаў рэпрэсій за перакананні, грамадскую і палітычную дзейнасць з’яўляецца сведчаннем няздольнасці ўладаў да выбудоўвання дэмакратычнага і плюралістычнага грамадства, імкнення да знішчэння любога іншадумства, глыбокага крызісу прававой сістэмы краіны.
04.08.2013 Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў Маскве
Сёння адбудзецца круглы стол з удзелам праваабаронцаў і экспертаў, якія займаюцца праблемай правоў чалавека і развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Таксама чакаецца адкрыццё фотавыставы «Салідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі».
03.08.2013 Барысаўская праваабаронца не змагла даведацца, дзе ўтрымліваецца ксёндз Уладзіслаў Лазар
Не змагла высветліць, у якім горадзе змяшчаецца ксёндз, каб перадаць яму неабходныя рэчы, і праваабаронца Марына Статкевіч, актыўная прыхаджанка барысаўскага касцёла Нараджэння Святой Панны Марыі.
03.08.2013 Гродна: пікет забаронены, участковы папярэджвае пра адказнасць
Гарадзенскія праваабаронцы апошнімі ў краіне атрымалі адмову на правядзенне пікету 4 жніўня ў падтрымку зняволенага кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага. Адпаведны ліст з гарвыканкаму прыйшоў праз пошту сёння, 3 жніўня.
01.08.2013 Магілёўскім праваабаронцам адмоўлена ў правядзенні пікета
Мерапрыемства з патрабаваннем вызвалення праваабаронцы Алеся Бяляцкага мусіла адбыцца 4 жніўня ў цэнтры горада. Адпаведны адказ за подпісам кіраўніка справамі Магілёўскага гарвыканкама Ігара Аўсенкі атрымалі праваабаронцы Барыс Бухель і Аляксей Колчын.










