Навіны на тэму: свабода сумленьня

Суд над ксяндзом у Лельчыцах ізноў перанеслі

12.02.2009 Суд над ксяндзом у Лельчыцах ізноў перанеслі

11 лютага ў лельчыцкім раённым судзе мусіў адбыцца працяг судовага паседжання паводле пазову раённага архітэктара да пробашча каталіцкай парафіі Віталя Мышоны.

У Лельчыцах суд над ксяндзом перанесены

04.02.2009 У Лельчыцах суд над ксяндзом перанесены

Сёння ў лельчыцкім раённым судзе мелі разглядаць пазоў раённага архітэктара да пробашча каталіцкай парафіі Віталя Мішоны.

03.02.2009 У Лельчыцах ксяндза будуць судзіць за пастаўлены крыж

Плябана рымска-каталіцкага касцёла Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Маці Божай Фацімскай у Лельчыцах ксяндза Віталя выклікаюць 4 лютага ў раённы суд.

23.01.2009 Беларускія хрысціяне патрабуюць паважаць правы вернікаў

Вынікам круглага стала "У абарону свабоды сумлення" стала прыняццё рэзалюцыі з заклікам зрабіць Закон "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" больш дэмакратычным.

22.01.2009 Вернікі Новага Жыцьця: храм не аддамо

Пратэстанцкая суполка “Новае жыцьцё” дагэтуль не атрымала пісьмовых аргумэнтаў гаспадарчага суду, які 13 студзеня адмовіў ёй па ўсіх пунктах пазову ў іхнай спрэчцы з гарадзкімі ўладамі. Вернікі зноў рыхтуюцца да абароны свайго храму.

20.01.2009 БХД ладзіць круглы стол па пытанні свабоды сумлення ў Беларусі

На мерапрыемстве будзе абмяркоўвацца сітуацыя вакол царквы “Новае жыцьцё”, пытаньне пра высылку сьвятароў і служыцеляў зь Беларусі, а таксама сітуацыя з Законам “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях”.

13.01.2009 За што айца Збiгнева выдалілi з Барысава?

У снежнi 2008 года беларускiя ўлады спачатку не падоўжылi знаходжанне ў Беларусi тром замежным каталiцкiм святарам, якiя працавалi ў Гродзенскай вобласцi, а потым — i айцу Збiгневу Грыгарцэвiчу, ксяндзу Барысаўскага касцёла Народзiнаў Прасвятой Дзевы Марыi, таксама грамадзянiну Польшчы.

13.01.2009 Царкву «Новае жыццё» вымушаюць пакінуць будынак

Вышэйшы гаспадарчы суд прыняў рашэнне па справе будынку мінскай пратэстанцкай царквы «Новае жыццё». Суд прызнаў, што грамада мусіць пакінуць займаны цяпер будынак.

05.01.2009 Ксяндза з Барысава прымусілі пакінуць Беларусь

400 вернікаў падпісаліся, каб сьвятара Зьбігнева Грыгарцэвіча пакінулі ў касьцёле. Перад самым Новым годам Беларусь быў вымушаны пакінуць ксёндз Зьбігнеў Грыгарцэвіч, які тры гады верай і праўдай служыў Госпаду ў Барысаве. Высылку ксяндза нельга назваць дэпартацыяй – яму, грамадзяніну Польшчы, проста не працягнулі даведкі на рэлігійную дзейнасьць. Упершыню ксёндз Зьбігнеў Грыгарцэвіч патрапіў у стужкі навінаў у верасьні, калі ўлады Барысава спачатку дазволілі яму правесьці фэстываль рэлігійных сьпеваў, а ў дзень адкрыцьця зь міліцыяй сарвалі яго. Ксёндз Зьбігнеў лічыць, што яшчэ тады мясцовыя ідэолягі вырашылі адпомсьціць занадта дзейнаму сьвятару.

30.12.2008 Крышнаiты легалiзавалiся

Прайшлi дзяржаўную перарэгiстрацыю шэсць з сямi рэлiгiйных абшчын Мiжнароднага таварыства свядомасцi Крышны, якiя дзейнiчаюць у Беларусi. Пра гэта паведамiў БелаПАН прэс-сакратар мiнскай абшчыны крышнаiтаў Сяргей Малахоўскi.

24.12.2008 Польскаму святару забаранілі працаваць у Беларусі

Каталіцкаму святару Збігневу Грыгарцэвічу, грамадзяніну Польшчы, які служыць у Барысаве, без якога-небудзь тлумачэння адмоўлена ў працягненні беларускай візы.

24.12.2008 Суд па справе царквы "Новае жыццё" зноў перанесены

Паседжанне Вышэйшага гаспадарчага суду па справе царквы "Новае жыццё" ізноў было перанесена - з 22 снежня 2008 года на 13 студзеня 2009-га. Аб гэтым у царкве даведаліся за 10 хвілін да пачатку раней прызначанага паседжання.

20.12.2008 Суд прызнаў экстрэмісцкімі 13 кніг выдавецтва "Хрысціянская ініцыятыва"

Суд Савецкага раёну Менску прызнаў экстрэмісцкімі і антысеміцкімі 13 кніг, выдадзеных ЗАТ "Хрысціянская ініцыятыва".

16.12.2008 Пратэстанцкага сьвятара затрымалі за пропаведзь Евангельля

Сьвятар царквы «Новае жыццё» рэлігійнага аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля Сяргей Луканін быў затрыманы АМАПам за пропаведзь Евангелля ў Менску.

15.12.2008 Недахоп ксяндзоў беларускага паходжання

Згодна з рашэннем камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў тры ксяндзы польскага паходжання, якія працуюць на тэрыторыі Гарадзенскай дыяцэзіі, вымушаныя з’ехаць з краіны ў сувязі з тым, што не атрымалі дазволу на далейшы побыт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства