Навіны на тэму: палітыка
13.10.2009 Амбасада Расеі накіравала ноту пратэсту ў МЗС Беларусі
Дыпмісія пратэстуе супраць арышту на 7 сутак расейскага фізіка-атамшчыка Андрэя Ажароўскага. Папярэднюю інфармацыю пра здарэнне амбасада Расеі атрымала 9 кастрычніка. Нота перададзена 12 кастрычніка ў консульскі аддзел МЗС для высвятлення дэталяў таго, што адбылося.
12.10.2009 Стэфан Эрыксан: Беларускае грамадства гатова да абмеркавання пытання аб пакаранні смерцю
Беларускае грамадства гатова да абмеркавання пытання аб пакаранні смерцю. Такую думку выказаў сёння, 12 кастрычніка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Еўрапейскаму дню барацьбы супраць пакарання смерцю.
10.10.2009 Замежныя СМІ пра Беларусь: 2-9 кастрычніка
За мінулы год беларускім урадам быў зроблены шэраг крокаў з пазітыўным сігналам. На вельмі высокім узроўні неаднаразова сцвярджалася, што на гэтым не будзе пастаўлена кропка. З пункту гледжання ЕС падобныя абяцанні яшчэ не ў дастатковай ступені выкананы.
08.10.2009 “Права моцы, а не закону пануе ў нашых краінах”
6 кастрычніка Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і юрыст Уладзімір Лабковіч у якасьці назіральнікаў ад Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў прысутнічалі на судзе па зыску прэзідэнта Чачэнскай рэсупблікі Ахмата Кадырава па абароне гонару, годнасьці, дзелавой рэпутацыі супраць расійскай праваабарончай арганізацыі “Мемарыял”.
07.10.2009 Валянцін Стэфановіч: Сітуацыя з правамі чалавека за апошнія паўгады прыводзіць да несуцяшальных высноваў
Апошнім часам у СМІ з’яўляюцца выказванні некаторых еўрапейскіх чыноўнікаў пра станоўчыя тэндэнцыі ў палітычнай лібералізацыі ў нашай краіне. У прыватнасці, напачатку тыдня кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі і ва Украіне Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра адзначыў "пэўны прагрэс" па дэмакратызацыі Беларусі. Як беларускія праваабаронцы ацэньваюць сітуацыю ў краіне напярэдадні разгляду пытання пра аднаўленне санкцыяў Еўразвяза ў дачыненні да афіцыйнага Менску? Пра гэта – у гутарцы з прадстаўніком Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Валянцінам Стэфановічам.
30.09.2009 Сябры НДА заявілі пра недастатковую дэмакратызацыю грамадства нашай краіны
Пра недастатковую дэмакратызацыю беларускага грамадства заявілі прадстаўнікі трэцяга сектара на 14-й нарадзе АБСЕ па разглядзе выканання дзяржавамі-ўдзельніцамі абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння, якая праходзіць у Варшаве.
30.09.2009 Мін’юст на канфэрэнцыі АБСЭ абяцаў адмену артыкулу 193-1
У Варшаве падчас штогадовай канфэрэнцыі АБСЭ па чалавечым вымярэньні праваабаронцы акцэнтуюць увагу на праблемах, зьвязаных зь Беларусьсю. Сёньня яны выкажуцца на тэму катаваньняў. Учора прадстаўнікі афіцыйнага Менску заявілі пра намер адмяніць крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
28.09.2009 Асамблея ўздыме праблему 193-1 на канфэрэнцыі АБСЭ
Асамблея НДА зладзіць круглы стол “193-1: Крымінальны перасьлед за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў у Беларусі” ў Варшаве. Мерапрыемства адбудзецца 30-га верасьня ў межах штогадовай нарады АБСЭ па чалавечым вымярэньні.
24.09.2009 Што сказала місія?
У сераду ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры адбыўся брыфінг з удзелам міжнароднай журналісцкай місіі, што працавала ў Беларусі з 21 да 23 верасня. З сямі ўдзельнікаў місіі ў брыфінгу ўдзельнічалі толькі чацвёра — астатнія ў сераду пакінулі Беларусь.
23.09.2009 ЗША асудзілі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
Злучаныя штаты захоўваюць "глыбокую заклапочанасць" у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.
08.09.2009 "Не сумнявайцеся, Савет Еўропы будзе паслядоўны ў адмене смяротных прысудаў"
Дырэктар Інфармацыйнага бюро Савета Еўропы ў Польшчы Ханна Махіньская ў інтэрв'ю Еўрарадыё паразважала пра тое, ці вынесла Беларусь "смяротны прысуд" свайму сяброўству ў Савеце Еўропы, на колькі месцаў можа разлічваць наша краіна ў ПАСЕ і якія магчымасці будуць у беларускіх дэпутатаў у Страсбургу
04.09.2009 Сваякі зьніклых палітыкаў зьвярнуліся да Прэзідэнта Літвы
Сваякі зьніклых беларускіх палітыкаў і журналіста Зінаіда Ганчар, Вольга Завадская і Ульяна Захаранка звярнуліся да Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далі Грыбаўскайце з лістом, у якім выказваюць занепакоенасьць магчымым візітам у Літоўскую Рэспубліку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у той час, калі маюцца доказы, якія сьведчаць аб дачыненьні вышэйшых асобаў дзяржавы да злачынных дзеяньняў. 3 верасня ліст быў перададзены амбасадару гэтай краіны.
27.08.2009 Андрэй Вардамацкі: У Беларусі спад прарасейскіх настрояў у грамадстве
У Беларусі адзначаецца даволі адчувальны спад прарасійскіх настрояў у грамадстве і усё больш жыхароў краіны аддаюць перавагу Еўрапейскаму саюзу – у большай ступені гэта датычыць моладзі і людзей з вышэйшай адукацыяй. Між тым геапалітычныя прыхільнасці беларускага грамадства ў бок Захаду пакуль канчаткова не пераарыентаваліся. Аб гэтым у часе канферэнцыі ў Менску ў чацвер заявіў дырэктар сацыялагічнай лабараторыі "Новак" Андрэй Вардамацкі.
21.08.2009 Беларускі дыктатар у чарговы раз напляваў на Еўропу
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не мае намеру вызваляць палітычных вязняў і праводзіць свабодныя выбары.
20.08.2009 Беларусаў заклікаюць адзначыць Еўрапейскі дзень ахвяраў таталітарных рэжымаў
Грамадскія дзеячы заклікалі беларусаў адзначыць Еўрапейскі дзень ахвяраў таталітарных рэжымаў, які на рашэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ спраўляецца 23 жніўня. Шэраг грамадскіх арганізацый, сярод якіх Рух “За Свабоду”, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Саюз палякаў Беларусі, Беларускае Шуманаўскае Таварыства, аргкамітэтэт па стварэнні Руху “Разам” адзначаць гэты дзень жалобнай выправай у мемарыяльны комплекс “Катынь”- месца, дзе палеглі 15 тысяч ахвяраў савецкага рэжыму розных нацыянальнасцяў – палякаў, беларусаў, рускіх, украінцаў.










