Навіны на тэму: свабода сумленьня

27.02.2008 Вернікі і грамадзкія дзеячы перадалі ў Канстытуцыйны суд 50 тысячаў подпісаў за свабоду веравызнання.

Гэта вынік шматмесячнай працы, якую ў межах кампаніі “За свабоду веры!” праводзілі вернікі розных пратэстанцкіх цэркваў - Рэлігійнага аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля, рэлігійнай абшчыны “Царква Божая”, сталічнай царквы “Запавет Хрыста” і аргкамітэт па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Подпісы збіраліся ў больш чым 40 гарадах па ўсёй Беларусі.

26.02.2008 “Форум 18” крытыкуе рэлігійныя абмежаваньні ў Беларусі

Міжнародная ініцыятыва “Форум 18” у Осла выступіла супраць жорсткіх абмежаваньняў дзейнасьці замежных сьвятароў у Беларусі.

11.02.2008 Пратэстанцкія пастары Беларусі прад’явілі Лукашэнку ультыматум

Пастары больш чым сарака беларускіх цэркваў, што ўваходзяць у Аб'яднанне абшчын хрысціянаў поўнага Евангелля, звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі.

07.02.2008 Гродзенскія ўлады баяцца межрэлігійных канфліктаў

На працягу мінулага года на Гродзеншчыне была зарэгістравана толькі адна рэлігійная суполка-евангелістычных хрысціян баптыстаў у Наваградку. Астатнія, якіх па адзнаках незалежных экспертаў некалькі дзесяткаў , па тых ці іншых абставінах атрымалі адмовы.

07.02.2008 Урад бярэ пад кантроль дзейнасьць замежных сьвятароў

Савет міністраў зацьвердзіў новае Палажэньне аб парадку запрашэньня ў Беларусь замежнікаў для заняткаў рэлігійнай дзейнасьцю.

30.01.2008 Царква “Новае жыцьцё” пачынае акцыю пратэсту

Япіскап Аб’яднаньня хрысьціянаў поўнага Эвангельля Вячаслаў Ганчарэнка просіць улады зрабіць захады адміністрацыйнага ўзьдзеяньня ў адносінах да ўпаўнаважанага ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі.

18.01.2008 Алесь Бяляцкі: “ Прысуд Аляксандру Зьдзвіжкову – прамое парушэньне Канстытуцыі”

Як паведамлялася раней, Менгарсуд вынес прысуд па справе былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова. Ён прызнаны вінаватым у парушэньні артыкулу 130 ч 2. КК «Распальваньне рэлігійнай варожасьці» за перадрук карыкатур на прарока Мухамэда і асуджаны да трох гадоў зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў калёніі узмоцненага рэжыму.

18.01.2008 Зьдзьвіжкову далі 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму

Былы намесьнік газэты “Згода” асуджаны Менскім гарадзкім судом за распальваньне рэлігійнай варожасьці. Адвакат Мая Аляксандрава заявіла, што абарона будзе абскарджваць рашэньне суду.

24.12.2007 Сьвятар Рэчыцкага касьцёлу змушаны быў пакінуць Беларусь

23 сьнежня грамадзянін Польшчы ксёндз Гжэгаж Худэк быў вымушаны пакінуць Беларусь. На пачатку лістапада мясцовыя ўлады без тлумачэньня прычынаў адмовілі ксяндзу Худэку ў далейшай рэгістрацыі. Паводле неафіцыйнай вэрсіі, прычынай былі выказваньні сьвятара наконт сацыяльных праблемаў у Рэчыцы, апублікаваныя ў газэце "Tygodnik wsсhodni".

04.12.2007 Удзельнікі круглага стала "Свабода сумленьня і веравызнаньня ў Беларусі" патрабуюць права на свабоду сумленьня

Зварот да заканадаўчай і выканаўчай уладаў Рэспублікі Беларусь адносна сітуацыі са свабодай сумлення і веравызнання ў Беларусі

28.11.2007 700 вернікаў з Рэчыцы папрасілі Лукашэнку не высылаць польскага ксяндза

700 вернікаў з Рэчыцы падпісалі ліст да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай не высылаць з Беларусі польскага ксяндза Гжэгажа Худка. Ксёндз звярнуў на сябе ўвагу беларускіх ўладаў выказваннямі пра маральнае становішча беларускага грамадства.

23.11.2007 Вернікі-пратэстанты часова ня будуць пускаць чыноўнікаў у свой храм

Вернікі пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” Аб’яднаньня суполак хрысьціян поўнага Эвангельля прынялі рашэньне часова прыпыніць наведваньне свайго храма менскімі чыноўнікамі. Рашэньне было прынятае на сходзе вернікаў з мэтай не дапусьціць захопу будынку на час, пакуль ня будзе вырашана пытаньне вернікаў у Вышэйшым гаспадарчым судзе.

Каталіцкага сьвятара высылаюць з Рэчыцы

23.11.2007 Каталіцкага сьвятара высылаюць з Рэчыцы

Не быў працягнуты дазвол на святарскую дзейнасць настаяцелю прыхода Святой Троіцы ў г. Рэчыца Гомельскай вобласці грамадзяніну Польшчы ксяндзу Гжэгашу Худэку. Аб гэтым яму паведаміў 17.11.2007 старшыня камітэту па справах рэлігіі Гомельскага аблвыканкаму Жукевіч Міхаіл Рыгоравіч. Тэрмін дзейнасці кс. Гжэгаша на Беларусі канчаецца 21.11.2007. Пасля гэтага ён павінен будзе пакінуць краіну.

21.11.2007 Польскага ксяндза не пусцяць у Беларусь за крытыку

Адмова ў рэгістрацыі з'яўляецца "асабістай праблемай" настаяцеля рэчыцкага касцёла Святой Троіцы Гжэгожа Худзека, лічыць старшыня савета па рэлігіях і нацыянальнасцях пры Гомельскім аблвыканкаме Міхаіл Жукевіч.

12.11.2007 Пратэстантам падчас канферэнцыі адключылі электраэнэргію

Маладзёвая малітоўная канферэнцыя, што была запланавана на выходныя ў сталічнай царкве “Новае Жыццё”, праходзіла без святла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства