Навіны на тэму: палітыка

05.07.2007 АБСЭ зноў прыме рэзалюцыю па Беларусі

Сёньня ў Кіеве пачала працаваць летняя сэсія Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. У яе праграме — два мерапрыемствы, якія маюць непасрэднае дачыненьне да Беларусі. Прынамсі, 6 і 7 ліпеня тры парлямэнцкія камітэты разгледзяць праект спэцыяльнай рэзалюцыі “Сытуацыя ў Беларусі”. А на 7 ліпеня заплянаваны і круглы стол па Беларусі. Яго правядзе кіраўніца рабочай групы ў справах Беларусі ПА АБСЭ, дэпутатка Бундэстагу Ута Цапф.

27.06.2007 Лукашэнка: Пракуратура стала надзейнай апорай прэзідэнцкай улады

У аўторак, 26 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў пракурорскіх працаўнікоў і ветэранаў пракуратуры з Днём працаўнікоў пракуратуры і 85-годдзем з дня стварэння пракуратуры краіны.

27.06.2007 Пасол Хекер: Выпадкі рэпрэсій прымушаюць сумнявацца ў Беларусі

«Шматлікія выпадкі палітычных рэпрэсій прымушаюць сумнявацца ў гатоўнасці Беларусі да дэмакратычных пераўтварэнняў» — такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю БелаПАН 26 чэрвеня надзвычайны і паўнамоцны пасол Германіі ў Мінску Марцін Хекер.

27.06.2007 Баўгарыя адкрывае архівы службы бясьпекі часоў сацыялізму

Пасьля 17 гадоў палітычнай і эканамічнай трансфарамацыі Баўгарыя ў якасьці апошняй краіны былога савецкага лягеру спрабуе разьлічыцца са сваім камуністычным мінулым. Краіна адкрывае архівы камуністычнай службы бясьпекі і на практыцы пачынае праводзіць люстрацыю высокапастаўленых службоўцаў.

15.06.2007 У сьпісе асобаў, супраць якіх падоўжаныя санкцыі, сын Лукашэнкі Віктар

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш яшчэ на адзін год падоўжыў санкцыі супраць прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Актывы кіраўніка Беларусі ды іншых урадоўцаў, адказных за фальшаваньне леташніх прэзыдэнцкіх выбараў і разгон акцыяў апазыцыі, былі замарожаныя летась.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства