Навіны на тэму: праваабаронцы

 Цёплыя віншаванні Гары Паганяйлу з днём народзінаў ад “вясноўцаў”!

14.10.2013 Цёплыя віншаванні Гары Паганяйлу з днём народзінаў ад “вясноўцаў”!

Сябры Правабарончага цэнтра “Вясна” шчыра віншуюць вядомага юрыста, вопытнага праваабаронцу і выдатнага чалавека Гары Пятровіча Паганяйлу з 70-годдзем!

Бяроза: Ідэолагі ўдзельнічаюць у забаронах масавых мерапрыемстваў

14.10.2013 Бяроза: Ідэолагі ўдзельнічаюць у забаронах масавых мерапрыемстваў

Такую выснову можна зрабіць з ліста, атрыманага бярозаўскімі заяўнікамі пікета на 10 кастрычніка, прысвечанага Сусветнаму дню супраць смяротнага пакарання. Праваабаронцы, якія падавалі заяку на правядзенне масавага мерапрыемства, атрымалі адмову ў пікеце двойчы.

Тамара Сяргей: Я чакаю чарговай правакацыі

11.10.2013 Тамара Сяргей: Я чакаю чарговай правакацыі

Разгляд касацыйнай скаргі перанесены на 24 кастрычніка. Тамара Сяргей лічыць, што Мінгарсуд гэтым самым дае яшчэ адзін шанс Генпракуратуры выправіць працэсуальныя памылкі.

Параненая талібамі пакістанская дзяўчынка атрымала прэмію Сахарава

11.10.2013 Параненая талібамі пакістанская дзяўчынка атрымала прэмію Сахарава

Параненая талібамі 16-гадовая пакістанская праваабаронца Малала Юсуфзаі атрымала заснаваную Еўрапейскім парламентам Прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава за 2013.

Таццяна Рэвяка распавяла ў Дубліне пра становішча беларускіх праваабаронцаў

10.10.2013 Таццяна Рэвяка распавяла ў Дубліне пра становішча беларускіх праваабаронцаў

10 кастрычніка Таццяна Рэвяка выступіла ў межах 7-й Дублінскай платформы для праваабаронцаў на панэлі, прысвечанай сведчанням праваабаронцаў пра ўмовы працы ў розных краінах свету.

 У ААН зарэгістраваны індывідуальны зварот асуджанага да смяротнай кары Паўла Селюна

10.10.2013 У ААН зарэгістраваны індывідуальны зварот асуджанага да смяротнай кары Паўла Селюна

Пра гэта 10 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі “Праваабаронцаў супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” паведаміў каардынатар кампаніі Андрэй Палуда, які з’яўляецца даверанай асобай асуджанага.

Рок за правы чалавека: Праваабаронцы і музыкі – разам за адмену смяротнай кары

09.10.2013 Рок за правы чалавека: Праваабаронцы і музыкі – разам за адмену смяротнай кары

Выпуск правааабарончага падкаста прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання і распавядае пра спробы асэнсавання гэтай праблемы ў гісторыі сусветнага року.

Таццяна Рэвяка бярэ ўдзел у Дублінскай платформе для праваабаронцаў

09.10.2013 Таццяна Рэвяка бярэ ўдзел у Дублінскай платформе для праваабаронцаў

9 кастрычніка ў сталіцы Ірландыі распачала працу 7-я Дублінская платформа, дзе сустракаюцца праваабаронцы з усяго свету. Ад Беларусі на мерапрыемства запрошаныя журналістка Ірына Халіп, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі і Таццяна Рэвяка, сябра Рады ПЦ “Вясна” і прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні.

Баранавічы: Канстытуцыйны суд падтрымаў прапанову баранавіцкага праваабаронцы

09.10.2013 Баранавічы: Канстытуцыйны суд падтрымаў прапанову баранавіцкага праваабаронцы

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь падтрымаў прапанову баранавіцкага праваабаронцы Сяргея Гоўшы. Гэта стала вядома з ліста за подпісам начальніка сакратарыяту А.В. Каравай, які атрымаў грамадскі актывіст 8 кастрычніка па пошце.

Запрашаем журналістаў на прэс-канферэнцыю, прысвечаную Сусветнаму дню супраць смяротнага пакарання

08.10.2013 Запрашаем журналістаў на прэс-канферэнцыю, прысвечаную Сусветнаму дню супраць смяротнага пакарання

Сустрэча адбудзецца 10 кастрычніка ў 12 гадзін у офісе ПЦ "Вясна". Удзел прымуць прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" і сваякі асуджаных да смяротнага пакарання.

 Праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча пакаралі штрафам. З чацвертай спробы

08.10.2013 Праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча пакаралі штрафам. З чацвертай спробы

У судзе Савецкага раёна Менска 8 кастрычніка нарэшце адбыўся перагляд адміністратыўнай справы сябра Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміра Лабковіча.

Бярозаўскія актывісты наведалі Паўла Севярынца. Спадзяюцца, што апошні раз у няволі (фота)

07.10.2013 Бярозаўскія актывісты наведалі Паўла Севярынца. Спадзяюцца, што апошні раз у няволі (фота)

Праваабаронцы даведаліся, што ў асабістым жыцца палітыка ў хуткім часе адбудуцца змены. Былі зроблены здымкі на памяць і аддадзены пачастункі. Бярозаўскія актывісты ўсе гады раз на месяц наведвалі Севярынца, а Анатоль Сахаруша апекаваўся ім пастаянна. 19 кастрычніка яны паедуць, каб сустрэць Паўла ўжо на волі.

Праваабаронца Уладзімір Малей прысвяціў марафонскі забег Алесю Бяляцкаму (фота)

07.10.2013 Праваабаронца Уладзімір Малей прысвяціў марафонскі забег Алесю Бяляцкаму (фота)

На 30-ты юбілейны марафон, які адбыўся у Маларыце, праваабаронца прыйшоў у майцы з выявай Алеся Бяляцкага і надпісам “Свабоду Бяляцкаму!”. Уладзімір Малей заняў трэцяе прызавое месца у сваёй узроставай групе. Прэтэнзіяў з боку ўладаў не было.

Суд па справе Лабковіча сёння таксама не адбыўся

07.10.2013 Суд па справе Лабковіча сёння таксама не адбыўся

7 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Мінска сябру Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміру Лабковічу паведамілі, што працэс адбудзецца заўтра, пачнецца а 9-й раніцы. Гэта ўжо чацвертая дата, на якую суд прызначае перагляд адміністратыўнай справы праваабаронцы.

У Віцебску заяўлены пікет супраць смяротнага пакарання

07.10.2013 У Віцебску заяўлены пікет супраць смяротнага пакарання

Заяўка пададзена ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну. Заяўнік, праваабаронца Леанід Свецік, хоча правесці пікет, каб абмеркаваць з жыхарамі Віцебску праблемы, звязанымі з наяўнасцю і ўжываннем смяротнага пакарання ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства