Навіны на тэму: праваабаронцы
18.03.2010 Арышты на Кубе і акцыя “Вясны”
Кубінская паліцыя арыштавала дзесяткі жонак і маці палітычных дысідэнтаў, якія выйшлі на дэманстрацыю ў Гаване. Як паведамляе канал BBC, каля 30 удзельніц арганізацыі пад назвай Las Damas de Blanca ("Жанчыны ў белым") былі затрыманыя, калі яны ішлі маршам разам з маці зняволенага, які загінуў у мінулым месяцы пад час галадоўкі.
17.03.2010 “Вясна” выказвае занепакоенасьць жорскімі ўмовамі ўтрыманьня палітзняволеных на Кубе
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”
15.03.2010 Стэфановіч: Беларускую мову можа ўратаваць "станоўчая дыскрымінацыя"
Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце. У справаздачы сьцьвярджаецца, што ў мінулым годзе беларускія ўлады абмяжоўвалі свабоду прэсы, слова, сходаў, асацыяцый і рэлігіі, а тыя грамадзяне, што карыстаюцца беларускай мовай, падвяргаліся дыскрымінацыі. Мы пагутарылі пра моўныя праблемы на тле міжнародных актаў аб правах чалавека зь юрыстам праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцінам Стэфановічам.
14.03.2010 Нерэгістрацыя “Нашай Вясны” й перашкоды дзейнасці НДА з боку беларускіх уладаў узгадваюцца ў справаздачы Дзярждэпартамента ЗША аб правах чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе
11 сакавіка Бюро Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША па Дэмакратыі, Правам Чалавека й Працы апублікавала сваю справаздачу па правах чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе.
12.03.2010 Алесь Бяляцкі: Справаздача Дзярждэпартамента ЗША вызначаецца падрабязнасьцю і аб’ектыўнасьцю
11 сакавіка дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце. Вельмі крытычныя ацэнкі ўтрымлівае разьдзел, прысьвечаны стану правоў чалавека ў Беларусі. Гэтыя высновы каментуе старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі:
11.03.2010 Алесь Бяляцкі: Праваабароны на наша жыцьцё хопіць
На «Радыё Свабода» 11 сакавіка адбылася онлайн-канфэрэнцыя з кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім. Прапануем вашай увазе некаторыя, найбольш актуальныя пытанні і адказы на іх сп. Бяляцкага.
10.03.2010 Эўрапарлямэнт – Менску: Зарэгіструйце СПБ, БХД і “Вясну”!
Палітычныя фракцыі Эўрапарлямэнту ўзгаднілі праект рэзалюцыі па Беларусі, якая, як чакаецца, будзе ўхваленая сёння апоўдні.
10.03.2010 Онлайн-канфэрэнцыя з Алесем Бяляцкім
У чацьвер 11 сакавіка а 12-ай гадзіне на Радыё “Свабода” адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім.
09.03.2010 Праваабаронцы “Вясны”: 2009 — год неспраўджаных спадзяваньняў
У 2009 годзе палітычных актывістаў радзей каралі арыштамі, затое часьцей зьбівалі і затрымлівалі. Праваабаронцы «Вясны» выдалі «Агляд-хроніку парушэньня правоў чалавека ў Беларусі».
09.03.2010 Праваабаронцы заклікаюць улады забяспечыць права на справядлівы суд у справе Аўтуховіча і Асіпенкі
Заява праваабарончага цэнтру “Вясна”
01.03.2010 Валянцін Стэфановіч: “Праваабаронцы вітаюць удзел афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі ў працы Кангрэсу супраць смяротнага пакарання”
Напрыканцы лютага ў Жэневе адбыўся Чацвёрты Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання. Больш за паўтары тысячы юрыстаў, прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў з амаль 100 краін свету прынялі удзел у працы гэтага сусветнага форума.
23.02.2010 Алесь Бяляцкі: Практыка катаванняў, гвалту, непраўдзівых сфабрыкаваных паказаньняў з боку супрацоўнікаў міліцыі ўваходзіць у паўсядзённы ўжытак
Масавыя затрыманні і арышты прадстаўнікоў непрызнанага Саюза палякаў, нервовае стаўленне супрацоўнікаў міліцыі да працы журналістаў, суды і абвінавачванні ў хуліганстве грамадскіх і палітычных актывістаў маюць пад сабой канкрэтныя прычыны, якія ўлада спрабуе прыхаваць за дэмагагічнымі разважаннямі аб правах і свабодах чалавека. Гэтыя прычыны называе віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў інтэрвію з нашым карэспандэнтам.
22.02.2010 Клюб Маладога Праваабаронца-2: новае пакаленьне
МПГ «Студэнцкая Рада» пры падтрымцы беларускіх і міжнародных правабаронцаў запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме «Клюб Маладога Праваабаронцы - 2»
19.02.2010 Праваабаронцы настойваюць на перамовах з сілавікамі
Кіраўнікам сілавых структур сёння накіраваны звароты з просьбай выказаць свае прапановы па фармаце, часе і месцы перамоваў і дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў гэтай працы.
18.02.2010 Запрашэнне для прэсы на адкрытыя перамовы паміж праваабарончай супольнасцю і беларускімі сілавымі структурамі
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі заяўляюць аб ініцыяванні перамоваў з сілавымі структурамі Беларусі для абмену пазіцыямі адносна гвалтоўных дзеянняў у адносінах да ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў 8, 14 і 16 лютага, а таксама сітуацыі вакол “Саюза палякаў на Беларусі”.






