Навіны на тэму: праваабаронцы
07.10.2013 Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі абмеркавалі на сустрэчы па чалавечым вымярэнні АБСЭ
На штогадовай сустрэчы АБСЕ па чалавечым вымярэнні 3 кастрычніка ў Варшаве прайшло паралельнае мерапрыемства «Захаванне правоў чалавека ў Беларусі: актуальнае становішча». Арганізатарамі дыскусіі выступілі Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і тры беларускія арганізацыі - Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый, Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Цэнтр прававой трансфармацыі.
05.10.2013 “Вясна” прэзентуе адмысловую інтэрнэт-старонку пра смяротнае пакаранне
Да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна” распачала працу адмысловая інтэрнэт-старонка, цалкам прысвечаная асвятленню праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі. Заходзьце: dp.spring96.org.
02.10.2013 Праваабаронцы абвяшчаюць Тыдзень супраць смяротнага пакарання
З 5 па 10 кастрычніка Праваабарончы цэнтр “Вясна” ладзіць “Тыдзень супраць смяротнага пакарання”, насычаны мерапрыемствамі і інфармацыяй адносна набалелай праблемы, якую ўздымаюць праваабаронцы ў беларускім грамадстве.
01.10.2013 Нямецкія дэпутаты зрабілі заяву ў сувязі з прэміяй Бяляцкаму
Сябры нямецкага парлямэнту, віцэ-прэзыдэнт Бундэстагу Катрын Герынг-Экарт і каардынатар у пытаньнях усходняй палітыкі Марылюіза Бэк зрабілі сумесную заяву ў сувязі з уручэньнем беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкамупрэміі імя Вацлава Гаўла.
01.10.2013 Беларускія палітвязні - у шорт-лісте прэміі Сахарава "За свабоду думкі"
30 верасня стаў вядомы кароткі спіс прэтэндэнтаў на Прэмію "За свабоду думкі" імя Андрэя Сахарава. Сярод прэтэндэнтаў на прэмію у Камісіі па замежных справах Эўрапарламэнта былі названыя беларускія палітвязні Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікалай Статкевіч.
30.09.2013 FIDH і "Вясна" шчыра віншуюць Алеся Бяляцкага з высокай узнагародай
Савет Еўропы абвясціў аб прысуджэнні праваабарончай прэміі імя Вацлава Гаўла за 2013 год Алесю Бяляцкаму - старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Віцэ -прэзідэнту FIDH. ПЦ "Вясна" і FIDH шчыра віншуюць лаўрэата з гэтай высокай узнагародай.
30.09.2013 Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” ўганараваны Прэміяй Вацлава Гавела
Прэмія Вацлава Гавела ў галіне правоў чалавека прысуджаная зняволенаму старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму.
30.09.2013 Супрацоўнік міліцыі не жадае сведчыць па справе Уладзіміра Лабковіча
30 верасня сведка-міліцыянт, які затрымліваў праваабаронцаў “Вясны” Уладзіміра Лабковіча і Таццяну Рэвяку падчас раздачы інфармацыйных матэрыялаў пра палітвязня Алеся Бяляцкага, у чарговы раз не з’явіўся на судовае паседжанне. Перагляд адміністратыўнай справы перанесены на 7 кастрычніка і пачнецца а 9-й раніцы.
27.09.2013 Правакацыя супраць праваабаронцы Паўла Левінава ў сетцы "Укантакце"
У сацыяльнай сетцы «Укантакце» ад імя праваабаронцы Паўла Левінава распаўсюджваюцца абразьлівыя матэрыялы супраць вядомых у Віцебску актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Сам Павел Левінаў сьцьвярджае, што ён ня мае ніякага дачыненьня да старонкі ў «Укантакце», створанай ад яго імя, і выказвае меркаваньне, што гэта нейкая правакацыя.
26.09.2013 У Бярозе запланаваны пікет супраць смяротнага пакарання
Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна, а таксама грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч вырашылі паўтарыць спробу атрымаць дазвол на пікет на 10 кастрычніка. Мэта масавага мерапрыемства: выказванне пратэсту супраць ужывання смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусі.
26.09.2013 Віцебскія праваабаронцы павіншавалі Алеся Бяляцкага з днём народзінаў
25 верасьня выбітны беларускі дзеяч Алесь Бяляцкі, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі ў Бабруйску, адзначае сваё 51-годзьдзе. Віцебскія калегі праваабаронцы накіравалі ў яго адрас свае віншаваньні і пажадалі яму найхутчэйшага вызваленьня.
26.09.2013 Аб неабходных дзеяннях міжнароднай супольнасці ў сувязі са справай вязня сумлення Алеся Бяляцкага
Заява Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
25.09.2013 Гродненскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет супраць смяротнага пакарання
Заява пададзена на 10 кастрычніка бягучага году – у Сусветны дзень змагання супраць смяротнага пакарання праваабаронцы хочуць інфармаваць насельніцтва пра сітуацыю са смяротным пакараннем у свеце і ў Беларусі і патрабаваць адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.
24.09.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае канфіскацыю кнігі Алеся Бяляцкага
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла тэрміновы зварот, у якім асуджае канфіскацыю кнігі Алеся Бяляцкага "Асьвечаныя Беларушчынай" і патрабуе адмяніць рашэнне аб прызначэнні мытнай экспертызы выдання.
23.09.2013 Гродна: суд прызнаў законнай забарону пікету
Дзве з паловай гадзіны працягваўся 23 верасня разгляд скаргі гродненскіх праваабаронцаў на рашэнне Гродненскага гарвыканкаму, якім было забаронена правядзенне ў горадзе інфармацыйнага пікету ў падтрымку палітзняволенага Алеся Бяляцкага. У выніку суддзя Жана Краўчанка не задаволіла скаргу Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля.










