Навіны на тэму: палітыка

03.04.2008 Новыя санкцыі Эўрасаюзу супраць Беларусі

Паводле інфармацыі «НН» з дыпляматычных крыніцаў, 7 красавіка, у панядзелак, будуць абвешчаныя новыя санкцыі Эўрасаюзу супраць Беларусі. Пакуль не вядома, супраць каго будуць скіраваныя тыя санкцыі. Малаімаверна, што гэта будуць санкцыі эканамічнага характару. Чакаецца, што гэта будуць, як і раней, сымбалічныя крокі.

02.04.2008 У Менск прыляцеў кіраўнік офісу Эўракамісіі

1 красавіка ў Беларусь прыехаў часовы павераны Эўракамісіі ў справах Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль. Ён будзе ўзначальваць офіс Эўракамісіі ў Менску, пагадненьні аб адкрыцьці якога было падпісана 7 сакавіка ў Брусэлі. Што можна сказаць пра гэтага дыплямата? Наколькі шырокія функцыі будзе мець офіс Эўракамісіі ў Менску? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Андрэй Фёдараў.

01.04.2008 Затрыманы Павал Севярынец

Толькі што пры ўваходзе ў метро чатырмя цывільнымі асобамі быў затрыманы палітык Павал Севярынец. Ён вяртаўся з суду Цэнтральнага раёну, дзе слухалася справа Андрэя Кіма. Севярынца спехам укінулі ў міліцэйскі УАЗік і павезлі ў невядомым накірунку

27.03.2008 Д.Крэймэр: Крыніца праблемы - беларускія ўлады, якія не вызваляюць палітычных зьняволеных

Увечары 26 сакавіка на пытаньні Радыё Свабода адказаў Дэйвід Крэймэр, прызначаны два дні таму на пасаду памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША ў пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працоўных адносінаў.

Вінаватых у аварыі супрацоўнікаў ДАІ адхілілі ад службы

13.03.2008 Вінаватых у аварыі супрацоўнікаў ДАІ адхілілі ад службы

Уладзімер Навумаў сваім загадам адхіліў ад выкананьня службовых абавязкаў супрацоўнікаў ДАІ, якія бралі ўдзел у затрыманьні нецьвярозага кіроўцы на шашы Менск — Мікашэвічы 2 сакавіка.

Карэн Сцюарт пакідае Мінск

12.03.2008 Карэн Сцюарт пакідае Мінск

Амбсадарка ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт з’язджае ў Вашынгтон для кансультацый. Такое рашэнне было прынятае па выніках яе ўчорашняй тэлефоннай размовы з Дзярждэпартаментам ЗША. Карэн Сцюарт спадзяецца, што кансультацыі будуць нядоўгімі, магчыма 2-3 тыдні.

07.03.2008 Валеры Карбалевіч: "Працэдура адкрыцця офіса Еўракамісіі ў Беларусі фармальна нічога не зменіць"

Беларускі палітолаг пра тое, якія паступствы будзе мець для Беларусі адкрыццё прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Мінску і як гэтая падзея паўплывае на палітычныя стасункі паміж беларускімі ўладамі і Еўразвязам.

19.02.2008 Швэцыя спыняе супрацоўніцтва з журфакам БДУ

Рашэньне аб прыпыненьні кантактаў з БДУ было прынятае пасьля таго, як з вучобы за грамадзка палітычную дзейнасьць адлічылі моладзевага актывіста Франака Вячорку. Швэдзкія партнэры раней уклалі ў сумесныя стажыроўкі і падвышэньне кваліфікацыі выкладчыцкага складу 49 мільёнаў швэдзкіх крон (гэта каля 7 мільёнаў даляраў).

14.02.2008 Лукашэнка даў згоду на адкрыцьцё прадстаўніцтва Эўракамісіі

Ухвалены ўказ аб адкрыцьці ў Менску прадстаўніцтва Эўракамісіі. На думку палітоляга, Лукашэнка хоча тым самым збалянсаваць ціск Расеі, якая дамагаецца прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.

12.02.2008 Дэманстрацыя ў абарону маладых актывістаў Беларусі

10-га лютага Беларускі Маладзевы Рух Амэрыкі правёў вялікую дэманстрацыю ў абарону маладых актывістаў Беларусі, якiя рэпрэсаваны сучасным таталітарным рэжымам. Больш за 40 хлопцаў і дзяўчат прыйшлі да будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку, каб патрабаваць ад афіцыйных уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту : Андрэй Цянюта, Кірыл Атаманчык, Арсень Ягорчанка, Кацярына Салаўёва. А таксама выказаць падтрымку ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі

07.02.2008 Палітычнае бюро EPP асуджае арышты ў Беларусі

Сёньня на палітычным бюро EPP (Эўрапейская народная партыя) адзінагалосна прыняла надзвычайную рэзалюцыю, якая тычыцца арыштаў дэмакратычных актывістаў у Беларусі.

01.02.2008 “Вызваленьне палітвязьняў кампэнсуюць іншымі рэпрэсіямі”

Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца, заяўляюць прадстаўнікі апазыцыйных палітычных партыяў.

18.01.2008 Правы чалавека і дэмакратыя ў Беларусі – прыкры пачатак новага году

Старшыня Хельсінскай Камісіі Злучаных Штатаў Кангрэсмэн Элсі Хастынгс выступіў у Кангрэсе па пытаньні Беларусі далей -- тэкст ягонай прамовы

17.01.2008 За мяжу не пусьцілі Барыса Гарэцкага

Сёньня беларускія памежнікі зьнялі з цягніка Барыса Гарэцкага. Ён ехаў разам з іншымі журналістамі ў Кіеў на семінар для радыёжурналістаў.

15.01.2008 Невыязны Навумаў ляціць у Вену

Міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў 22-23 студзеня будзе знаходзіцца ў Вене. Пастанову аб камандзіроўцы Навумава 11 студзеня падпісаў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства