Навіны на тэму: праваабаронцы
19.09.2013 Суд Бярозаўскага раёна прызнаў законнай забарону пікета
У судзе Бярозаўскага раёна была разгледжана скарга праваабаронцаў Сяргея Русецкага, Тамары Шчапёткінай і грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч. Яны прасілі суд прызнаць неправамоцнымі адмову Бярозаўскага райвыканкаму ў пікеце-салідарнасці з палітвязнямі 4 жніўня, а таксама парушэнне тэрмінаў дачы адказу.
18.09.2013 Суд перанёс перагляд справы Уладзіміра Лабковіча
Прычына - выкліканы ў якасці сведкі супрацоўнік міліцыі Смаляк, якім былі затрыманыя праваабаронцы падчас раздачы паштовак з інфармацыяй пра палітвязня Алеся Бяляцкага, так і не з'явіўся на судовае паседжанне. Наступнае паседжанне прызначана на 30 верасня, пачнецца ў 09:15.
17.09.2013 Гомель: праваабаронца спаганаяе кампенсацыю маральнай шкоды за чатырохразовае незаконнае прыцяненне да адміністрацыйнай адказнасці
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка нагадвае, што, згодна зменам у ПВКаАП, зараз стала магчымым спаганяць маральную шкоду па адміністрацыйных справах.
14.09.2013 На украінска-беларускай мяжы знята з цягіка для дагляду праваабаронца Наталля Манькоўская (дапоўнена)
14 верасня ў 8.30 на памежным пункце Цяруха пры вяртанні з Украіны знята з цягніка для правядзення асабістага дагляду сябра Беларускага Хельсінкскага камітэту, актывістка ЛГБТ-руху Наталля Манькоўская. Загад на дагляд дадзены кіраўніком змены мытнікаў капітанам Міхаілам Войнікам.
13.09.2013 Праваабаронцы абмеркавалі з уладамі Галандыі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
На працягу трохдзённага візіту Валянцін Стэфановіч (ПЦ "Вясна"), Жанна Літвіна (ГА "БАЖ"), расійскія праваабаронцы з Міжнароднага камітэта па кантролі за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Вольга Захарава і Юрый Джыбладзэ наведалі Гаагу і Амстэрдам, дзе правялі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі МЗС і Парламента Нідэрландаў, міжнародных і галандскіх НДА.
13.09.2013 Улады "ацанілі" "Асьвечаных Беларушчынай" (копіі дакументаў)
Кніга Алеся Бяляцкага “можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь”. Да такой высновы прыйшла “экспертная камісія” пасля разгляду зборніка літаратуразнаўчых эсэ і нарысаў “Асьвечаныя Беларушчынай”, што выйшаў у свет за час зняволення аўтара. Ашмянская мытня прапаноўвае Таццяне Рэвяка, у якой на беларуска-літоўскай мяжы былі канфіскаваныя 40 асобнікаў выдання, вывезці іх назад у Літву. Праваабаронца ставіць пад сумнеў праведзеную экспертызу.
12.09.2013 Гродна: пачатак разгляду скаргі праваабаронцаў на забарону пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага
У Гродне 12 верасня ў судзе Ленінскага раёна прайшлі папярэднія слуханні паводле скаргі гродзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля на рашэнне гарвыканкама аб забароне пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага. У выніку судовы разгляд грамадзянскай справы прызначаны на 23 верасня.
10.09.2013 Закон – не для суддзяў?
Паводле рашэння Мінгарсуда суд Савецкага раёна Мінска перагледзіць адміністратыўную справу праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча, тым часам як аналагічную пастанову пра штраф яго калезе Таццяне Рэвяка касацыйная інстанцыя пакінула без зменаў.
09.09.2013 Гарадзенскія праваабаронцы атрымалі позву ў суд
Гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч атрымалі позвы ў суд Ленінскага раёна Гародні. Яны мяркуюць, што гэта рэакцыя на пададзеную імі скаргу на дзеянні гарвыканкаму, які забараніў пікет у падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага.
05.09.2013 Расійскія ўлады пераводзяць праваабаронцаў з замежнага фінансавання на дзяржаўнае
Урад Масквы даў грамадскаму руху «За правы чалавека» новыя памяшканні ў цэнтры Масквы. Офіс плошчай 141 кв.м праваабаронцы атрымаюць у бязвыплатнае карыстанне тэрмінам на 49 гадоў «пад адміністрацыйныя мэты».
03.09.2013 Валянцін Стэфановіч: 15 год у "Вясне"
Першы дзень восені для намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча стаўся аднойчы і першым ягоным днём “Вясны”. Менавіта 1 верасня малады юрыст Стэфановіч пачаў свой шлях у праваабарончую дзейнасць. Сёння, аглядаючыся на 15 год працы ў “Вясне”, аўтарытэтны праваабаронца ўзгадвае, як развівалася і дужала арганізацыя, як мяняўся ўласны светапогляд, падсумоўвае здзейсненае за гэты доўгі і няпросты час.
02.09.2013 Нэльсан Мандэла выпісаны з шпіталя
Былы прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла быў выпісаны з шпіталя і дастаўлены ў свой дом у Ёганэсбургу, дзе працягне курс інтэнсіўнага лячэньня, гаворыцца на сайце офісу паўднёваафрыканскага прэзыдэнта.
02.09.2013 Суд не задаволіў касацыйную скаргу Уладзіміра Лабковіча
Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргі правабаронцы Уладзіміра Лабковіча на вынесены яму прысуд судом Савецкага раёну Мінска 3 мільёны рублёў штрафу.
27.08.2013 Менгарсуд пакінуў без задавальнення скаргу праваабаронцы Тацяны Равякі
У Менскім гарадскім судзе сёння адбыўся разгляд касацыйнай скаргі правабаронцы Таццяны Равякі на вынесены ёй 6 жніўня прысуд: тры мільёны рублёў штрафу. Суддзя Аляксей Бычко пакінуў пастанову суда Савецкага раёна Менска без зменаў, а скаргу без задавальнення.
27.08.2013 Сярод трох намінантаў на прэмію Вацлава Гавэла па правах чалавека – Алесь Бяляцкі
Зняволены старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія) і Rights Defence Network (Кітай) з'яўляюцца трыма кандыдатамі на прэмію Вацлава Гавэла па правах чалавека.










