Навіны на тэму: свабода сумленьня

02.06.2008 Каб правесьці хросны ход трэба заплаціць

Улады патрабуюць грошай не толькі з арганізатараў апазыцыйных шэсьцяў, але і хросных ходаў. Ці адпавядае гэта Канстытуцыі і законам?

28.05.2008 Эўропа зоймецца свабодай сумленьня ў Беларусі

Эўрапейскі парлямэнт разгледзіць сытуацыю з выкананьнем у Беларусі права на свабоду сумленьня й веравызнаньня. Сёньня з Брусэлю ў Менск вярнуліся Аляксандар Мілінкевіч, Павал Севярынец і Алесь Лагвінец, якіх у сталіцы Эўрапейскага Зьвязу на вышэйшым узроўні прыняў прэзыдэнт Эўрапаплямэнту Ганс-Герт Пётэрынг. Падчас сустрэчы зь ім беларускія палітыкі перадалі ў Эўрапейскі парлямэнт пэтыцыю вернікаў і 50 тыс. подпісаў за адмену Закону аб свабодзе сумленьня.

08.05.2008 У Баранавічах невядомыя апаганілі будынак пратэстанцкай царквы "новае пакаленьне"

Будынак і брама пратэстанцкай царквы “Новае пакаленне” РО ХПЕ, што знаходзіцца па вул. Смаленскай, 28 у Баранавічах былі размаляваня надпісамі “Не верь секте” і знакамі абражаючымі рэлігійныя пачуцці веруючых.

Пратэстанцкі пастар Ганчарэнка зноў аштрафаваны

25.04.2008 Пратэстанцкі пастар Ганчарэнка зноў аштрафаваны

25 красавіка судзьдзя Маскоўскага раёну Менску Уладзімір Аўдзеенка прызнаў пастара Царквы “Новае жыцьцё” Вячаслава Ганчарэнку віноўным у парушэньні арт. 9.10 КаАП РБ (Парушэньне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, аб адкліканьні дэпутата і аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзянаў) і пакараў яго адміністратыўным штрафам у памеры 40 базавых велічыняў (1 млн. 400 тыс. рублёў).

23.04.2008 Паўла Севярынца аштрафавалі

22 красавіка ў Маскоўскім судзе Менску адбыўся адміністрацыйны працэс над вядомым палітыкам Паўлам Севярынцам.

22.04.2008 Пачаўся працэс над Севярынцам

У Маскоўскім судзе Менску пачаўся працэс над моладзевым актывістам Паўлам Севярынцам.

31.03.2008 Хрысціянскія дэмакраты падвяргаюцца рэпрэсіям

Цягам апошніх дзён дзесяткі сябраў аргкамітэта БХД падвергнуліся рэпрэсіям. На рахунку незаконных дзеяньняў з боку дзяржавы звальненьне з працы рэгіянальнага каардынатара аргкамітэта БХД па Гомельскай вобласьці Паўла Наздры, зьняволеньні больш дзесяці сябраў аргкамітэта БХД, пакараньні ў выглядзе штрафаў, крымінальная справа, заведзеная на Кацярыну Салаўёву.

Святара аштрафавалі  за набажэнства

24.03.2008 Святара аштрафавалі за набажэнства

6 сакавіка ў судзе горада Жодзіна адбыўся суд па адміністратыўным матэрыяле начальніка Жодзінскага ГАЎС Шляхціна В.М. на адміністратара-пастара Царквы Хрысьціянаў Веры Эвангельскай “Царква Сьвятой Тройцы” Валянціна Лугоўскага. Яму прысудзілі штраф у памеры 175 000 руб. за парушэньне Закона “Аб масавых мерапрыемствах у РБ”.

19.03.2008 Вычварэнскія версіі мазырскай міліцыі пра абрад ахвярапрынашэньня чалавека

Пастар Царквы “Ісуса Хрыста” Мазыра патрабуе ад начальніка РАУСа разбіральніцтваў наконт лжывай інфармацыі пра абрад ахвярапрынашэння чалавека. Абрад, па словах супрацоўніка міліцыі, меў адбыцца ў будынку, дзе зарэгістравана царква.

Пастара абавязалі разбурыць свой дом

14.03.2008 Пастара абавязалі разбурыць свой дом

Пастар пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” атрымаў прадпісаньне з адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску разбурыць свой прыватны дом на вуліцы Рэпіна. Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Зьміцер Навіцкі спасылаецца на тое, што дом выкарыстоўваецца не паводле прызначэньня, і рэканструкцыя будынку зроблена без дазволу. Вячаслаў Ганчарэнка лічыць, што прэтэнзіі спадара Навіцкага ёсьць супадзеньнем уласных інтарэсаў чыноўніка-бізнэсоўца з палітыкай уладаў у дачыненьні царквы.

Пастара царквы " Новае жыцьцё" аштрафавалі

10.03.2008 Пастара царквы " Новае жыцьцё" аштрафавалі

Суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў пастара царквы “Новае жыцьцё” Вячаслава Ганчарэнку на 250 тысяч рублёў.

10.03.2008 Вернікі патрабуюць забараніць рэкламу экстрасэнсаў і астролагаў

350 жыхароў Менска, якія незадаволеныя прапагандай акультных практыкаў у СМІ выказалі сваю пазыцыю і даслалі ў Менгарвыканкам падпісныя лісты з патрабаваньнем “забараніць рэкляму “экстрасэнсаў”, “астролагаў”, “майстраў таро” ў СМІ і не дапусьціць эксперыментаў над духоўным і фізічным здароўем людзей”.

04.03.2008 Канстытуцыйны суд не прыслухаўся да вернікаў

Канстытуцыйны суд Беларусі ня будзе разглядаць прапановы зьменаў у рэлігійным заканадаўстве краіны, пад якімі падпісаліся больш за 50 тысячаў беларусаў. Такі адказ Канстытуцыйны суд накіраваў у адміністрацыю пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё».

01.03.2008 Мазырскія ўлады перашкодзілі сустрэчы пратэстантаў

29 лютага а 20-й гадзіне ў прыватны дом пастара пратэстанцкай царквы поўнага Эвангельля Ісуса Хрыста ў Мазыры нечакана завіталі міліцыянты і супрацоўнікі ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму.

28.02.2008 50 тысяч подпісаў перадалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта

Сёньня актывісты аргкаміэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і Аляксей Шэін, а таксама юрыст пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін перадалі 50 тысяч подпісаў у Адміністрацыю прэзыдэнта незадаволеных Законам «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацый». Раней подпісы былі перададзеныя ў Канстытуцыйны суд і палату прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства