Навіны на тэму: камунізм
26.11.2008 Моладзь арганізуе трыбунал над камунізмам
З ініцыятывы шэрагу моладзевых дэмакратычных арганізацыяў сёньня ў Менску пройдзе круглы стол пад назовам “Камунізм – пад трыбунал”. Памкненьне моладзі падтрымала сэкцыя “Мэмарыял” Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. На дыскусію прыйдуць дасьледчыкі сталінскіх рэпрэсіяў Якаў Басін, Ігар Кузьняцоў і Леанід Маракоў.
25.09.2008 У Польшчы хочуць скараціць пенсіі былым камуністычным кіраўнікам і супрацоўнікам дзяржбяспекі
Найбуйнейшая партыя ў польскім сейме, урадавая "Грамадзянская платформа", унесла на разгляд дэпутатаў законапраект аб скарачэнні пенсій былым камуністычным кіраўнікам і супрацоўнікам дзяржаўнай бяспекі, паведамляе агенцтва AFP.
30.07.2008 У Варшаве судзяць камуністычных злачынцаў
Сёньня ў Варшаўскім акруговым судзе распачынаецца працэс супраць арганізатараў масавага забойства польскіх работнікаў на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора ў 1970 годзе. Сьведкамі на працэсе выступаюць Войцех Ярузэльскі й Лех Валэнса.
03.08.2007 Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць ПКБ
Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай на 6 месяцаў. Паседжаньне скончылася ўчора а 17:40 менскага часу. Рашэньне ўступіла ў сілу адразу пасьля зачытваньня прысуду і ня можа быць абскарджана.








