Навіны на тэму: палітыка
23.04.2009 Першы раўнд перамоваў Беларусі і Еўразьвязу аб сітуацыі ў галіне правоў чалавека пройдзе ў канцы красавіка ў Брусэлі
Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўпраўленьні Ўсходняй Эўропы, Паўднёвага Каўказу і Цэнтральнай Азіі генэральнага дырэктарату па зьнешніх сувязях Эўракамісіі.
06.04.2009 Алесь Бяляцкі: «Навумаў слепа выконваў тое, што яму загадвалі»
Кіраўнік ствараемай праваабарончай арганізацыі «Наша Вясна» Алесь Бяляцкі лічыць, што прыход новага міністра ўнутраных справаў не прывядзе да паляпшэння прававой сітуацыі ў краіне.
01.04.2009 Візіт у Мінск дэлегацыі Еўрапарламенту адменены
Еўрапарламент адмяніў візіт у Мінск дэлегацыі дэпутатаў, запланаваны на 6—8 красавіка.
31.03.2009 У выніковай дыскусіі Еўрапарламента па Беларусі абмяркуюць праблему палітвязняў
У Еўрапейскім парламенце ў Брусэлі 31 сакавіка адбудзецца канферэнцыя «Дарожная мапа для Беларусі».
24.03.2009 Пра што новы Закон аб моладзевай палітыцы?
Сухі закон да 21 году, вайскова‑спартыўныя летнікі і, як варыянт, новае Міністэрства па справах моладзі — менавіта такія абнаўленні збіраюцца унесці народныя абраннікі на чарговай сесіі парламенту ў Закон «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі». Піша лідэр Моладзі АГП Міхась Пашкевіч.
20.03.2009 Беларусь запрошаная ва «Ўсходняе партнёрства»
На саміце кіраўнікоў краінаў Еўрасаюзу ў Бруселі была зацверджаная праграма «Ўсходняга партнёрства». У лік шасці краінаў, на якія распаўсюджваецца праграма, трапіла і Беларусь.
20.03.2009 Фэрэра-Вальднер – Сурвіле: “Спадзяюся, улада ўстрымаецца ад затрыманьняў”
Эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр даслала ліст старшыні Рады БНР Івонке Сурвіле. Ліст быў дасланы ў адказ на зварот Івонкі Сурвілы у сувязі з рэпрэсіямі супраць актывістаў апазыцыі ў Беларусі, у прыватнасьці, гвалтоўным прызывам у войска некаторых моладзевых актывістаў.
17.03.2009 МЗС Чэхіі: Нас непакояць апошнія выпадкі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі
Міністар замежных спраў Чэхіі Карл Шварцэнбэрг пракамэнтаваў рашэньне Эўразьвязу аб Беларусі, прынятае 16 сакавіка.
12.03.2009 Беніта Ферэра-Вальднер адклала свой візіт з-за праблемаў з правамі чалавека ў Беларусі
Еўракамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер падчас сустрэч 11 сакавіка ў Страсбурзе са старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолем Лябедзькам і палітыкам Аляксандрам Казуліным адзначыла, што Еўропа "не можа гуляць каштоўнасцямі, якія ў Еўразвязе з'яўляюцца асноватворнымі".
11.03.2009 Брусель і Мінск пачынаюць дыялог аб правах чалавека
Еўрасаюз не толькі не забывае пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, але распачне асобны дыялог для іх абароны. Мінск ужо даў сваю згоду на ўзаемадзеянне па праваабарончай тэматыцы. Гэтае рашэнне беларускіх уладаў можа быць успрынятае як чарговы крок насустрач Бруселю, але пытанне аб эфектыўнасці асобнага праваабарончага дыялогу пакуль застаецца адкрытым. Абарона правоў і свабодаў і вяршэнства закона прапісана ва ўсіх асноватворных дакументах Еўрасаюза як прылада падтрымання міру, бяспекі і росквіту. Менавіта таму правы чалавека — неад'емная частка агульнай знешняй палітыкі краін аб'яднанай Еўропы.
11.03.2009 Беларусь - сярод самых несвабодных дзяржаваў свету
Да такой высновы прыйшлі эксперты амерыканскай праваабарончай даследчай арганізацыі “Freedom House”. Гэта адзначана і ў штогадовай справаздачы арганізацыі пра правы чалавека ў свеце.
28.02.2009 Правы чалавека — no problem?
Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”, эфір 27-га лютага. Удзельнікі: дактарант Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Сяргей Богдан і рэдактар аналітычнага бюлетэня “Беларускі тыдзень” Аляксандар Класкоўскі.
20.02.2009 Дэлегацыя Еўрапарламента сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі
20 лютага ў Беларусь прыбыла дэлегацыя Еўрапейскай народнай партыі Еўрапарламента на чале з Крыстаферам Бізлі (Вялікабрытанія). У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць еўрадэпутаты Лайма Андрык'ене (Літва), якая выступіла ініцыятарам візіту, Хасе Хаўер Помес Руіс (Іспанія) і Яцэк Пратасевіч (Польшча), кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю.
18.02.2009 ЗША не здымуць санкцыі, калі сітуацыя ў Беларусі не зменіцца
Часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі пракаментаваў сітуацыю з санкцыямі, уведзенымі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
16.02.2009 Стварэнне грамадзка-кансультатыўнай Рады ў Мастах не плануецца
Каардынатар Руху "За Свабоду" па Гарадзенскай вобласці Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ ад старшыні Мастоўскага райвыканкаму Аляксея Шафарэвіча, што стварэнне Грамадзка-кансультатыўнай Рады пры райвыканкаме не плануецца.










